В мире

Сяргей Навумчык: Пры Трампе хоць нейкі шанец у Ўкраіны можа быць. Пры Харыс яго ня будзе зусім

"Думаю, Трамп выйграе. І з разгромным лікам, калі казаць пра агульную колькасьць галасоў выбаршчыкаў".

В мире ex-press.by
0

“Салідарнасьць” нядаўна напісала, што ваш пакорны слуга быў адным з нешматлікіх беларускіх камэнтатараў, хто ў 2016-м ўпэўнена прадказаў перамогу Трампу (я б удакладніў — адзіным, хто ўпэўнена прадказаў), пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Гэтым разам у мяне такой ўпэўненасьці няма, і ўсё ж я б — цяпер асьцярожна — паўтарыў бы свой прагноз на карысьць Трампа.

Думаю, Трамп выйграе. І з разгромным лікам, калі казаць пра агульную колькасьць галасоў выбаршчыкаў (прэзыдэнта ў ЗША выбіраюць не грамадзяне, а прадстаўнікі штатаў — выбаршчыкі).

Калі ў двух словах, амэрыканцы жадаюць пераменаў да лепшага, найперш у эканоміцы, і Трамп такую надзею дае. Усё ж, пры дэмакратах зашмат сацыялізму ў ягоным зусім ня швэдскім, а звыродлівым варыянце -/ пераразьмеркаваньня пд тых, хто працуе шмат да тых, хто працаваць ня хоча (не ня можа — а менавіта ня хоча).

Перамены пры Трампе могуць быць і да горшага, што праўда. І нават да вельмі горшага. Але рызыка — у мэнтальнасьці нашчадкаў заваёўнікаў Дзікага Захаду (якія бяскрайнія краявіды адкрываюцца, калі едзеш на аўто зь Нью-Ёрку хаця б да Кліўленду!.. А гэта ўсё было засвоена яшчэ ў XIX стагодзьдзі, без усякіх там “джэнэрал мотарс”!).

Камала ніякай надзеі на лепшыя перамены не дае, яна — палітычная рэінкарнацыя Байдана, а ён — ўвасабленьне стагнацыі, ва ўсіх сэнсах.

Часта кажуць, што міжнародны аспэкт амэрыканцаў не цікавіць; гэта ня так. Цікавіць, хаця і значна менш, чым жыхара расейскай глыбінкі, які ўнітаз бачыў два разы ў жыцьці (на фота), затое клапоціцца пра “многополярный мир».

Для Камалы адносная індыфэрэнтнасьць амэрыканцаў да міжнароднай палітыкі — шчасьце, інакш бы яе штодня тыкалі ў, напрыклад, эпізод зыходу ЗША з Аўганістану, у якім Амэрыка выглядала ганебна.

І пра галоўнае для нас: Украіну.

Так, на словах Трамп пагражае “зьдзелкай”, а Байдэн — Харыс кажуць пра падтрымку Ўкраіны. Але рэальнасьць вучыць менш зьвяртаць увагу на словы і больш — на справы.

А факты сьведчаць, што першы, хто даў Украіне зброю, быў прэзыдэнт Трамп, а не прэзыдэнт Абама (які мусіў бы гэта зрабіць хай не па літары, але па духу Будапэшцкага мэмарандуму падчас анэксіі Крыму). І яны ж, факты, кажуць, што Байдэн-Харыс у 2022 адмовіліся зрабіць тое, што нанесла б Крамлю паразу: закрыць над Украінай неба, даць дальнабойную зброю, блакаваць Чарнаморскі флот РФ.

І факты — факты, дарагія сябры! — кажуць, што ня Трамп, а Байдэн і Харыс забараняюць Кіеву біць у глыб расейскай тэрыторыі (гэта як паставіць на рынг двух супернікаў, зьвязаўшы аднаму зь іх рукі за сьпіной).

Таму пры Трампе хоць нейкі шанец у Ўкраіны можа быць. Пры Харыс яго ня будзе зусім.

P.S. Сымпатый як да асобаў ня маю ні да Трампа, ні да Харыс, ні за воднага зь іх не галасую, проста — халодныя, рацыянальныя палітычныя разважаньні. Увогуле, лічу, што ў свой час Амэрыка зрабіла глабальную памылку, калі ў свой час ня быў абраны не Макейн, а Абама, які быў катастрафічна не гатовы да такой пасады (для тых, хто пачаў цікавіцца палітыкай пасьля 2020, — Макейн гэта не Макей). 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
выборы
США
украина
трамп
харрис
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