Новости Борисова

«Жыве нейкі чалавек, трохі дзіўны…»

Новости Борисова ex-press.by
0
Непадалеку ад Барысава ва ўласнай майстэрні працуе каваль Алесь Панцялей. Мастак па металу рабіў меч Вітаўта, карону для невядомага мужчыны і ледзь не выкаваў па просьбе двух дзяўчат пояс вернасці для хлопца.
 

Майстэрня, у якой працуе каваль
 
Алесю зараз 32 гады, на працягу дзесяці год ен працуе кавалём. Яго майстэрня знаходзіцца побач з Барысавам, у вёсцы Дудзінка. Майстэрня – гэта невялічкі домік, пабудаваны на ўласныя сродкі. У памяшканні адразу адчуваецца цяпло затопленай печы, а вочы разбягаюцца ад колькасці жалезных вырабаў. 
 

«Тут жыцце з’явілася 2000 год таму»

 

Спачатку каваль хацеў набыць старую кузню і там працаваць, але яны ўсе знаходзяцца далека ад Барысава. Але потым так здарылася, што Алесю адмовілі  ў арэндзе памяшкання, далі тры месяцы, каб з’ехаць. Каваль набыў кавалак зямлі, паросшы травой, і за некалькі месяцаў пры дапамозе родных і сяброў пабудаваў майстэрню. «Далей, паступова, да пяці вечара я замовы рабіў, а пасля будаўніцтвам займаўся, - распавядае каваль. - Я прааналізаваў другія кузні і вырашыў зрабіць сучасную з выкарыстаннем досведу мінулага. І да гэтага часу карыстаюся старымі рэчамі, і яны добра працуюць».
 
Алесь Панцялей
 
«Месца гэта - сапраўды ўнікальнае, даўно, яшчэ з дзяцінства, яно мяне вабіла. Я нарадзіўся непадалёку, з бацькам мы прыходзілі сюды ў лесе на лыжах катацца, - кажа Алесь. - Месца мае магнітызм нейкі. Тут жыцце з’явілася 2000 год таму. Тут гарадзішча - балтскай культуры штрыхаванай керамікі - было даследавана археолагамі. Тут праходзіў польска-савецкі фронт у 1920 годзе, гэта была лінія абароны, пабудаваная трэцім палком рэгіёнаў. Непасрэдна на гэтым месцы знаходзіўся фальварак «Дудзінка», ён есць на мапах другой паловы 19 - пачатку 20 стагоддзя. Унікальнае месца, усяго паўтары кіламетры ад Барысава, але тут лес, складаны рэльеф, горы, балоты – горад сюды не дайшоў, і тут шмат жывёл: алені, дзікія козы, лісы, зайцы, бабры і розныя птушкі».
 
Алесь распальвае вогнішча, каб паказаць свае майстэрства
 

«У нейкім сэнсе адчуваю сябе чараўніком»

 
Каваль не кажа дакладна, колькі грошай дазваляе зарабляць прафесія. Бывае больш, бывае – меньш. 
 
Замовы прыходзіцца прымаць розныя. Самыя добрыя, па яго меркаванню, гэта агарожа лесвіцы, брылі над уваходамі, наборы для камінаў. Але бываюць спецыфічныя. Аднойчы дзяўчына замовіла карону для мужа. Раней, калі каваль яшчэ вучыўся, да яго прыйші дзве дзяўчыны і замовілі для хлопца пояс вернасці. Але потым яны чамусьці перадумалі. Аднойчы кавалю давялося рабіць меч Вітаўта – для статуі ў краязнаўчы музей у Мінску.
 
Флюгер у выглядзе пагоні
 
«Бывае, звернецца чалавек і просіць: «Можаш мне адкаваць браму? Вось з дзяцінства марыў мець кованую рэч. Можаш?» І тут ты для чалавека становішся выканаўцам мары, - кажа Алесь. - Ажыццяўляючы іх, я ў некім сэнсе адчуваю сябе чараўніком».
 
Ружа з металу
 
У Мiнску кавалю давялося рабіць заказ для крамы з гандлёвымі сумкамі ў цэнтры гораду. «Тады гаспадар даваў рабіць нейкія свае праекты і ніколі не лез са сваімі заўвагамі. Таму атрымалася, на мой погляд, някепска, - успамінае каваль. - Рабіў уваходную группу, брылі над вокнамі з вуліцы і ўнутры крамы – паліцы, сталы і іншае». 
 
