Каталіцкі касцел у лістападзе святкуе Дзень ўсіх святых і успамін усіх памерлых. Першага лістапада, ў нядзелю, на могілках у Жодзіна адбылася памінальная святая імша.
Першага лістапада адзначаецца Дзень усіх святых, другога лістапада - успамін усіх памерлых вернікаў. Каталікі асаблівым чынам моляцца за душы памерлых родных і блізкіх людзей на працягу першых васьмі дзён лістапада, наведваюць месцы пахавання.

«Гэтыя дні - час асаблівай малітвы, каб памерлыя мелі ўдзел у Хрыстовай перамозе над смерцю»,
- сказаў на імшы Ксенз Канстанцін Анашка.
Жодзінцы маліліся за родных, блізкіх, за ўсіх памерлых, за тых, хто трагічна загінуў. Таксама за ахвяр авіякатастрофы самалёта A321, што разбіўся ў Егіпце.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter