Не стыдно

«Голас — гэта свабода». Інтэрв’ю з Крысцінай Дробыш — аўдыявыдаўцай, дыктаркай і трэнеркай па голасе

«Знайсці свой голас — гэта галоўнае. Калі жанчына пачынае чуць, што ён цёплы, прыемны, ад гэтага з’яўляецца азарт жыцця».

Не стыдно ex-press.by
0

Для Крысціны Дробыш голас стаў не толькі прафесіяй, але і формай існавання. Акторка, якая вымушана пакінула Беларусь і пачала прафесійнае жыццё наноў, сёння стварае аўдыяпраекты, супрацоўнічае з беларускімі і польскімі студыямі, вучыць людзей гаварыць выразна, свабодна (і па-беларуску) — робячы гэта праз уласны досвед.

Мы пагаварылі з ёй пра тое, як эміграцыя перакройвае прафесійную ідэнтычнасць, як жанчыны страчваюць свой голас — і як яго вярнуць.

%d0%9d%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%b9 %d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82   2025 12 01t211114.459

Фота Макс Швед (з асабістага архіва Крысціны)

«Давялося пачынаць усё нанова»

Крысціна кажа проста: эміграцыя цалкам змяніла сферу яе працы:

«Выязджала я з Беларусі акцёркай “Вольных Купалаўцаў”. Цяпер мяне там няма ўжо некалькі гадоў… Таму я цалкам змяніла сферу. Але адно засталося са мной — агучка».

У Польшчы яна спрабавала сябе ў розных ролях — у сацсетках, навінах. Але аўдыё — гэта тое, што было з ёй яшчэ з Беларусі: агучванне кіно, аўдыякнігі, рэжысура і рэдагаванне гуказапісаў:

«Штосьці адвалілася, але штосьці, наадварот, набыло сілу».

Сёння Крысціна ўсё больш працуе ў гуказапісу і выкладанні — але ўжо ў іншым фармаце:

«У Беларусі да мяне прыходзілі людзі, якім трэба было проста, каб іх было чутна. А цяпер я працую з тымі, хто штодня працуе голасам — журналістамі, вядоўцамі.

%d0%9d%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%b9 %d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82   2025 12 01t211229.371

Фота з асабістага архіва Крысціны

Прафесійная адаптацыя: паміж магчымасцямі і стомленасцю

Самым складаным для Крысціны стала тое, што беларускі акторскі дыплом мала каго цікавіць у Еўропе:

«Ты выкінуты з прафесіі. Альбо вучыш мову і спрабуеш сябе ў польскім тэатры, альбо цалкам змяняеш профіль».

Праз некалькі гадоў такой працы з’явілася моцная стомленасць:

«Раней ці пазней ты страшэнна стамляешся або расчароўваешся. Гэта непазбежна».

Але разам з цяжкасцямі прыйшлі і новыя магчымасці — досвед працы ў польскіх студыях, новыя стандарты і прафесійныя супольнасці.

«Цікава назіраць, як тут арганізавана праца вакол дабінгу, войс-овера. Гэта іншы ўзровень».

Стаўленне да жанчын у прафесіі: не заўсёды пра гендар — часцей пра павагу

Крысціна шчыра кажа, што ў яе сферы дыскрымінацыя часта адбываецца не па гендары, а па статусе актора:

«У Беларусі акторы — другі сорт. Неважна, жанчына ты ці мужчына».

Але прыклады менавіта гендарнай непавагі яна таксама памятае:

«Было, калі рэжысёры маглі назваць дзяўчыну «дурой» або папрасіць павярнуцца задам. Такое было».

У Польшчы яна таксама сутыкалася з недаверам — але ўжо праз тое, што выглядае маладзей:

«Да мяне часам ставяцца як да “дзяўчынкі”, хоць мне 35, і ў мяне дзясяцігадовае дзіця. Гэта бывае складана».

%d0%9d%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%b9 %d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82   2025 12 01t211404.612

Фота Анастасіі Кодзіс (з асабістага архіва Крысціны)

«Думкі пра грошы і дакументы вельмі ціснуць»

Сёння Крысціна бачыць рэалізацыю не праз статус, а праз сэнс:

«Быць рэалізаванай — гэта атрымліваць задавальненне ад таго, што робіш, і разумець, што гэта патрэбна не толькі табе».

Але пасля пераезду ў яе з’явілася маральная стомленасць і няпэўнасць:

«Часам я не разумею, ці тое, што я раблю, сапраўды патрэбна. Думкі пра грошы і дакументы вельмі ціснуць».

Голас і жаночае цела: фізіялогія, цыкл і побыт

Крысціна ўжо даўно даследуе сувязь голасу і менструальнага цыклу і была адной з першых у нашай прасторы, хто пачаў пра гэта публічна гаварыць:

«Пры пэўных перыядах цыклу голас гучыць інакш: або супер-кайфова, або зусім не кантралюецца. Падчас авуляцыі звязкі гучаць лепш, падчас менструацыі — стамляюцца і могуць хрыпець».

Яна падкрэслівае: гэта адбываецца не з усімі, але ў многіх:

«Найлепшы лек для звязак — маўчанне, цішыня і вада. Не крычаць і не шаптаць».

Крысціна таксама працуе з дыханнем — нагадвае, што многія жанчыны робяць «павярхоўны грудны ўдых», які не дае апоры для голасу. 

