Новости Борисова

Як выглядаў Барысаў падчас нямецкай акупацыі

Новости Борисова ex-press.by
0
У фотаальбоме «Барысаў пад нямецкай акупацыяй у 1941-1944 гадах», які збірае Алесь Панцялей, ужо больш за сотню здымкаў. Арыгіналы некаторых з іх належаць яму на праве ўласнасці, іншыя даступныя ў Інтэрнэце на розных сайтах.

Выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў Алесь Панцялей не толькі адзіны на Барысаўшчыне каваль, здольны з кавалка металу стварыць сапраўдны твор мастацтва. Акрамя сваёй асноўнай прафесійнай дзейнасці Алесь аддае шмат часу вывучэнню гісторыі роднага краю, а таксама калекцыянаванню рознага роду выяўленчых матэрыялаў, якія маюць дачыненне да гэтай тэмы.

Аб сваім захапленні ён пагадзіўся пагаварыць з журналістам ex-Press.by.

- З чаго ўсё пачалося? Што паклала пачатак тваёй калекцыі?

- Аднаго разу проста ўбачыў на беларускім інтэрнэт-аўкцыёне гравюру аб пераправе Напалеона праз Бярэзіну. Я паглядзеў, падумаў, гэта ж мая Бярэзіна, мая пераправа барысаўская! Яна ёсць! А  ў нашым музеі ні адной арыгінальнай гравюры няма! Я яе купіў, пазнаёміўся з хлопцамі, якія гэтым займаюцца. Дзякуючы ім я даведаўся пра існаванне нейкіх еўрапейскіх аўкцыёнаў, сам пачаў шукаць і знаходзіць нейкія рэчы, звязаныя з Барысавам. На самой справе гэта не складана.

- І што, сапраўды выстаўляецца на продаж шмат выяўленчых матэрыялаў па Барысаву?

- Так. Напрыклад, атрымалася набыць гравюру, створаную ў гады паўстання 1863 года, на якой захаваны момант, калі паўстанцы пад Барысавам адпускаюць паланёнага імі царскага генерала. І я пераканаўся, што вельмі шмат такіх рэчаў - гравюр, фотаздымкаў, паштовак, якіх у Барысаве няма, прадаюцца на такіх аўкцыёнах. І я пакрысе стаў набываць. 

- Што прымусіла цябе збіраць нямецкія фатаграфіі, зробленыя ў Барысаве падчас акупацыі?

- Як правіла, нам вядома аб мінулай вайне на тэрыторыі Беларусі дзякуючы шматлікім мемуарам партызан і падпольшчыкаў, якія былі напісаныя ў 60-70-х гадах мінулага стагоддзя. Мемуары гэтыя актыўна эксплуатуюцца, перадрукоўваюцца. Але ў іх вельмі мала ілюстратыўнага матэрыялу. І практычна нічога няма пра паўсядзённае жыццё простых людзей, якія апынуліся на акупаванай тэрыторыі. На падставе гэтых мемуараў людзям, якія не жылі ў гады вайны, вельмі складана ўявіць рэаліі таго часу. А фатаграфіі Барысава часоў акупацыі даюць такое ўяўленне.

- Але ж падобнае захапленне вымагае шмат грошаў?

- Грошы, вядома, патрэбныя, але не абавязкова вялікія.  Кошты розныя. Здараецца, на нямецкіх аўкцыёнах выстаўляюцца здымкі ці паштоўкі па 40 еўра. Але часцей яны каштуюць адзін ці два еўра. Паштоўка «Барысаўскі чыгуначны вакзал» ацэненая ў 45 еўра, да прыкладу. Але, думаю, што за такія грошы ніхто купляць не будзе. А вось за 10 еўра, думаю, ахвотныя знайшліся б.

- Аднак далёка не ўсе выяўленчыя матэрыялы прадаюцца адносна танна. Верагодна, ёсць і больш дарагія?

- Вядома. Ёсць такая праблема. Толькі дзякуючы фінансаванню прыватнай асобы набылі ў ваенна-гістарычным музеі Пецярбурга сканаваную копію генплана Барысава 1810 года. Дакладней, копія генплана забудовы Барысава. Па ўсіх гарадах Рэчы Паспалітай, далучаных да расейскай імперыі ў канцы 18 стагоддзя, у тым ліку і па Барысаве, распрацоўваліся генпланы забудовы і перабудовы. Вось копія такога плану па нашым горадзе цяпер ёсць у мясцовых краязнаўцаў, у тым ліку і ў мяне. І ён на сённяшні дзень фактычна самы старажытны план нашага гораду з тых, што існуюць.

- Такім чынам можна спадзявацца і нават разлічваць на дапамогу спонсараў?

