Новости Борисова

Знакамітыя барысаўчанкі: Алена Брава і Лёля Багдановіч

EX-PRESS.BY расказвае пра жанчын, якія нарадзіліся або жывуць і працуюць у нашым горадзе.

Новости Борисова ex-press.by
0

У сённяшнім матэрыяле распавядзем, чым знакамітыя барысаўчанкі Алена Брава і Лёля Багдановіч, на якія іх кнігі варта звярнуць увагу.

Пра знакамітых барысаўчанак чытайце ў матэрыяле EX-PRESS.BY.

Пісьменніца Алена Брава

Алена Валер'еўна Брава нарадзілася 18 жніўня 1966 года ў горадзе Барысаве ў сям'і службоўцаў. Скончыла з залатым медалём спецыялізаваную школу з ангельскім ухілам, затым факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля нядоўгага перыяду працы ў раённай газеце Барысава з'ехала з мужам і дачкой на Кубу.

Пасля вяртання з 1990 года жыве ў Барысаве. Літаратурная вядомасць прыйшла да Алены Брава адразу ж пасля першых публікацый яе твораў у літаратурных часопісах. Проза Алены Брава адрозніваецца падкрэсленым інтэлектуалізмам, пранікненнем у найглыбейшыя куткі чалавечай душы.

51699069 780415795655962 582307950844968960 n

Пісаць вершы Алена пачала яшчэ ў школе; да паэзіі вярталася і ў больш сталыя гады, вынікам чаго стаў паэтычны зборнік «На глыбіні каранёў», выдадзены ў 2002 годзе. Пасля таго, як аддала даніну захапленню вершатворчасцю, пераключылася на прозу. Алена публікавалася ва ўсіх вядучых літаратурных часопісах Беларусі, удзельнічала ў калектыўных зборніках «Агоньчык», «Апавяданне - 2005», «І зоркі над Бярэзінай — ракой».

Першая яе кніга «Каменданцкі час для ластавак», якая выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» у 2004 годзе ў серыі «Дэбют», была ганараваная літаратурнай прэміяй «Гліняны Вялес».

Напісала апавяданні «Тапіць дзяўчатак тут дазволена», «Змяя, пакрытая пёрамі птушкі Сонца», «Ясным ранкам у Абель Сантамарыя», «Эфект прысутнасці», «Сон піянеркі», «Крупнік для музы», аповесцяў «Імя ценю — святло», «Рай даўно перанаселены» і рамана «Менада і яе сатыры», якія склалі кнігу прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», серыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), аповесці «Дараванне» («Звязда», 2013), рамана «Садомская яблыня» («Галіяфы», 2018).

Асобныя творы перакладаліся на нямецкую, польскую мовы.

Паэтка Лёля Багдановіч

Лёля Багдановіч (Мартыненка Лёля Уладзіміраўна) нарадзілася ў вёсцы Градзянка, Магілёўскай вобласці Асіповіцкага раёна. Пасля школы закончыла Маладзечанскі палітэхнікум.

Лёля працавала ў лабараторыі Асіповіцкага камбіната хлебапрадуктаў і ў лабараторыі Асіповіцкага завода аўтамабільных агрэгатаў.

З 1996 года жыве ў Барысаве. Пісаць вершы пачала менавіта тут. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.

Друкавалася ў часопісах «Гаспадыня», «Алеся», «Беларуская ніва», «Вожык», «Вясёлка», газетах «Зорка», «Мінская праўда», «Звязда, «Рэспубліка», «Народная газета», «Знамя юности», «АиФ», «Обозреватель», «Могилёвские ведомости», «Крупский вестник», Осиповичский край», «Адзінства», «Гоман Барысаўшчыны» і інш.

Лёля з'яўляецца старшынёй Барысаўскага літаратурнага аб’яднання «Натхненне», якое мае чатыры калектыўныя зборнікі: «Прыстанак душы», «Званы памяці», «З усмешкай і ўсур’ёз», «Помнім герояў сваіх».

I

У 2013 і 2015 гадах, дзякуючы «Беларускай асацыяцыі «Конкурс», свет пабачылі два зборнікі вершаў паэткi: «Зорны кошык» і «Вясёлкавы масток». Лёля Багдановіч з’яўляецца сааўтаркай шматлікіх калектыўных зборнікаў. Піша казкі, якія амаль штодня гучаць на радыё «Мінская хваля» у перадачы «Бабуліна казка». На тры вершы паэтэсы напісаў музыку саліст ВІА «Верасы» Яўген Хаменка. Адна з іх «Падает снег» часта гучыць на І-ым канале беларускага радыё ў выкананні салісткі беларускай эстрады Валянціны Альшанскай.

Паэтка з’яўляецца актыўным членам Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», часта выступае па ўсёй рэспубліцы перад юнымі і дарослымі чытачамі ў школах, садках, ліцэях, каледжах, бібліятэках, санаторыях.

У наступных матэрыялах мы распавядзем пра знакамітых нябесных ластавак, сучасных акторак, спартменак і іншых жанчын, якія звязаныя з Барысавам і Барысаўскім раёнам.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