TuTak

«Вельмі прыемныя ўражанні» цi «жах» за ўласныя грошы. Беларускi — пра роды ў Кракаве і Мінску

Дзе лепей нараджаць?

TuTak ex-press.by
0

Эмілія з мужам жывуць у Кракаве, яны запланавалі парнёрскія роды. Беларуская сям’я ўзгадвае дзень нараджэння дачкі з цеплынёй і прыемнымі ўражаннямі. Па словах мужа, яму «спадабалася нараджаць». Каця жыве ў Мiнску разам з мужам і дачкой, якую яна нарадзіла 1,5 гады таму, але для дзяўчыны гэты досвед — жах, яна баіцца нараджаць зноў.

Польшча

«Стаўленне ў польскіх шпіталях выдатнае, самі прапануюць дапамогу»

У Польшчы жанчыны нараджаюць бясплатна, пры ўмове, што маюць медыцынскае страхаванне і заключылі дамову з клінікай. Інакш трэба будзе заплаціць грошы: у 9-10 тысяч злотых (2000 еўра) у дзяржаўнай клініцы, а ў прыватнай — 7-16 тысяч злотых (1500-3300 еўра).

Па словах Эміліі, у Польшчы зацікаўлены ў тым, каб роды былі партнёрскія. Адзіночныя роды адбываюцца значна радзей. Сама сістэма арганізавана так, што гэта лёгка зрабіць. Партнёрскія роды бясплатныя, не трэба ніякіх даведак рабіць, як у Беларусі, дзе трэба прайсці курсы, атрымаць сертыфікат, каб удзельнічаць у родах. Адзінае, што ў таты павінен быць аднаразовы касцюм і маска.

Дзіця атрымлівае польскае грамадзянства шляхам нараджэння, калі адзін з бацькоў з'яўляецца польскім грамадзянінам або дзіця нарадзілася на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, а яго бацькі не маюць ніякага грамадзянства, альбо іх грамадзянства не вызначана.

Эмілія ўзгадвае:

— Калі адкінуць боль і ўвесь фізічны дыскамфорт, то застаюцца вельмі прыемныя ўражанні, ды яшчэ і дзіцёнка на выхадзе даюць у падарунак. Стаўленне ў польскіх шпіталях выдатнае. Гэта мая афіцыйная рэцэнзія. Размаўляюць, як з чалавекам, і ўсё тлумачаць. Самі прапануюць дапамогу. Ветлівыя, прыемныя, прыязныя.

Па словах беларускі, за непасрэдна роды і пасляродавы пакой яна ніколькі не заплаціла:

— Але для таго, каб нарадзіць у дзяржаўным шпіталі і знаходзіцца там пасля родаў задарма, у жанчыны павінна быць дзяржаўная медыцынская страхоўка (NFZ). Для таго, каб мець магчымасць карыстацца бясплатнай медыцынай у Польшчы, трэба выплачваць падатак ZUS.

Rody2 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Фота: Роддом у Кракаве. Фота з архiва гераiнi.

Самае важнае, што дастаткова выплачваць ZUS аднаму з чальцоў сям'і — астатнія будуць мець яго страхоўку. Для гэтага трэба толькі дадаць астатніх у спіс:

Напрыклад, муж выплачвае ZUS, але я маю праз яго такое ж страхаванне, і ўсе магчымыя паслугі па ім для мяне дасяжныя. Калі мы запішам туды дачку, яна будзе мець страхоўку ад таты. Яго працоўная дамова дазваляе выплату ZUS па жаданні, то бок не з'яўляецца абавязковай. Літаральна за тры месяцы да родаў мы пачалі выплачваць унёскі, каб нарадзіць у шпіталі.

Ніякага мінімальнага тэрміну, за які трэба пачаць выплачваць падатак, як кажа гераіня, няма. Па ідэі, можна і за месяц пачаць выплачваць, але трэба ўлічваць, што гэта бюракратычная сістэма, якая можа не адразу запусціцца. Але калі ты ўжо ёсць у базе, табе не трэба даказваць, што ў цябе ёсць страхоўка, у любой лякарні і паліклініцы яны ўжо бачаць цябе. У выніку беларусы паспелі заплаціць з верасня каля $175 у якасці ўнёскаў і працягваюць плаціць, каб у выпадку чаго маглі б звярнуцца ў шпіталь, а таксама каб абслугоўвацца ў паліклініцы.

