Новости Борисова

Ляснічы з 15-гадовым стажам завітаў у Барысаў, каб распавесці пра лес і яго таямніцы

На курсы па сучаснай беларускай мове «Мова нанова» завітаў былы ляснічы з Рэчыцы.

Новости Борисова ex-press.by
0

Хто такі майстар лесу? Ляснік і ляснічы — ці гэта тое самае? Колькі адсоткаў нашай краіны пакрыта лясамі? Якія лясы мы маем у Беларусі? Хто іх сёння насяляе?

Андрэй Мядзведзеў, вядоўца курсаў «Мова Нанова» ў Рэчыцы, ляснічы з 15-гадовым стажам завітаў у Барысаў, каб распавесці пра лес і яго таямніцы.

87bjomnk pa

Мужчына скончыў філалагічны факультэт БДУ, працаваў карэспандэнтам, рэдактарам аддзелаў сельскага жыцця і журналісцкіх расследаванняў, адказным сакратаром у рэчыцкай раённай газеце «Дняпровец». Цяпер — журналіст-фрылансер.

«На кожнага жыхара — 0, 9 гектара. Дзе мой гектар?»

Беларусь — адна з самых лясістых краін Еўропы. 40% тэрыторыі Беларусі займаюць лясы. Гэта прыкладна 9 200 000 гектараў, на кожнага жыхара — 0,9 гектара.

Госць кажа:

— Ляснічы — самы нізкі супрацоўнік лясной аховы. Цікава, што выпускнікі барысаўскага ляснога вучылішча не карысталіся попытам у лясніцтвах. Раней гэта была прафесійна-тэхнічная адукацыя, вывучалі хлопцы, як дрэва расце, як палічыць іх.

Прасцей было ўзяць мужыка з вёсцы, які ўсё ведае, можа трохі морду набіць, ведае, каму што прадаць. А што гэты «зялёны» студэнт, які шмат навукі ведае, а людзей не ведае і гэтак далей. Не бралі такіх, таму звычайна далей хлопцы шлі вучыцца ў Полацк, або мянялі накірунак увогуле.

Bp50qylkzeu

У лясной ахове зоркі абазначаюць не званні, а пасады. Гэта як на чыгунцы. Майстар лесу — першы інжынерна-тэхнічны працаўнік. У яго ёсць кабінет. Ляснічы — кіруе лясніцтвам, адказвае за справы ў лесе:

— Напрыклад, у Вайцюках у мяне было 15 тысяч гектар і 8 тысяч пад Рэчыцай: у вёсцы 6 леснікоў, а пад горадам — 12 і тры майстары лесу.

— Чаму кінуў гэтую справу? Таму што лясніцтва грузіць не аховай лесу і аднаўленнем, а высечкай: кубы за кубамі. Пасля 15 гадоў працы я зразумеў, што займаюся не тым, пра што марыў.

Lmotri3mgtm

Ёсць ляснічы другога класу, там трошкі больш грошай, ляснічы першага класу (як маёр). Дзве вялікія зоркі — галоўны ляснічы. Узначальвае ўсё дырэктар (як палкоўнік), ён кіруе лясгасам. Напрыклад, у раёне некалькі лясніцтваў, яны ўваходзяць у лясгас.

Якія бываюць лясы?

— Гай — лістовы лес, бор — хваёвы лес, алешнік / альшанік — альховы лес, бярэзнік — бярозавы гай, дуброва — дубовы гай, хвойнік / сасоннік — сасновы / хваёвы лес.

Цікава ведаць:

Узлесак / узлессе — край лесу (рус. опушка);

Падлесак / прылесак / падрост — маладыя дрэвы ў лесе, маладняк.

Гадавальнік — месца, дзе рыхтуюць сеянцы для высадкі ў лес. Сеянцы — пасеялі семя і яно вырасла (15 сантыметраў). Саджанцы — некалькі гадоў.

Qsgpm3lk0cu

9a 9omypcg4

Андрэй кажа, што ў 98 адсотках, калі лес высеклі, на наступную вясну яго саджаюць:

— У 2003 годзе я садзіў лес, другі раз быў там, калі яму было 8 гадоў. Тры разы прыходзіў — на фота па цэнтры яму 14 гадоў. Тут ужо і грыбы растуць.

Kjqxwatxy2u

Шмат пажараў утвараецца з-за недакуркаў...

Галоўны вораг лесу — чалавек. Самае страшнае, што можа прынесці чалавек у лес — гэта агонь:

— Вогнішчы робяць, абклалі каменнямі, паехалі. Скажыце, як яны перашкодзяць агню перайсці? Агонь пралезіць праз іх або выйдзе пад нізом. Заўсёды вогнішчы трэба падкопваць да мінеральнага слою. Да пяска разрыць на шырыню рыдлёўкі.
Таксама шмат пажараў утвараецца з-за недакуркаў. Вецер дзьмуе, сонца свеціць, пажар з’яўляецца за дзве хвіліны.

Лясныя пажары бываюць верхавыя (калі гарыць усё), нізавыя, падземныя.
Каб спыніць верхавы, трэба высекчы лес на 50 метраў. Верхавы даходзіць да нізавога і патухае. Калі ў нізе не гарыць, зверху не будзе таксама.

Караед-шкоднік

Жук-караед — распаўсюджаны і вельмі небяспечны шкоднік. Ён селіцца пад карой, выточваючы ўнутры хады, руйнуючы і забіваючы дрэва. Змагацца з гэтым шкоднікам цяжка, для гэтага неабходна праводзіць частыя апрацоўкі адпаведнымі прэпаратамі.

Dblx5jtckzw

Якія ягады ёсць у нашым лесе?

— Маліны, суніцы, ажыны, дурніцы, парэчкі, чарніцы, буякі, журавіны, брусніцы. Калі ідзем у лес збіраць, кажам — у ягады, калі ў краму, то — па ягады.

У лесе могуць сустрэцца драпежнікі, мядзведзі, ваўкі, ласі, вавёркі, казулі, дзікі, мурашнік і шмат чаго яшчэ прыгожага і цікавага.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
мова нанова
культура
курсы
мова
беларуская мова
Ірландскі паб
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Все, что нажито непосильным трудом. Что Лукашенко может потерять из-за войны в Иране
Экономика
Белорусские товары на границе России уничтожают тоннами или указыват на разворот обратно
Общество
Не просто «крыша над головой»: сколько стоит уик-энд в популярных городах Беларуси в 2026 году?
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Жодинское «Торпедо» одолело БАТЭ в первом четвертьфинальном матче
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Все, что нажито непосильным трудом. Что Лукашенко может потерять из-за войны в Иране
Экономика
Белорусские товары на границе России уничтожают тоннами или указыват на разворот обратно
Общество
Не просто «крыша над головой»: сколько стоит уик-энд в популярных городах Беларуси в 2026 году?
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Жодинское «Торпедо» одолело БАТЭ в первом четвертьфинальном матче
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
ВСЕ НОВОСТИ