З Барысаву, па яго словах, мала што замаўлялі. Толькі у Печах царква Дзмітрыя Данскога (брыль над абразом) і Васкрэсенскі сабор падчас рэстаўрацыі (ручкі да дзвярэй). 
 
Такую частку дэкарацыі акна Алесь зрабіў падчас размовы
 
«Мясцовыя жыхары паважаюць, звяртаюцца за дапамогай, - кажа Алесь. - А бывае, людзі глядзяць, як на мастака – «жыве нейкі чалавек, трохі дзіўны».
 

«З жалезам даводзіцца змагацца»

 
У Алеся ніхто не займаўся кавальствам, бацька быў пчаляром. Але ў яго была майстэрня, і там хлопчык з дзяцінства мог што-небудзь змайстраваць. Бацька заўжды прыязна ставіўся да таго, што сын нешта рабіў, дапамагаў, набываў інструменты.
 
Шлях да прафесіі пачаўся з мастацкай школы. Адразу ён не хацеў быць мастаком, думаў павучыцца, пакуль цікава. І так здарылася, што пайшоў далей вучыцца ў акадэмію на апрацоўку метала. Набор там быў раз на пяць год, абіралася шэсць чалавек. Сябар Алеся вучыўся ўжо ў гэтай акадэміі і прапанаваў выкаваць нешта. «Мне спадабалася: агонь, метал такі непадатлівы, ты яго куешь, а потым ён як пластылін становіцца мяккі, паддаецца… І я «загарэўся» гэтай працай», - кажа ён.
 
Каваль адразае частку жалезнай палкі, каб прыняцца за яе разагрэў
 
Усе свае якасці Алесь набываў падчас працы. Ён кажа: «Жалеза – метал няпросты, з ім даводзіцца змагацца. Калі жалеза адчувае, што ты яго баішся, яно табе не паддаецца. Тут трэба быць упертым, таму што трэба змагацца з жалезам».
 
Алесь працуе з металам
 
Акрамя кавальства Алесь яшчэ малюе графікі, замалёўкі. «Люблю ездзіць у Вільню, рабіць замалёўкі горада, натхняе дужа, - кажа каваль.- Займаюсь таксама ювелірнай справай, рэстаўрацыяй старых рэчаў. Нядаўна рэстаўраваў звон 1744 года прыблізна, рэстаўраваў кадзіла, якому 200 гадоў. Яшчэ ў мяне есць тэма: я раблю каваныя падстаўкі для бутэлек, іх шмат набралося. У Івана-Франкоўску праводзіцца міжнародны фестываль «Свята кавалёў», і туды я важу падстаўкі пад бутэлькі, яны займаюць дыпломы. А потым ствараецца каталог, у якім прадстаўлены пераможцы, і так нас, беларусаў, ведаюць на Украіне».
 
 
Падстаўкі пад бутэлькі
 

«Усе жыццё мяне суправаджае беларуская мова»

 
«У мяне бабуля размаўляла па-беларуску. І калі з ёй размаўлялі па-беларуску, яна пераходзіла на «чыстую» беларускую мову, - распавядае Алесь. -  Калі вучыўся ў школе, былі часы беларусізацыі, шмат прадметаў былі на мове. Потым мастацкая школа, гэта таксама было месца, дзе ўсё было па-беларуску: расклад заняткаў, даведкі. У 2000 годзе, калі я скончыў мастацкую школу, я атрымаў дыплом «з пагоняй». У каледжы таксама беларуская мова была. У акадэміі мова была статутнай, большасць выкладчыкаў выкладалі на ёй. Зараз я шмат маю зносін з людзьмі, якія размаўляюць на роднай для мяне мове. Вось так і вышла, што ўсё жыцце мяне суправаджае беларуская мова».
 
У майстэрні паўсюду парадак
 
У майстэрні каваля можна заўважыць зброю прошлага часу. «Падчас паўстання Каліноўскага ў кузнях рабілася зброя, - распавядае Алесь. -  І мне стала цікава зрабіць піку менавіта такой формы. Потым паспрабаваў зрабіць касу і іншыя інструменты мінулых часоў, гэта цікава, гэта гісторыя, досвед нашых продкаў. Я і сваю кузню рабіў, каб былі і старыя, і сучасныя інструменты». 
 