— Шчыра скажу, польская мова патрэбна, каб нарадзіць у Польшчы і ў агульным ляжаць/лячыцца ў шпіталі. Гэта маё меркаванне на падставе асабістага досведу. Хаця бы на базавым узроўні з магчымасцю звязаць словы ў сказ і са здольнасцю разумець на слых, пра што ідзе гаворка. А таксама веданне назваў частак цела і фізіялагічных працэсаў па-польску. У саміх родах праблемы няма. Можна запрасіць доўлу, якая будзе перакладаць і камунікаваць за цябе. Яшчэ адна файная опцыя ў польскіх шпіталях — заплаціць за англамоўны персанал.

Гераіня адзначае, што радзільны пакой і перадродавы — гэта адзін і той жа пакой. У пакоі ты адна. У Беларусі ты можаш паралельна нараджаць з кімсьці. Потым цябе выкатваюць у калідор:

— У Польшчы нерэальна, каб цябе хтосьці ў калідор выкаціў. Калі нарадзіла, дзве гадзіны знаходзілася ў тым жа пакоі, потым мяне перавялі ў звычайны пакой, дзе была наступныя дні. Першыя дзве гадзіны дзіця знаходзіцца з матуляй. Калі толькі яно нараджаецца, яго выкладваюць на жывот і даюць пакарміць.

Шпіталі ў Польшчы працуюць па-рознаму. Можна выбраць любы:

— Я абрала такі, у якім дзіця першыя дзве гадзіны не забіраюць. Вельмі хутка агледзелі, але не забралі. А ёсць такія шпіталі, дзе забіраюць на 5 хвілін на агляд. Усе дзве гадзіны дзіця было са мной, для мяне важны быў кантакт скура да скуры. Далі мужу таксама патрымаць. Ён зняў майку і патрымаў дачку скура да скуры.

Маладая маці ўзгадвае, што ў некаторых шпіталях ёсць спецыялісты па лактацыі, у якіх можна адразу ўзяць кансультацыю:

— Нягледзячы на тое, што ў маім не было такога, мне далі добрую кансультацыю неанатолаг і медсястра.

На роды Эмілія з мужам запрасілі доўлу, прызначэнне якой — падтрымліваць эмацыйна, інфармацыйна і фізічна не медыцынскімі шляхамі. Доўлы звычайна не маюць медыцынскай адукацыі і не з'яўляюцца супрацоўнікамі радзільні.

Rody3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Абед у шпiталi. Фота з архiва гераiнi.

— Гэта не нешта звыш сучаснае і моднае, проста ў Беларусі не лепшая глеба для такой дзейнасці. З мужам не ведаем польскую на дастатковым узроўні, а падчас родаў важна разуменне кожнай дробязі, таму нам патрэбны быў перакладчык. Мы не ведалі, як працуе медыцынская сістэма ў Польшчы, і мелі патрэбу ў гідзе, які правёў бы нас праз усё гэта.

І адразу пасля родаў, і зараз я ўпэўненая, што без доўлы мы бы, безумоўна, далі рады, але гэта было б значна складаней. Наняць доўлу было супер крутым рашэннем.

За паслугі сям’я заплаціла 1850 злотых (400 еўра). Туды ўваходзіла: тры перадродавыя сустрэчы па 2 гадзіне, непасрэдна роды (калі доўла знаходзіцца на іх не больш за 24 гадзіны; калі больш, то за кожную гадзіну аплачваецца дадаткова), адна пасляродавая сустрэча.

