У межах курсаў па сучаснай беларускай мове «Мова нанова» адбыўся майстар-клас ад барысаўскага гурта «Жыдовачка».

У сераду шаноўнае спадарства вялікай грамадой заспявала песню, якую калісьці запісалі ў вёсцы Сялец Барысаўскага раёна. Пад гэтую песню гурт звычайна танчыць польку. Танцы ўвечары таксама былі. Беларускiя. Габрэйскія. Быў і прагляд часткі фільма «Чароўныя нажнічкі» пад акампанемент гурта.


У залі адбылася цікавая дыскусія наконт слова «Жыдовачка».
Ната Голава кажа:
— Частка габрэяў лічыць слова «жыд» штодзённым, нармальным і цалкам прымаюць, бо так гаварылі дзяды і прадзяды. Слова свабодна ўжываецца, як і ў іншых еўрапейскіх мовах. Руская, скажам так, «прамаскоўская» частка беларускіх габрэяў не адрознівае дзве мовы і лічыць недапушчальным выкарыстанне слова «жыд» ні ў рускай, ні ў беларускай.
Цікава, што вядомыя габрэі кшталту спадара Зісера і спадара Слеповіча (апошні беларускі клезмер, але зараз ужо амерыканскі) нічога дрэннага ў нашай назве не знайшлі. Выкарыстоўваць у гаворке гэта слова трэба асцярожна, бо хтосьці можа пакрыўдзіцца.
Што тычыцца мовы, то у тым перыядзе, каторы нас, як артыстак, танцорак и музыкантак цікавіць, то ў Барысаве размаўлялі на ўсіх чатырох мовах — ідыш, польскай, рускай і беларускай.
Трэба глядзець тагачасныя дакументы, каб дакладна сказаць. Мяркую, мясцовыя краязнаўцы больш ведаюць, калі працавалі з архівамі.
Нагадаем, што бясплатныя сустрэчы адбываюцца кожны тыдзень у Ірландскім пабе. Пачатак а 19:00.
Добро пожаловать в реальность!