«Сядзяць і начальнікі, і тыя, хто ў 2020-м выходзіў за Лукашэнку». Як «ябацькі» становяцца «экстрэмістамі»
За краты за падпіскі на недзяржаўныя мэдыя трапляюць ня толькі апанэнты ўладаў, але і цалкам ляяльныя Лукашэнку людзі і нават дзяржаўныя службоўцы.