Адзін партнёр прыходзіць на роды без ніякіх папярэджанняў, але калі ты хочаш, каб яшчэ хтосьці быў (мама, доўла ці яшчэ хто), трэба загадзя прыехаць у шпіталь і падпісаць зварот, каб ім дазволілі прысутнічаць на родах:

— Мы абралі некалькі шпіталяў загадзя, дзе можна нараджаць. Ты можаш прыехаць, а там не будзе месцаў. У такім выпадку, едзеш у іншы. Калі недастатковае раскрыццё, адпраўляюць назад. Не будуць забіраць на захаванне, ці неяк стымуляваць, кажуць прыязджаць пазней. Дарэчы, у прыёмнай можаш прасядзець доўга. Тут хуткай дапамогі не выклікаюць, на роды прыязджаеш сама. Хуткую выклікаеш у страшнай сітуацыі, калі там паміраеш, кроў ідзе.

Кожная жанчына ў Польшчы можа напісаць план родаў. У ім удакладніць, як хоча, каб прайшлі роды. Планы два: адзін на роды і першыя дзве гадзіны, а другі — на час, калі будзеш знаходзіцца ў шпіталі пасля родаў. Можна скласці план тэкстам, а можна малюнкамі. Яго загадзя трэба пакінуць у папцы цяжарнасці:

— Калі хочаш, каб былі роды ў ваду, ты пішаш гэта. Можаш выбіраць позы сама. Ведаю, што ў Беларускіх шпіталях зрэдку можаш выбраць позы. У нас нават былі крэслы для родаў. Я пісала ў плане, каб дзіцёнку не давалі дакорм, ваду, глюкозу, пустышкі.

Rody1 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

У душы жанчына сядзела на фітболе. Фота з архiва гераiнi.

Вельмі важна, што ў родах КТГ можна запісваць стоячы, седзячы хоць на фітболе. У Беларусі звычайна трэба ляжаць:

— Вельмі добрае стаўленне, вельмі акуратна пыталіся, ці можна мяне патурбаваць, не камандавалі, усё з такой пазіцыі, каб мне было лягчэй. У мяне балела спіна. Яны пабачылі і прынеслі прыстасаванне з токам для абязбольвання, прымацавалі да спіны. Муж дапамагаў і пускаў ток, калі былі схопкі. Газ таксама ўдыхала. Яго прапанавалі, калі я спытала, што ў іх ёсць. Зразумела, быў фітбол. Памятаю момант, як у душы сядзела на фітболе, палівала сябе гарачай вадой, а ў другой руцэ трымала трубку з газам. Не ўпэўнена, што ў Беларусі хтосьці б такое прапанаваў.

Час пасля родаў

У пакоі, дзе дзяўчына правяла наступныя дні, быў душ, бідэ, умывальнік, унітаз. Пакой быў адзіночны. Па словах беларускі, у яе быў вельмі класны пакой.

Rody4 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Столiк з падагрэвам. Фота з архiва гераiнi.

Эмілія ўзгадвае, што складанасць пачынаецца там, дзе з табой больш нікога няма, акрамя дзіцёнка, і ты застаешся адзіным адказным за яго чалавекам:

— Да вас прыходзіць вялізная колькасць розных дактароў, медсёстраў, адміністрацыйных супрацоўнікаў нешта запытаць, узяць аналізы, падпісаць, памераць, забраць/аддаць дзіця, трэба кудысьці яго прывезці, аднекуль забраць, зразумець, калі ёсць нейкія праблемы ў аналізах, патлумачаць, калі ў цябе нешта баліць ці ёсць пэўныя пытанні па дзіцяці, паспрачацца, калі не згодная з рашэннем або ўдакладніць, у чым канкрэтна тое рашэнне заключаецца.

Калі дзіцяці трэба дакорм, то даюць не бутэлькі, а кормяць праз спецыяльны апарат:

— Калі я сказала, што супраць дакорма, доктарка паглядзела захоп, ці правільна дзіця захоплівае, паказала позы, як будзіць дзіця, карацей, выдатна пракансультавала. Дзецям па жаданні маці таксама даюць вітамін К.

