Аўтар праекту і рэжысёр — Аляксандар Меліхавец. Фільм павінен быць зьняты на беларускай мове і з беларускімі акторамі.
На плятформе talaka.by ідзе збор сродкаў на экранізацыю апавяданьня Васіля Быкава «Народныя мсьціўцы».
— Ідэя зрабіць экранізацыю менавіта гэтага твора ўзьнікла ў 2009 г. і з тае пары ў сувязі з пэўнымі перашкодамі прайшла праз некалькі вытворчых этапаў, у выніку якіх быў зроблены трэйлер да нязьнятага пакуль фільма і пакладзены на паліцу шэраг працоўных матэрыялаў. У гэтым годзе я пляную давесьці праект да завяршэньня (перазьняць цалкам з іншымі акторамі) і кінапаказу, — адзначае кіраўнік праекту.
Паводле ягоных слоў, апавяданьне Васіля Быкава «Народныя мсьціўцы» «уздымае шмат цікавых пытаньняў маральнага выбару, заежджанай ужо «талерантнасьці», цярплівасьці і г.д».
— Прычым, праблематыка, моманты, разглядаемыя ў творы характэрны не толькі для беларусаў, яны ў прынцыпе, агульначалавечыя, — падкрэсьлівае Меліхавец.
На здымкі фільма трэба сабраць 12 тысяч рублёў (прыблізна 6 тысяч даляраў). На дадзены момант ужо сабрана 1895 тысяч — каля 15%.

Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter