Новости Борисова

У Барысаве адбудзецца прэзентацыя кнігі-рэкардсмэна «Дзевяць жыццяў Віта Морэ»

Барысаў будзе адным з першых гарадоў, дзе адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».

Новости Борисова ex-press.by
0

У панядзелак, 15 красавіка, а 17:00 у Цэнтральнай біліятэцы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселька «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».

Барысаў будзе адным з першых гарадоў, дзе пройдзе прэзентацыя.

K2

Малады аўтар нарадзіўся і скончыў школу ў Барысаве. Зусім нядаўна ён напісаў яшчэ адзін раман.

Qw7kqrummac

Новая кніга Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» паставіла адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, выкарыстоўваецца адразу 7 літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» — захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Img 8374

Гэта не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ — не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага — выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, «Дзіцячы маніфест» увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман «Marginalis» некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку, крамы oz.by.

Пісьменнік рады прэзентаваць сваю новую кнігу ў Барысаве. Ён распавёў EX-PRESS.BY чаму гэты раман будзе цікавым барысаўчанам:

— Кніга досыць насычаная, канцэптуальна яна складаней рамана «Marginalis», тут ёсць некалькі частак. Кожная частка адпавядае таму ці іншаму ўзросту героя, таму ці іншаму перыяду гісторыі, той ці іншай краіне, філасофскай канцэпцыі.

Самая галоўнае тое, што кожная частка напісана ў сваім жанры. Ёсць казка, ёсць дэтэктыў і гэтак далей. Тут шмат розных і больш складаных, чым у мінулых тэкстах, адсылак, алюзій, яны на структурным і сюжэтным узроўнях складаней.

Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін — ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў — ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый — ад ніцшэанства да прагматызму. Абавязкова прыходзьце на прэзентацыю! Да сустрэчы!

Img 8352

Дарэчы, можна зрабіць перадзамову кнігі па найменьшым кошце толькі да 8 красавіка. Колькасць экзэмпляраў па акцыі абмежаваная.

Barysaw

Як Кірыл Стаселька прэзентаваў у родным горадзе свой раман «Marginalis», чытайце тут.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
ВСЕ НОВОСТИ