17 красавіка ў Белдзяржфілармоніі, у рамках XХ юбілейнага фестывалю мастацтваў “Арт-мажор” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, пройдзе канцэрт прысвечаны 40-годдзю стварэння кафедры харавога і вакальнага мастацтва.
Фестываль трывала займае пачэснае месца ў пераліку важнейшых падзей культурнага жыцця нашага грамадства. Ён аб’ядноўвае студэнцкую моладзь, нагадвае пра неабходнасць захавання і ўзбагачэння духоўнай спадчыны.
Кафедра харавога і вакальнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў вядзе сваю гісторыю з 1972 года і з’яўляецца адной са старэйшых кафедраў універсітэта.
Ужо больш за 25 гадоў кафедру харавога і вакальнага мастацтва ўзначальвае заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ “За духоўнае адраджэнне”, кандыдат педагагічных навук, прафесар Альбіна Васільеўна Пякуцька. Яна абрана акадэмікам Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій. А.В. Пякуцька унесла свой годны ўклад у нацыянальную скарбонку духоўнасці, паспрыяла інтэлектуальнаму Адраджэнню Беларусі, сцвярджэнню каштоўнасцей беларускага народа, развіццю братэрства людзей розных нацыянальнасцей і веравызначэнняў.
Славу ўніверсітэта ствараюць творчыя калектывы кафедры: канцэртны хор “Мара” (Лаўрэат III Міжнароднага маладзёжнага фестывалю “Арт-сесія” і Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў); камерны хор “Дабравест” (Лаўрэат Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў, Лаўрэат I ступені Міжнароднага фестывалю “Сустраканне хароў” г. Хельм Рэспубліка Польшча і Лаўрэат, уладальнік Гран-Пры XXII Міжнароднага фестывалю арганнай і сакральнай музыкі “Anima Mundi” г.Кельц Рэспубліка Польшча); мужчынскі хор “Віват” (Лаўрэат Мінскага міжнароднага фестывалю Праваслаўных песнапенняў, Лаўрэат III Маладзёжнага міжнароднага фестывалю “Арт-сесія”, Дыпламант Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці “Арт-вакацыя”).
Кафедра харавога і вакальнага мастацтва – гэта майстэрня па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне культуры і мастацтваў. Выпускнікі кафедры паспяхова ўзначальваюць аддзелы культуры Мінскага і іншых абласных гарвыканкамаў. Кафедра ганарыцца выпускніком Тадэушам Стружэцкім, які з’яўляецца намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
На працягу сваёй гісторыі фестываль “Арт-мажор” з гонарам выконвае высокародную місію захавання пераемнасці пакаленняў і прымнажэння лепшых традыцый айчыннага і сусветнага мастацтва. На розных сцэнічных пляцоўках сталіцы беларускай дзяржавы збіраюцца самыя лепшыя студэнцкія калектывы, славутыя выкладчыкі, дзеячы культуры і мастацтва, а таксама вядомыя выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, улічваючы сваю высокую ролю ў захаванні і распаўсюджванні нацыянальнай культуры і мовы, традыцыйна запрашае ўсіх жадаючых на канцэрты фестывалю. Арганізатары лічаць мерапрыемства выдатнай інфармацыйнай нагодай і запрашаюць прадстаўнікоў сталічных СМІ далучыцца да фестывальных мерапрыемстваў.
Дата правядзення: 17.04.2012
Месца правядзення: Белдзяржфілармонія
Кантактная асоба: Дзмітрый Аврамчык (80172560620; 80292636697)
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter