Перад калектывам створанага у 1958 годзе на базе Жодзінскага механічнага завода БелАЗа была пастаўлена задача разгарнуць выпуск самасвалаў МАЗ-525.
Да адкрыцця Беларускага аўтамабільнага завода больш за 800 МАЗаў было выпушчана на Мінскім аўтазаводзе. Першы жодзінскі МАЗ-525 з пастаўленых Мінскам камплекуючых сабралі 1 лістапада 1958 года. Праўда, да гэтага часу яшчэ не ўсё абсталяванне паспелі прыстасаваць да новай вытворчасці.

Першы жодзінскі МАЗ-525 сабралі ў лістападзе 1958 года.
Канвеерная лінія была наладжана ў кастрычніку 1960 г. Дагэтуль ніхто ў свеце кар'ерныя самасвалы канвеерным спосабам не вырабляў. Паступова на БелАЗе была запушчана зварачная вытворчасць, уласны выраб асноўных вузлоў і агрэгатаў.

На БелАЗе кар’ерныя самасвалы ўпершыню пачалі выпускаць на канвееры.

Пад зборку кар'ерных самасвалаў на МАЗе быў выдзелены асобны цэх.
Падчас працы з МАЗам-525 быў выяўлены шэраг недахопаў самасвала: залішне цяжкая і металаёмістая канструкцыя, малаэфектыўная трансмісія ды нізкая хуткасць. Таму перад канструктарамі БелАЗа была пастаўлена задача распрацаваць прынцыпова новы самасвал, якім стаў БелАЗ-540.

Апошні МАЗ-525 быў выпушчаны ў Жодзіна ў 1965 годзе.
БелАЗ-540 стаў пачынальнікам новай, ужо сапраўды жодзінскай, сям'і кар'ерных самасвалаў. У 1965 г. ён канчаткова змяніў на канвееры МАЗ-525.

БелАЗ на старонках “Вялікай Савецкай Энцыклапедыі” .

БелАЗ і сёння спецыялізуецца на велізарных грузавіках.
Па матэрыялах trucklist.ru
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter