Культура

Піт Паўлаў: «У нас мэта зараз адна — вярнуць сабе сваю краіну»

Рэжым можа зваліцца і заўтра, можа пратрымацца яшчэ пэўны час. Магчыма, вельмі хутка гэта ўсё лясне. Але ж і мы павінны зразумець, што за нас нам ніхто краіну не верне.

Культура gazetaby.com
0

Легенда беларускага року — пра стаўленне да вайны і пра адзін з самых вялікіх здабыткаў нашай рэвалюцыі.

Pit

— На беларускіх землях заўсёды былі сітуацыі, падобныя да сённяшняй, падобныя на тое, што адбывалася і 200, і 300 гадоў таму, падобная на часы паўстанняў і Касцюшкі, і Каліноўскага. Увесь час было гэта супрацьстаянне з імперыяй, калі асоба мусіць узяць на сябе адказнасць за сябе, за сваё атачэнне, за сваю краіну. Пра гэта ўсе мае песні і ўсё маё жыццё пра гэта, — падзяліўся Піт Паўлаў на канале 6TV Biełaruś.

Нядаўняя паездка ва Ўкраіну, прызнаўся музыкант, яго не проста ўразіла, але змяніла стаўленне да жыцця.

— Пакуль ты рукамі не памацаеш вайну, яе немагчыма ўявіць.

Нягледзячы на тое, што я, як мы ўсе, быў у павестцы 24 на 7, пакуль ты не дакранешся, ты не адчуеш гэтую вайну як сваю.

Вось гэты феномен адбыўся са мной. Я дакрануўся да вайны, і мае адчуванні даволі сур’ёзна змяніліся.

Зараз мне здаецца, што ўдзел у жыцці Палка Каліноўскага, удзел у руху супраціву павінен стаць неабходнай часткай майго ўласнага жыцця, — кажа Піт Паўлаў.

Ён распавёў, што апошнім часам напісаў некалькі песень на тэму вайны, а паездка натхніла яго на супольны кліп з Палком Каліноўскага.

— Мастацтва ёсць паўсюль. Для мяне мастацтва — гэта адзіны сэнс жыцця, адзіны сэнс існавання чалавека, адзінае, што застанецца пасля людзей. На вайне натуральна ўсё абвастраецца, — разважае удзельнік гурта N.R.M.  

Ён лічыць, што ў беларусаў павінен быць свой шлях да перамогі, стаць на які павінен кожны, хто хоча вярнуць сабе краіну.

— Кожны мусіць зразумець, што мы на вайне, і гэта кепскае стаўленне, калі хтосьці, як тыя «розовые пони», лічыць, што можна неяк перасядзець, перачакаць.

Трэба накіравацца на вайну. Хто можа, паехаць туды, ва Ўкраіну, хто можа — данаціць, хто можа — рабіць нешта функцыянальнае. І дарэчы ёсць спосабы перамагчы рэжым, калі кожны з нас будзе рабіць, што ён можа.

І вось гэты наш калектыўны розум, як у 2020 годзе, абавязкова знойдзе шлях… Магчыма, рэжым абрынецца ўжо ў хуткім часе.

Менавіта я адчуваю, што ў іх пад нагамі проста гарыць зямля.

Паглядзіце, як сябе паводзяць вось гэтыя шараговыя рэжыму, гэтыя памагатыя, дробныя міліцыянты, мытнікі. Яны ўсе сталі слушныя і ласкавыя. Яны ўсім сваім выглядам паказваюць, што мы ж харошыя, мы ж, як і вы, у палоне.

Я не кажу пра гэтую меншасць, якая лютуе. Зразумела, яны ёсць. А звычайныя міліцыянты ператварыліся ў «амерыканскіх шэрыфаў», выконваюць усё з усмешкай і на «вы».

Рэжым можа зваліцца і заўтра, можа пратрымацца яшчэ пэўны час. Магчыма, вельмі хутка гэта ўсё лясне. Але ж і мы павінны зразумець, што за нас нам ніхто краіну не верне.

На прыкладзе Украіны гэта ўсё бачна. Ім ніхто не збіраўся дапамагаць, ім збіраліся дапамагчы вывезці Зяленскага і даць зброю для партызанскай вайны. Але калі ўсе ўбачылі, што яны ў стане перамагчы Расію…

Лічу, што я ў вымушанай эміграцыі, я хачу дадому. …Я звычайны беларус, які трапіў у гэтую цяжкую сітуацыю, і прапаную ўсім не забывацца, што мы нарэшце знайшлі сябе, убачылі, колькі нас.

Дарэчы нас стала ў два разы болей — і гэта адзін з самых вялікіх здабыткаў нашай рэвалюцыі.

Уся эміграцыя, якая раней казала, што мы «русские», «полуполяки», карацей, мы з гэтых тэрыторый, у 2020 годзе яны ўсе расправілі плечы і пачалі называць сябе беларусамі — і тыя, хто жывуць у Расіі, і тыя, хто ў Канадзе, Амерыцы, Аўстраліі, хто сто гадоў таму выехаў — яны ўсе сталі беларусамі.

І нас ужо не 10 мільёнаў. І я ўсім нам жадаю перамогі! Трымацца — мы зараз павінны закансервавацца, каб перажыць гэта, не згубіць здароўе, сяброў, павінны падтрымліваць адно аднаго, не забывацца, што мы разам — не паасобку, а разам.

І што зараз нам трэба пазабываць дробныя крыўды, у нас мэта зараз адна — вярнуць сабе сваю краіну. Таму нам трэба аб'яднаць нашы высілкі, каб перамагчы, — упэўнены рок-музыкант.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Беларусь
эміграцыя
рэжым
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