Пасля вяртання з шпіталя да дзіця завітала грамадская павітуха (рołożna środowiskowa). Гэта акушэрка, што прыходзіць у сям'ю ў першыя дні пасля выпіскі, правярае здароўе і эмацыйны стан дзіцёнка і маці, дае рэкамендацыі па доглядзе, тлумачыць незразумелае, падказвае далейшыя дзеянні, адказвае на пытанні:

— Педыятр дадому ў Польшчы не прыходзіць. Паложны замацаваныя звычайна за пэўным раёнам, але не абмежаваныя ім. Па заканадаўстве кожная маці мае права на тры візіты паложнай. Гэта прывілей, а не абавязак. Але ёсць праблема: у сувязі з невысокім заробкам існуе татальны недахоп паложнаў. Шукаць, запісвацца часам трэба ўжо ледзь не з пачатку цяжарнасці. Звычайна гэта апантаныя, што кайфуюць ад сваёй працы, або дзяўчынкі адразу пасля вучобы, пакуль яшчэ не знайшлі выгоднага месца.

У клініцы, дзе мы абслугоўваемся, нам сказалі, што было дзве паложны, але адна сышла ў дэкрэт, а ў другой ужо ўсё распісана на 5-6 месяцаў наперад. Мы шукалі на восьмым месяцы. Гэта позна. Але атрымалася, на дзіва і шчасце, знайсці ў іншай клініцы.

Наша паложна завітала да нас. Яна вельмі крутая, апантаная сваёй працай, вельмі любіць дзяцей, намагаецца дапамагчы з усёй моцы, вельмі цярпліва ўсё тлумачыць, па сто разоў спрабуючы перафармуляваць, каб мы зразумелі. Яна ўзважыла дзіця, агледзела, праверыла рэакцыі і рэфлексы, пракансультавала па грудному гадаванню, агледзела мяне, парэкамендавала па дзіцячай аптэчцы, правяла інструктаж. Кансультацыя доўжылася каля гадзіны, у межах дзяржаўнай страхоўкі бясплатная.

Пра дакументы для дзіця

Бацькі ўжо зрабілі дачцэ польскія дакументы, і зараз дзяўчынка афіцыйна існуе ў польскай сістэме: у яе ёсць сведчанне аб нараджэнні і песэль (ідэнтыфікатар асобы):

— Песэль дзіця атрымлівае абавязкова пры рэгістрацыі — тут нічога асаблівага, а вось са сведчаннем ёсць пару цікавых момантаў. Бацькі мусяць зарэгістраваць сваё дзіця ў першыя 21 дзень (дзесьці пішуць пра 14) пасля нараджэння. Калі бацькі гэта не робяць, то адміністрацыя сама праводзіць працэдуру рэгістрацыі і дае выпадковае імя дзіцятку! То бок ты можаш не ведаць, а твая дачка зрабілася Малгажатай ці Агнешкай. На шчасце, у першыя паўгады бацькі могуць падаць заяву на змену імя.

Папяровае сведчанне, якое атрымліваюць бацькі — гэта па сутнасці копія. Арыгінал — запіс у электроннай хроніцы, таму любая паперка — копія. Можна зрабіць колькі заўгодна такіх сведчанняў і раздаваць іх навокал, як прамоўтары. Згубіў — прыйшоў і атрымаў. Забралі ў нейкай установе — бяры яшчэ.

Усе неабходныя дакументы шпіталь сам дасылае ў адміністрацыю, трэба толькі прынесці пашпарты бацькоў і сведчанне аб шлюбе з перакладам. У Польшчы ёсць два тыпы сведчання аб нараджэнні: поўнае і скарочанае. Поўнае звычайна нікому не трэба, таму яго выдадуць толькі, калі вы запытаецеся. Але калі вы беларусы, то трэба браць: без яго не зробіш беларускія дакументы.

Беларусь

«После пережитого очень боюсь рожать еще раз»

Кате* 27 лет, девушка живет в Минске, в декретном отпуске воспитывает дочку.