- Шчыра кажучы, далёка ня ўсё заможныя людзі здольныя на падобныя ўчынкі. Мне здаецца, правільней было б паспрабаваць агульнымі намаганнямі набываць падобныя матэрыялы, каб стварыць калекцыю, якая будзе належаць гораду, а не аднаму чалавеку. Такія прыклады ў Беларусі ўжо ёсць. Магілёўскі музей з дапамогай спонсараў здолеў набыць у Расеі Статут Вялікага княства Літоўскага. Наколькі я ведаю, асноўную частку неабходнай сумы даў адзін чалавек, але шмат хто даваў патроху, і ў выніку грошай хапіла. Калі б у Барысаве паўстала падобная ініцыятыва, было б выдатна.

- Як ты сабе гэта ўяўляеш?

- Павінен быць створаны адмысловы фонд. Музей або наша бібліятэка акумулявалі б ахвяраванні гараджанаў, і, магчыма, нейкія бюджэтныя сродкі. А чалавек, вылучаючы адзін ці два еўра, будзе ведаць, што за яго грошы набылі б у агульны фонд фотаздымак, паштоўку, або карту, або кнігу. Чалавек прыходзіў у бібліятэку ці музей, паказваў бы сваім сябрам, сваякам, дзецям - гэта я купіў, дзякуючы майму ўнёску набылі гэта.

- І што ў выніку?

- Па-першае, народ бы стаў часцей наведваць культурныя ўстановы з экспазіцыямі такіх матэрыялаў. Па-другое, народ бы пачаў ганарыцца - ён жыве ў горадзе, які сваю гісторыю аднаўляе. Па-трэцяе, гэтыя рэчы набытыя мянялі б стаўленне да гораду ў гараджанаў. Яны б разумелі, што Барысаў меў стратэгічнае значэнне падчас першай і другой сусветных войнаў, падчас вайны 1812 года, падчас савецка-польскай вайны 1920 года. Да прыкладу, існуе больш за 20 гравюр пераправы Напалеона праз Бярэзіну. Гэтыя гравюры стваралі немцы, французы, ангельцы. Людзі б зразумелі, што пераправу ведаюць ва ўсім свеце.


Вясновае разводдзе на Бярэзіне. Цяжка ўявіць зараз, што яно было такім вялікім. У лодцы, якой кіруе чалавек
у цывільным адзенні, немцы. Добра бачны касцёл і будынак турмы. Яе разваліны зараз можна 
ўбачыць за выцвярэзнікам на вуліцы Гогаля.
Уласная калекцыя А.Панцялея.


Немцы на лёдзе Бярэзіны. 
Уласная калекцыя А.Панцялея.


Аутамабільны мост праз Бярэзіну ў Барысаве. У 1941 годзе яго не паспелі ўзарваць адыходзячыя 
чырвонаармейцы. У 1943 годзе яго здолеў часткова падарваць барысаўскі падпольшчык 
Сямён Кніга, але немцы мост адрамантавалі і ўзарвалі яго ў 1944 годзе.
Уласная калекцыя А.Панцялея.


Барысаў. Стары горад. Цяпер гэта вуліца Дзяржынскага. 
Уласная калекцыя А.Панцялея.


Рэшткі спаленага чырвонаармейцамі пры адыходзе ў 1941 годзе драўлянага мосту ў Барысаве. 
Плыты з вярхоўяў Бярэзіны не здольны перадолець перашкоду. 
Уласная калекцыя А.Панцялея.


Гэтак выглядала сучасная плошча 900-годдзя Барысава. 
Уласная калекцыя А.Панцялея.


Немцы каля аўтамабільнага маста праз Бярэзіну ў Барысаве.
www.wwii-photos-maps.com

Гарадскі рынак у Старым горадзе.
commons.wikimedia.org


Могілкі нямецкага шпіталю, якія былі там, дзе зараз стаяць шматпавярхоўкі 
на вуліцы Чалоўскай, паміж кансервавым і 140-м заводамі.
Dr.Schürmanns Grab in Borissow.wehrmed.de


Барысаў, 1941 год. Калона палонных чырвонаармейцаў на прыпынку 
на беразе ракі Сха у Старым горадзе.
waralbum.ru


Свята-Васкрасенскі сабор.
hoto.qip.ru


Недзе ў Барысаве. Школьныя парты апынуліся непатрэбнымі.
hoto.qip.ru


Нямецкія сапёры рамантуюць драўляны мост у Барысаве.
www.wwii-photos-maps.com



Свята-Васкрасенскі сабор.
hoto.qip.ru


Прадстаўнікі акупацыйнай ўлады выступаюць перад жыхарамі горада на мітынгу. 
Стары горад.
www.forum.antique-photos.com


Прадстаўнікі акупацыйнай ўлады на трыбуне на мітынгу. Стары горад.
www.forum.antique-photos.com


Мітынг у Старым городзе. На першым плане калабарант трымае ўзнагароду ад акупантаў.
www.forum.antique-photos.com


Барысаў. Гэты будынак знаходзіцца за гаражамі на вул. Ватуціна
www.wwii-photos-maps.com

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