Вечарына праекта «МыЗаТанцы», творчай ініцыятывы «Барысаўская мыза» і клуба гістарычнага танца барысаўскага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі 15 ліпеня была прысвечана традыцыйным танцам беларусаў.
Праект «МыЗаТанцы» у Барысаве існуе больщ за год. Танцы гістарычныя і стылізаваныя, касцюміраваныя балі і праменады праходзілі ў гарадскіх парку і бібліятэцы, у сядзібе Каладзеева, на вуліцах Барысава. У танцавальнага праекта пастаяннага месца няма — на нядаўняй габрэйскай вечарыне танцавалі ў дворыку Старога горада, а для вечарынкі традыцыйных танцаў кафэ «Камелот» падаў сваю адкрытую тэрасу.
У пачатку вечара ішоў дождж. Першыя танцавальныя крокі зрабілі ў закрытай тэрасе пад гукі сямейнага гурта сярэднявечнай музыкі Марыны Лайковай.
— Год таму мы пачалі займацца традыцыйнымі танцамі і зразумелі, як шмат цікавых музыкаў, фестываляў, вечарынак ёсць у іншых гарадах. Мы самі ездзім у розныя гарады і мястэчкі — танцаваць. Да нас таксама прыязджаюць музыкі, аматары і знаўцы танцаў з розных месцаў. У гродзенскай вобласці мы пазнаёміліся з гарманістам Андрэем Бароўскім і музыкай — віртуозам, што грае на беларускай дудзе, майстрам музычных інструментаў Алесем Жура. Нашу вечарынку мы ўмоўна назвалі «Сябруем танцамі», — распавяла кіраўнік праекта «Барысаўская мыза» рэжысёр і сцэнарыст Наталля Голава.

Наталля Голава прадставіла публіцы музыкаў з Гародні. Андрэй Бароўскі — арганізатар сацыяльнага праекта «Танцы Гарадзенскіх дворыкаў» распавёў пра тое, як праходзяць танцавальныя вечары ў Гродне.
— Нашаму сацыяльнаму праекту «Танцы Гарадзенскіх дворыкаў» ужо тры гады. Калі ў нас, музыкаў, ёсьць вольны час, мы даем інфармацыю ў сацыяльных сетках аб тым, у колькі і дзе збіраемся. Часцей за ўсё ў гістарычным цэнтры Гародні, дворыку галерэі «Крыгі». Ёсць людзі, якія прыходзяць на нашы танцы штотыдзень, але шмат тых, хто, пачуўшы музыку, далучаецца, — кажа Андрэй Бароўскі.

Настаўнік, рэжысёр, слесар, будаўнік, доктар, прадавец —
людзі розных прафесій збіраюцца танчыць у Барысаве.
людзі розных прафесій збіраюцца танчыць у Барысаве.

Свой інструмент — беларускую дуду — Алесь Жура зрабіў сам.
Алесь марыць, каб захапленне традыцыйнай культурай кранула як мага больш жыхароў Беларусі:
— Беларусь жыве на скрыжаванні шматлікіх дарог, нам неабходна гэта прымаць. Калі б мы не адчувалі таго, што побач з намі жывуць многія суседзі, танцавалі толькі тое, што лічым спрадвечна сваім, то ў нас не было б развіцця.

«Каханачка», «Падэспань», «Якаў», «Жыдовачка» і яшчэ дзясяткі танцаў украінскага, рускага, беларускага і абавязковага для Барысава габрэйскага паходжання выканалі на вечарыне «Сябруем танцамі».
— Традыцыйныя танцы збіраюць людзей у Гародні, Магілёве, Маладзечне, Бабруйску, Менску. Мы ездзім, атрымліваем задавальненне, вучымся — бярэм новыя танцы, — распавядае Наталля Голава.

— Упершыню ўбачыў, як граюць «Падэспань» на дудзе і балалайцы! Вельмі цікавыя танцы ў Барысаве, — захапіўся экскурсавод з Менска Цімафей Акудовіч (на фота першы злева). Знаўца беларускай культуры і аматар традыцыйных танцаў вось ужо дзесяць гадоў бывае ўсюды, дзе танчаць традыцыйныя беларускія танцы.

Музыкам дапамагаў Яўген Барышнікаў з Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ).

— Традыцыйныя танцы можа танцаваць любы чалавек, з нуля. Прыйшоў, вывучылі вулічны трохкрок і — танчыш! Тым больш у нас усе гатовыя паказаць тое, што ўмеюць, — лічаць арганізатары вечарыны «Сябруем танцамі».

— Я далучыўся да музыкаў з Гародні. Рэдка магу гэта сабе дазволіць, нячаста ў нас гучыць музыка, якая мне падабаецца, — распавёў музыка з Барысава Аляксей.

Рэжысёр анімацыйных фільмаў Раман Бурмаков жыве ў Барысаве, працуе ў Менску.
З нявестай Ганнай яны не выпускаюць магчымасць патанчыць.
З нявестай Ганнай яны не выпускаюць магчымасць патанчыць.

Дзве гадзіны спрадвечных танцаў, адчування радасці ад музыкі, якою слухалі продкі,
праляцелі зусім незаўважна.
праляцелі зусім незаўважна.
Пакуль невядома, дзеаматары традыцыйных танцаў сустрэнуцца зноў. Але тое, што традыцыйныя танцы ў Барысаве будуць працягвацца — гэта несумненна.
Чытайце таксама: У дворыку Старога Барысава адбылася вечарына габрэйскіх скокаў. Фота
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter