Заўзятар, які судзіцца з барысаўскім міліцыянтам, хоча стварыць прэцэдэнт
У мінулы аўторак, 2 лютага, у Барысаўскім раённым судзе пачаўся грамадзянскі судовы працэс па пазову жыхара Брэста Сяргея Бахуна. Адказчыкам выступае намеснік начальніка Барысаўскага РУУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўнік Вячаслаў Паўлавец.