Гурт VOLSKI едзе ў тур па Беларусі. У Барысаве таксама доўга чакалі выступ папулярнагага гурта, і, нарэшце, дачакаліся.
15 красавіка, у нядзелю, Лявон Вольскі зноў выступіць у Барысаве. У гэты раз жыхароў горада чакае вялікі электрычны канцэрт з найлепшымі песнямі з сольных альбомаў, а таксама «Мроі» і N.R.M.
Як паведаміў Мікалай Рыжы, арганізатар мерапрыемства, гэта не першы раз, калі ў пабе адбываецца канцэрт:
— Вось у нас нядаўна быў Юры Стыльскі, лідар брэсцкага гурта «Дай Дарогу!», Зміцер Вайцюшкевіч, пасля Лявона Вольскага будзе гурт «Akute», зараз дамаўляемся таксама з Аляксандрам Памідоравым і лідарам гурта «Крама» Ігарам Варашкевічам, калі атрымаецца, усё будзе добра, і яны выступяць.
Мікалай паведаміў, што звычайна канцэрты адбываюцца ўвесну. Улетку будзе невялікі перапынак, а што будзе восенню, яшчэ невядома.
«Мы спрабавалі зрабіць канцэрт Лявона Вольскага восенню, тады быў павінен быць канцэрт з Паўлам Аракілянам, але не атрымалася па пэўных прычынах. Зараз Лявон паехаў у тур, таму яны самі напісалі, што можна зрабіць канцэрт і ў Барысаве. Вайцюшкевіч у туры, Лявон у туры, «Akute» ў туры... Дзе яшчэ ў Барысаве ім выступаць? Хто яшчэ пакліча?», — дадаў арганізатар.
Кошт квіткоў — 20 рублёў.
Усе даведкі па тэлефоне: +375 (177) 76 10 89.
Добро пожаловать в реальность!