Раман барысаўскага пісьменніка Юрыя Станкевіча “Любіць ноч — права пацукоў” заняў 42-е месца ў спісе лепшых кніг беларускай літаратуры за 500 год яе існавання.
Гэты спіс быў складалі больш за два дзясяткі экспертаў: вядомыя пісьменнікі, філосафы, крытыкі, незалежныя выдаўцы, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных архіваў і музеяў.
Сярод экспертаў напрыклад можна адзначыць такіх асобаў як філосаф Валянцін Акудовіч, брытанскі даследчык Арнольд Макмілін, дырэктар архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка.
Кожны сябра экспертнай рады прапанаваў свой спіс з 50 кніг. А з яго сфармавалі агульны спіс па колькасці згадак кожнай пазіцыі.
Першае месца экспертамі была аддадзена Францішаку Багушэвічу і ягонай “Дудцы беларускай”, на другім месцы апынуўся “Вянок” Максіма Багдановіча, на трэцім – “Біблія” Францыска Скарыны.
Аўтары 48 кніг даўно ці нядаўна пайшлі з жыцця. З тых, хто жыве і працуе сёння, эксперты абралі толькі Алеся Разанава (ягоны зборнік паэм і мініяцюр “Шлях – 360” заняў 37-ае месца) і барысаўскага празаіка Юрыя Станкевіча.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter