Культура

Андрэй Дынько звольніў Валера Булгакава

Культура Радыё Свабода
0

Валер Булгакаў больш не з'яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Arche», які ачольваў з 1998 году.

Валер Булгакаў паведаміў, што перастаў быць галоўным рэдактарам часопіса «Arche», які ачольваў з 1998 году. Новым рэдактарам прызначаны Алесь Пашкевіч.

Такое рашэнне прыняў заснавальнік Андрэй Дынько, каб уратаваць выданне ад закрыцця, патлумачыў спадар Булгакаў.

14 верасня Валер Булгакаў прыехаў у Горадню, каб прадставіць новую кнігу з сэрыі часопіса «Arche» «Саветызацыя Заходняй Беларусі» аўтарства гісторыка Яна Шумскага. На сустрэчу прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспекцыі і зрабілі «кантрольную закупку». Пасля гэтага яны сканфіскавалі каля двухсот асобнікаў часопіса і кніг, на якія не было накладных. Сёння Валер Булгакаў быў пакараны гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці паводле абвінавачання ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці — за продаж кніг і часопіса. Намеснік старшыні абласнога гаспадарчага суду Дзяніс Валдайцаў прыняў пад увагу тое, што Валер Булгакаў цяпер беспрацоўны і мае на ўтрыманні двух дзяцей. Таму штраф склаў пяць «мінімалак».

 Аднак Валер Булгакаў разглядае сённяшні суд толькі як эпізод у кампаніі супраць часопісу «Arche». Ён лічыць:

«Гэта — пачатак аперацыі беларускіх спецслужбаў супраць нашага творчага асяроддзя. 21 верасня ў друкарню ў Мінску, дзе друкуецца „Arche“, прыходзяць супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расследаванняў. На наступным тыдні адбываецца выняцце дакументаў. Што самае прыкрае, гэта суправаджаецца праслухоўваньнем тэлефонаў. 2 кастрычніка супрацоўнікі КДБ і міліцыя арыштоўваюць больш за пяць тысяч асобнікаў нашых выданняў, кніжак і невялікую колькасць часопіса „Arche“. 4 кастрычніка дэпартамент фінансавых расследаванняў арыштоўвае рахунак „Arche“ з той нагоды, што, будучы ў шоку пасля канфіскацыі 2 кастрычніка, я папросту не знайшоў у сабе сілы данесці запатрабаваныя дакументы да іх, хоць прыйшоў на допыт на наступны дзень. УДФР выклікаў Андрэя Дынько, заснавальніка часопіса „Arche“. Пасля гутаркі са следчым ён прымае рашэнне, што адзіны спосаб уратаваць часопіс у дадзенай сытуацыі — гэта памяняць галоўнага рэдактара».

Цяпер рэдакцыя пазбаўленая магчымасці весці эканамічную дзейнасць і выканаць свае абавязкі перад падпісчыкамі. Гэта пагражае спыненнем выхаду часопіса «Arche», кажа Валер Булгакаў. Ён не выключае таксама магчымасці крымінальнай справы супраць сябе.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Лукашенко клянется в верности Кремлю, но уповает на бизнес с американцами
Новости Борисова
В Борисовском районе соседи спасли хозяев дома при пожаре
Новости Борисова
Ночной кошмар в Печах: стаи собак не дают спать
Новости Борисова
Завод в Борисовском районе планирует вывести на рынок новые модели автомобилей
Новости Жодино
Учителем года Беларуси стал педагог из Смолевичей Денис Дубаневич
Политика
Лукашенко: Я благодарен Трампу за то, что он открыто обнажил политику Запада и прежде всего США
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
Общество
Сохранится ли тепло в Беларуси в начале октября, рассказали синоптики
ВСЕ НОВОСТИ