Інструменты майстра
 

Алесь калекцыянуе ключы
 

«Тут галоўнае мозгам працаваць»

 
Каваль карыстаецца старыннымі прыладамі, аднак ёсць і сучасныя: зварачны апарат, лазерная рэзка, балгарка, кампрэс для фарбавання. Таксама ёсць электрычны ці пнеўма-молат, ён дае магчымасць замяніць малатабойца. «Ужо не працуешь фізічна, так адну жалезку паўгадзіны ляпаў бы, а тут хутка зрабіць», - кажа Алесь. 
 
Алесь задзейнічае у працы электрычны молат
 
«Прафесійныя траўмы бываюць ва ўсіх», - прызнаецца каваль. Быў момант у жыцці, калі ён на нагу два разы упусціў жалеза, потым набыў сабе боты з металічнымі насамі. Але як і вучылі Алеся, для яго тэхніка бяспекі на першым месцы, таму прытрымліваецца яе. «Сапраўды, прафесія небяспечная, - кажа ён, - таму акуляры, рэспіратар, боты з высокай падэшвай і насамі металічнымі, рукавіцы заўсёды выкарыстоўваю».
 
Рукі каваля
 
Акрамя сваей асноўнай працы, Алесь яшчэ вывучае свайму майстэрству іншых людзей. І зараз, па словах каваля, да яго перыядычна прыязжае чалавек, які працуе бармэнам. Ён дапамагае ў працы кавалю і сам вучыцца майстэрству. Акрамя ўсяго, гэты вучань пачаў будаваць сваю майстэрню. Таксама студэнты-металісты, калі жадаюць, прыязжаюць да Алеся летам, каб папрактыкавацца.
 
 
Па словах Алеся, ў Беларусі няшмат кавалёў. «На самой справе, майстэрняў десяць на ўсю краіну, - кажа каваль. – Хаця на сённяшні дзень гэта не такая мегафізічная праца. Ведаю, нават у нашай краіне пара дзяўчат працуюць кавалямі даволі паспяхова. Тут галоўнае - мозгам працаваць».
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
борисов
такое дело
фото
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Белоруска искала тишину и свободу и нашла ее на ферме в Литве: история Анжелики Кедар
В мире
«Ребята, не трогайте их. Они раненые, они вам уже ничего не сделают». Как жительницы оккупированного села пытались спасти бойцов ВСУ
Общество
Опубликовали разговоры жены командира минского ОМОНа Балабы, в которых она рассказывает о трех любовниках. Среди них певец Алехно
Общество
Брестчанин, ходивший на политические суды, приговорен к семи годам колонии
Общество
Побратим о Веремейчике: "Волевой и абсолютно надежный человек"
Политика
Фридман: «Шансы Лукашенко дойти до суда в случае выдачи ордера МУС гораздо выше, чем Нетаньяху»
Общество
Беларуский МЗКТ может быть причастен к разработке межконтинентального «Кедра», которым ударили по Днепру
Общество
Лукашенко грозит оставить белорусов без интернета: «Если это повторится, отключим вообще»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Торпедо (Жодино) - Динамо-Минск - 1:1
В мире
Должна, но не может. В чем проблема новой ядерной доктрины России
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Белоруска искала тишину и свободу и нашла ее на ферме в Литве: история Анжелики Кедар
В мире
«Ребята, не трогайте их. Они раненые, они вам уже ничего не сделают». Как жительницы оккупированного села пытались спасти бойцов ВСУ
Общество
Опубликовали разговоры жены командира минского ОМОНа Балабы, в которых она рассказывает о трех любовниках. Среди них певец Алехно
Общество
Брестчанин, ходивший на политические суды, приговорен к семи годам колонии
Общество
Побратим о Веремейчике: "Волевой и абсолютно надежный человек"
Политика
Фридман: «Шансы Лукашенко дойти до суда в случае выдачи ордера МУС гораздо выше, чем Нетаньяху»
Общество
Беларуский МЗКТ может быть причастен к разработке межконтинентального «Кедра», которым ударили по Днепру
Общество
Лукашенко грозит оставить белорусов без интернета: «Если это повторится, отключим вообще»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Торпедо (Жодино) - Динамо-Минск - 1:1
В мире
Должна, но не может. В чем проблема новой ядерной доктрины России
ВСЕ НОВОСТИ