Как только забеременела, у нее появилась идея-фикс рожать в РНПЦ «Мать и дитя», хотя территориально относится к 6-му роддому. По словам героини, это тоже хорошее медучреждение:

— Рожать решила платно в «Мать и дитя». Заплатила за роды около 300 рублей. В роддоме платные палаты, но на момент моего пребывания были заняты. Почему именно МиД? Лучшая подруга здесь родила, ей понравилось. Еще знакомый работает в другом отделении, и он уверял тоже, что лучше, чем у них, условий нет. Да и есть у «Мать и дитя» какой-то наработанный годами статус лучшего роддома, хотя теперь не понимаю, почему.

Воспоминания у девушки остались о родах неприятные. В деталях помнит все, хотя прошло полтора года. Часто прокручивает в голове, что происходило. Сам процесс и последствия стали для нее настоящим испытанием:

— Первое время воспоминания вгоняли в депрессию, а не ребенок. Была готова к бессонным ночам, а не к тому, что останется психологическая травма на всю жизнь.

Photo 2023 02 09 22 06 04 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Предродовая палата. Фото из архива героини. 

Об обстановке в учреждении беларуска рассказывает следующее:

— Родовое и предродовое отделения, где находятся роженицы, вроде неплохие, аккуратные, сделан ремонт. А вот инфекционное отделение, где проходят лечение новорождённые, абсолютно без удобств и условий. Туалет — один на коридор, раковина — одна на блок, старые железные кровати, которые провисали. Спали, грубо говоря, на полу, в полусидящей позе. Розеток в палате нет. В самом помещении, где спят дети, к которым не перевели мам, даже нет кварцевой лампы. Обработку производят раз в неделю. И это в условиях, где у каждого ребенка своя «болячка».

Роды

По словам девушки, у нее была доношенная беременность, без патологий и осложнений. В стационар легла на 41 неделе из-за высокого давления.

— В течение дня не проходило, я сама попросилась в стационар. Мою просьбу услышали, тем более уже срок подходил. Если бы не начались схватки, думаю, что стимулировали бы. На третьи сутки все произошло самостоятельно, и тогда уже я столкнулась с ужасным отношением медперсонала.

Врач пришел через три часа, хотя уже шли достаточно сильные по интенсивности схватки. Медсестра на посту просьбы вызвать доктора сперва игнорировала, убеждала, что это тренировочные:

— В 9 вечера она легла спать, сказала, что болит голова, и не стоит вызывать ее по пустякам. На тот момент схватки стали сильнее. Я сама ходила записывать КТГ, приносила графики медсестре, показывала, что нахожусь уже в родах. Знала это, потому что фото графиков сбрасывала своему гинекологу, который вел мою беременность. Наконец-то и врач, увидев на столе мои графики, прибежала в палату со словами: «А чего молчишь, давай быстренько в предродовую». А разве я молчала? Меня просто не хотели слышать.

В предродовой встретили хамством. Говорили: «А чего ты стонешь?» Хотя старалась быть максимально тихой, несмотря на высокий болевой порог. Грубили, когда делилась, что мне страшно. Медсестра негодовала: «А чего ты хотела? Ты что, не была готова к родам, когда беременела?» Целую лекцию с нотациями читала. Это пугало, потому что я и так была растеряна. Первые роды, а тут такое отношение от людей, которые должны тебя поддерживать, потому что рядом больше никого нет.

От врачей, что вели роды, девушка тоже «в шоке», так как после 15 часов схваток в итоге сделали экстренное кесарево сечение:

— Когда спустя время пообщалась с другими акушерами и докторами, рассказала произошедшее, убедилась, что по вине врачей не родила самостоятельно, поскольку мне прокололи пузырь, который прокалывать не нужно было. До последнего мне не вводили окситоцин, хотя с момента начала схваток прошло много времени, и достаточно долго ребёнок находился без вод, что привело к гипоксии.

У ребенка стало резко падать сердцебиение. Прибежала заведующая отделением и на практически полном раскрытии, когда до финала оставалась, по их словам, полчаса, сказала срочно делать ЭКС. Самое страшное — не кесарево сечение, а то, что у дочки случилась пневмония в родах, в которой пытались обвинить меня. Навязывали идею о том, что у меня какие-то инфекции, хотя с мужем готовились к беременности в частном медицинском центре и проверяли основательно физическое здоровье. В итоге после обследования ребёнка никаких инфекций выявлено не было.

