Культура

Пасол Швецыі — лепшы беларускамоўны праект

Культура Naviny.by
0
Пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана і мастацкую галерэю "Ў" удзельнікі круглага стала назвалі "самымі ўдалымі беларускамоўнымі праектамі", паведаміў БелаПАН прэс-сакратар II фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Алесь Сержановіч. 

Паводле яго слоў, падчас круглага стала, які адбыўся ў Мінску вечарам 23 мая, памочнік пасла Швецыі ў Беларусі па сувязях з грамадскасцю Алеся Літвіноўская падкрэсліла, што перад дыппрадстаўніцтвам не стаяла пытанне мовы камунікацыі з беларускім грамадствам. Пры вельмі вялікім уплыве Стэфана Эрыксана пасольства адразу вырашыла, што такой мовай павінна быць беларуская. 

Удзельнікі пасяджэння адзначылі "вельмі пісьменнае будаванне стасункаў з грамадскасцю і пазіцыянаванне сваіх культурніцкіх праектаў" з боку галерэі "Ў", сказаў Сержановіч. 

Рэкламіст Зміцер Вайноўскі звярнуў увагу на тое, што ўсе беларускамоўныя праекты павінны быць беларускімі па ментальнасці, але не толькі па форме. На яго думку, шматлікія культурныя і рэкламныя праекты на беларускай мове не маюць поспеху менавіта з-за адсутнасці нацыянальнага стрыжню. 

У якасці прыкладу такіх няўдалых праектаў каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі" Севярын Квяткоўскі назваў беларускамоўную рэкламу, у якой беларускія дзяды граюць на разанскіх балалайках і спяваюць беларускія песні. 

На думку брэнд-менеджара піваварнай кампаніі "Крыніца" Ігара Корзуна, паспяховасць рэалізацыі ў краіне беларуска- і рускамоўных культурных рэкламных праектаў звязана з тым, што "беларускамоўныя беларусы ніяк не могуць зразумець рускамоўных беларусаў", і нельга чакаць адметных зрухаў, "пакуль беларускамоўныя не будуць прызнаваць рускамоўны складнік айчыннай культуры". 

Генеральны дырэктар ЗАТ "БелКП-Прэс" Галіна Малішэўская ("Комсомольская правда" в Белоруссии") звярнула ўвагу на вялікую цікавасць чытачоў да айчыннай культурнай спадчыны. Паводле яе слоў, выданне пра беларускага мастака Івана Хруцкага ў серыі "100 вялікіх мастакоў", уключанае ў гэты праект па прапанове міністра культуры Паўла Латушкі, мела нашмат большую папулярнасць, чым наступныя выданні серыі.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
ВСУ стали массово применять немецкие дроны-камикадзе с ИИ, которые сравнивают с дальнобойной ракетой
Политика
Чалый: У Лукашенко появилась новая фишка
Общество
Беларуске дали срок за посылки политзаключенным, которые она покупала за свои деньги. Где в ее действиях нашли экстремизм
Общество
Стало известно, когда в школах пройдут выпускные вечера и последние звонки
Общество
В Гродно перевернулся катафалк, на дорогу выпал гроб
Политика
«Если Трамп говорит, что ждет освобождения тысяч беларуских заложников, не надо заставлять его слишком долго ждать»
Не стыдно
ВИЧ, COVID и новорожденные: как женщины спасли миллионы жизней
Экономика
Кнырович: Сколько стоит «переключение» Беларуси к Европе
Экономика
Продажи “БелДжи“ на рынке РФ в январе снизились в 2,9 раза в сравнении с декабрем 2025 года
Политика
Карбалевiч: Лукашэнка манэўруе вакол Ірану
ВСЕ НОВОСТИ