У межах праекта Haroshak.by адбыліся здымкі праграмы “Ногі ў рукі", якая на гэты раз была прысвечана Барысаву. Горад свайго дзяцінства і юнацтва паказваў малады пісьменнік Кірыл Стаселька.
Выпускнік 22-й барысаўскай сярэдняй школы на гэты момант ёсць аўтар дзвюх кніг “Дзіцячы маніфест” (2015) і “Marginalis” (2016).
Апошняя кніга, дзея якой адбываецца ў тым ліку і ў Барысаве, трапіла ў беларускі спіс рэкордаў, які пачала весці інтэрнэт-пляцоўка Kufar.by. Гэта адбылося таму, што на старонках адносна невялікай па аб’ему кнігі налічылі аж 136 персанажаў.
Творчую працу Кірыл, якому зараз 27 год, сумяшчае з навуковай. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта БДУ, ён скончыў магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры Акадэміі навук. Зараз навучаецца ў аспірантуры Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук, піша кандыдацкую дысертацыю па сацыялогіі літаратуры.
Сёння ён жыхар сталіцы, але малая радзіма не адпускае…
Добро пожаловать в реальность!