Больш цікавай інфармацыі пра голас  — у Instagram Крысціны @mamadrobyshka

«Жанчынам асабліва важна не ацэньваць сябе ў працэсе»

Наша гераіня шмат працуе з людзьмі, якія запісваюць тэксты або выступаюць:

«Жанчыны вельмі часта ацэньваюць сябе ў працэсе: “тут не так сказала”, “а тут магло быць лепей”. Як толькі пачынаеш так думаць — усё, можна ставіць на стоп».

Гэта тычыцца і голасу, і жыцця:

«Не патрабуй ад сябе занадта шмат. Пераключы ўвагу з самакрытыкі на працэс».

%d0%9d%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%b9 %d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b5%d0%ba%d1%82   2025 12 01t211519.944

Фота Руслана Серадзюка (з асабістага архіва Крысціны)

Голас як сімвал свабоды

На пытанне, чаму гучанне і ўвогуле голас так важны, Крысціна адказвае:

«Голас — адзін са спосабаў вырашаць пытанні, ад бытавых да глабальных. Калі ў цябе няма магчымасці гаварыць — гэта як застацца без ног».

Яна сама перажыла момант, калі ў яе «завяло» звязкі:

«Я вельмі спужалася. Голас — гэта нешта, што нельга “разамнуць” рукамі».

Сімвалічны ўзровень яшчэ глыбейшы:

«Жаночы голас чулі вельмі нядоўга па гістарычных мерках. І сёння ўсё яшчэ даводзіцца даказваць, што наш голас важны». 

Праца з голасам як шлях да сябе

Крысціна бачыць, як праца з голасам змяняе жанчын.

«Гэта не пра тое, што ты ўключыў рубільнік і ўсё. Гэта праца над сабой. Але людзі пачынаюць адкрываць сябе. Даведваюцца нешта пра сваё цела, пра сябе».

Яна заўсёды спрабуе паказаць не толькі «што паправіць», але і прыгажосць натуральнага голасу:

«Знайсці свой голас — гэта галоўнае. Калі жанчына пачынае чуць, што ён цёплы, прыемны, ад гэтага з’яўляецца азарт жыцця».

Парада тым, хто адчувае, што страціў свой голас

Крысціна адказвае вельмі шчыра:

«Ісці да псіхатэрапеўта. Праўда. У маім жыцці было два курсы, і гэта найлепшае, што са мной адбылося».

Яна кажа, што менавіта праз тэрапію «адчула, што ёсць я, што ёсць мой голас»:

«Сёння для мяне падтрымка — гэта антыдэпрэсанты і псіхатэрапія, разуменне, што мая псіхалагіня заўсёды на сувязі. І тое, што ёсць месца, дзе я магу сказаць праўду».

«Свабода голасу — калі эмоцыі не кіруюць табой»

Для Крысціны свабода голасу — і фізічная, і эмацыйная:

«Фізіялагічна — калі сківіца не затіснута. Пераносна — калі ты кіруеш эмоцыямі, а не яны табой».

І яшчэ:

«Гэта калі ты можаш гаварыць. Можаш выбіраць: гаварыць або маўчаць».

Крысціна Дробыш працягвае выкладаць, запісваць, ствараць аўдыякнігі і гаварыць пра важнае — у тым ліку пра ролю жанчыны, голас і прастору для яго. І нават у моманты сумневаў і стомленасці яе праца нагадвае: голас — гэта не проста гук. Голас — гэта прысутнасць, выбар і свабода.

Варвара Мара
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Крысціна Дробыш
голас
акторы
гук
аўдыё
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
Политика
США снимают санкции с белорусского калия
Политика
Лукашенко освободил 123 политзаключенных, 114 вывезено в Украину (онлайн)
Новости Борисова
В Борисове арестовали активистов Сергея Салаша и Дмитрия Бабицкого
Общество
Компания Meta, которой принадлежит Instagram и Facebook, выявила в Беларуси сеть влияния на польскую аудиторию
Экономика
Лойко: Оплата за ЖКХ будет расти для всех. Никакие «тунеядцы» не заткнут дыру по коммуналке
В мире
Пастухов: Возможно, мы стоим у истоков формирования новых Антанты и Оси в какой-то извращенной постмодернистской упаковке
Спорт
Главный тренер ФК БАТЭ: Хотели сохранить 80 процентов футболистов, но желания не совпадают с возможностями
Политика
МИД Литвы заявил, что в ситуации с контрабандой метеозондами согласился бы на переговоры в Минске, однако есть «но»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
Политика
США снимают санкции с белорусского калия
Политика
Лукашенко освободил 123 политзаключенных, 114 вывезено в Украину (онлайн)
Новости Борисова
В Борисове арестовали активистов Сергея Салаша и Дмитрия Бабицкого
Общество
Компания Meta, которой принадлежит Instagram и Facebook, выявила в Беларуси сеть влияния на польскую аудиторию
Экономика
Лойко: Оплата за ЖКХ будет расти для всех. Никакие «тунеядцы» не заткнут дыру по коммуналке
В мире
Пастухов: Возможно, мы стоим у истоков формирования новых Антанты и Оси в какой-то извращенной постмодернистской упаковке
Спорт
Главный тренер ФК БАТЭ: Хотели сохранить 80 процентов футболистов, но желания не совпадают с возможностями
Политика
МИД Литвы заявил, что в ситуации с контрабандой метеозондами согласился бы на переговоры в Минске, однако есть «но»
ВСЕ НОВОСТИ