Понятное дело, что просто пытались списать с себя вину, чтобы я не предъявляла никаких претензий. И тогда, в состоянии аффекта, было не до этого. Кстати, в выписке сделали тоже странное заключение, которое имеет мало общего с действительностью. Ребёнка, конечно же, заразили стафилококком.

Photo 2023 02 09 22 06 19 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Палата после реанимации. Фото из архива героини

По словам героини, завотделением и врач-реабилитолог в детском инфекционном отделении — единственные, кто «на своём месте». Туда девушку перевели к дочке на 7-ой день:

— Когда медсестры со словами «О, наконец-то ещё одну мамашу перевели», отдали мне дочь в грязной пеленке и с пятнами крови, я была в ужасе: у нее вся попа была в, простите, какашках. Я лежала в палате, которая находилась около помещения, где лежали детки, которых было четверо, и можно же было тем двум медсестрам за ними ухаживать. Дети вели себя спокойно, а если и плакали, то обслуживающий медперсонал подходил «успокаивать ласково» и со словами типа «да когда ты уже успокоишься».

Сложилось такое впечатление, что детям дают успокоительные препараты. За неделю пребывания там, отметила, что они редко плакали, что странно для новорожденных. Когда мне отдали дочь, она постепенно становилась более активной. На первый день — спокойная, вялая. Я переживала, что беспокоит животик. Медсестра убеждала, что малышка так после реанимации и болезни приходит в себя.

При вопросе, какое было питание, Катя вздыхает:

— Честно признаться, не помню, какое там было питание, потому что после родов не было желания ни кушать, ни пить. До родов соседка по палате кушала, и ей нравилось. Мои заботливые родственники приносили каждый день домашнюю еду.

Как только Катя вышла из роддома, подумала: «Cлава Богу, что это все закончилось». Из-за переполняющего ее негодования хотела написать большой отзыв и оставить на всех возможных платформах, но тогда боялась вспоминать все это. При попытках собраться с мыслями и все же рассказать свою историю, заливалась слезами. «После пережитого боюсь рожать еще раз», — говорит она.

*Имя изменено по просьбе героини

EX-PRESS.BY, фото предоставлены героями
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вынужденная эмиграция
Польша
медицина
роды
дети
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Африканские рынки белорусскому экспорту не помогут
Общество
За неправильное хранение велосипедов их владельцам придется раскошелиться. Штраф может достигать 800 рублей
Происшествия
Женщина погибла под колесами легковушки на улице Гагарина в Борисове
Политика
Эксперты о приглашении Тихановской на саммит «Большой семерки»
Общество
«Всё узнают, не выходя из кабинета». Какие сведения о беларусах может получить Следственный комитет
Экономика
В погоне за ускользающей морковкой. Чем грозит экономическая привязка к России
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ - Днепр - 1:1
В мире
«Украина будет защищена от российского летнего наступления, а Москва, наступая, умоется кровью»
Общество
«Россия танцует, как танцевала Германия до 1944 года»
TuTak
«Зараз модна і крута быць самім сабой». Да Чумкі завітала стылістка Ганна Прышывалка
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Африканские рынки белорусскому экспорту не помогут
Общество
За неправильное хранение велосипедов их владельцам придется раскошелиться. Штраф может достигать 800 рублей
Происшествия
Женщина погибла под колесами легковушки на улице Гагарина в Борисове
Политика
Эксперты о приглашении Тихановской на саммит «Большой семерки»
Общество
«Всё узнают, не выходя из кабинета». Какие сведения о беларусах может получить Следственный комитет
Экономика
В погоне за ускользающей морковкой. Чем грозит экономическая привязка к России
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ - Днепр - 1:1
В мире
«Украина будет защищена от российского летнего наступления, а Москва, наступая, умоется кровью»
Общество
«Россия танцует, как танцевала Германия до 1944 года»
TuTak
«Зараз модна і крута быць самім сабой». Да Чумкі завітала стылістка Ганна Прышывалка
ВСЕ НОВОСТИ