Экономика

Леў Марголін: Не думаю, што Расія будзе плаціць за Баўмгертнера

Экономика Народная воля
0
Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым перадачу расійскаму боку гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера пасля кампенсацыі нанесенай беларускаму боку шкоды. Якая цана пытання? Ці будзе Расія плаціць наогул, і ці перададуць Баўмгертнера расійскаму боку? Аб гэтым “Народная Воля” пагутарыла з эканамістам Львом МАРГОЛІНЫМ.

«Я не крыважэрны, я не да таго, што мы павінны іх пасадзіць і гэтак далей. Пакуль мы не набралі больш шкоды, няхай нам кампенсуюць гэта, - заявіў учора Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ. – Пасля кампенсацыі мы ўжо будзем неяк круціцца, вярцецца, каб усімі любімага вамі і расійскім народам Баўмгертнера вам перадалі”.

- Не думаю, што Расія стане адкупляцца, бо, калі б шукаліся шляхі выхаду з сітуацыі, якія б былі прымальнымі для абодвух бакоў, то гэта адна справа, - кажа эканаміст. – А проста так ставіць ультыматум і патрабаваць выкуп… Для Расіі гэта ганебна, і яна не пойдзе на гэта. Думаю, пакуль сітуацыя будзе ў падвешаным стане, бо няма той юрыдычнай формы, у якую б можна было б пералічыць суму кампенсацыі. Гэта будзе выглядаць, як выкуп закладніка. Напэўна, будуць шукацца новыя шляхі выйсця, і, магчыма, пытанне вырашыцца падчас саміта СНД у Мінску ў гэтым месяцы, дзе сустрэнуцца Пуцін і Лукашэнка. Натуральна, беларускі бок паспрабуе нешта выгандляваць за Баўмгертнера.

- Раней афіцыйны Мінск абвінавачваў “Уралкалій” у нанясенні ўрону на 100 мільёнаў долараў…

- Такая лічба называлася некалькі разоў, але я нагадаю: калі ёсць нейкі ўрон, то яго павінен вызначыць суд.

- Думаеце, у бліжэйшы час Баўмгертнера перададуць Расіі?

- Абавязкова. Пакуль па справе ідуць перамовы і размовы, Беларусь нясе рэальныя страты. Не вырашана пытанне з апошнім траншам крэдыта ЕўрАзЭС, зменшыліся аб’ёмы расійскай нафты ў IV квартале… І гэтыя пытанні не будуць вырашацца, пакуль кіраўнік “Уралкалія” будзе сядзець у Мінску.

- Якія, на ваш погляд, перспектывы далейшага супрацоўніцтва “Беларуськалія” і “Уралкалія”?

- Я не бачу ніякіх перспектыў у бліжэйшай будучыні, але праз нейкі час сітуацыя можа нармалізавацца. Павінна прайсці не менш за паўгода.Да таго часу, магчыма, зменіцца ўласнік “Уралкалія”, хоць вядома, што Керымаў ацаніў кошт сваёй долі вышэй рыначнай. Гэта можа сведчыць аб тым, што ён і не збіраецца прадаваць акцыі. Таму не ўсё так проста. Ды і няма пакуль у справе ўзаемнага даверу паміж бакамі.

- Ці могуць пасля нармалізацыі адносінаў паміж кампаніямі кошты на калій вярнуцца на сусветным рынку на ранейшы ўзровень?

- Цяжка сказаць. Цэны на рынку фарміруюцца не толькі і не столькі ад стасункаў паміж кампаніямі. Гэта больш залежыць ад аб’ектыўных фактараў. Ад прапаноў і запатрабаванасці калійных угнаенняў. Час пакажа…
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы: марголин
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