Экономика

«Гэта выключна класавая барацьба. Каб не павялічвалася колькасць незалежных індывідуальных асоб, якія ведаюць, як ім жыць без гэтай улады»

Уладзімір Кавалкін– пра змену заканадаўства для ІП.

Экономика gazetaby.com
0

Кіраўнік праекта «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін – пра падпісанне Лукашэнкам закона, які кардынальна мяняе правілы гульні для індывідуальных прадпрымальнікаў.

— Ніякай эканамічнай выгады ўлады не пераследуюць, прымаючы закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, — адзначыў Уладзімір Кавалкін на Еўрарадыё. — Для Лукашэнкі іпэшнікі —гэта «буржуйчыкі», якіх трэба задушыць.

Таму гэта выключна класавая барацьба. Каб не павялічвалася колькасць незалежных індывідуальных асоб, якія ведаюць, як ім жыць без гэтай улады. Каб было менш самастойных людзей.

Каб засталіся выключна тыя, хто ходзіць на завод, паказвае свае тэлефоны ідыёлагу, ходзіць на «пяціхвілінкі гневу» і спажывае дзяржпрапаганду.

Розніца паміж юрасобай і ІП часцей за ўсё ў бюракратыі, якую ты павінен выконваць. ІП — гэта найбольш просты спосаб весці нейкі бізнес. Таксама гэта ўсякага кшталту стартапы.

Калі спытаць, для чаго грамадству патрэбны іпэшнікі, то, першае, каб уладкаваць спрытных, кемлівых людзей, якія не любяць працаваць у вялікіх калектывах, але якія могуць сабе зарабіць.

Другое — даць магчымасць кожнаму грамадзяніну паспрабаваць зрабіць стартап і вырасці ў нешта вялікае.

Юрасоба менш мабільная, бо ты абавязаны весці бухгалтэрыю, мець зусім іншы дакументазварот, ад пяці працаўнікоў. Гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Калі чалавек пачынае стартап, бывае, што ў яго няма вялікіх сродкаў на тую ж зарплату людзям, няма вялікага пачатковага капіталу.

І гэта адразае вялікую колькасць людзей, якія хацелі б паспрабаваць сябе ў бізнесе, але не маюць шмат грошай. Атрымліваецца, што ў цябе няма прыступак, табе адразу трэба лезці ўгору.

У Беларусі працаваць будзе вельмі цяжка, бо з аднаго боку – рэпрэсіі, з другога — цяжкасці з бюракратыяй, з трэцяга — рынак цяпер на спадзе. Таму чаго марнаваць час, трэба кудысьці ехаць.

Канешне, нейкая колькасць з іпэшнікаў пяройдзе ў арганізацыі, але нязначная. Частка закрыецца, а большая частка нават і не ўтворыць гэтыя ІП, і не пачне зарабляць грошы і плаціць падаткі. Для краіны гэта кепска, зразумела, — кажа Кавалкін.

Аналізуючы стратэгію і палітыку беларускай улады, эканаміст робіць вынік, што рэжым увогуле хацеў бы знішчыць незалежных бізнесоўцаў:

— Прадпрымальнікі ідуць першымі, а далей ідзе бізнес. Ён пры Лукашэнку павінен застацца ў двух іпастасях: дзяржаўны і «прыкарытны», які крышуюць сілавікі. Ніякага некантраляванага бізнесу ў краіне быць не можа.

Яны ўжо замяняюць грамадзянскіх адміністратараў, чыноўнікаў на розных пасадах, дырэктароў прадпрыемстваў. Такі зараз час — «чорных палкоўнікаў».

Калі Лукашэнка змагаецца з іпэшнікамі, ён змагаецца з тымі, хто мае мазгі і ўмее зарабляць, хто ведае, чаго ён хоча ад жыцця.

Але гэта класавы вораг дыктатара. Той, хто не ўсхваляе, не дзякуе за дабрабыт, бескаштоўную адукацыю і медыцыну, працоўныя месцы. Чалавек прадпрымальніцкага складу — класавы вораг для Лукашэнкі, — падкрэсліў Кавалкін.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
індывідуальныя прадпрымальнікі
Беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Лукашенко хочет подоить Китай. Получится ли?
Общество
Морозы зайдут в Беларуси на второй круг
В мире
Такая вот «Ганза». Балтийские государства объявили, что закрывают море для российского теневого флота
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
TuTak
«BELARUS. BANNED BOOKS». У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная сучаснай палітычнай цэнзуры ў Беларусі
Новости Борисова
Что натворил ледяной дождь в Борисовском районе. Фото
Новости Жодино
«Весна все почистит». Горожане в Жодино жалуются на невозможность передвигаться по городу
TuTak
«Я не хотела быть бабушкой по видеосвязи». История беларуски, которая уехала из страны вслед за семьей сына
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Лукашенко хочет подоить Китай. Получится ли?
Общество
Морозы зайдут в Беларуси на второй круг
В мире
Такая вот «Ганза». Балтийские государства объявили, что закрывают море для российского теневого флота
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
TuTak
«BELARUS. BANNED BOOKS». У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная сучаснай палітычнай цэнзуры ў Беларусі
Новости Борисова
Что натворил ледяной дождь в Борисовском районе. Фото
Новости Жодино
«Весна все почистит». Горожане в Жодино жалуются на невозможность передвигаться по городу
TuTak
«Я не хотела быть бабушкой по видеосвязи». История беларуски, которая уехала из страны вслед за семьей сына
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
ВСЕ НОВОСТИ