В мире

Віталь Цыганкоў: Калі вы такія змагары з ісламафобіяй, то тады змагайцеся з непрыманьнем любых іншых рэлігіяў – індуізма, будызма, хрысьціянства...

Адміністрацыя Байдэна заявіла, што распрацоўвае першую ў гісторыі ЗША дзяржаўную стратэгію барацьбы з ісламафобіяй.

В мире ex-press.by
0

Адміністрацыя Байдэна заявіла, што распрацоўвае першую ў гісторыі ЗША дзяржаўную стратэгію барацьбы з ісламафобіяй, пiша палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

Што ж, магчыма, цяпер самы час – на фоне падзеяў у Ізралі (гэта ў мяне іронія ці сарказм? – вырашайце самі)

Але пагаварыць хацелася б пра іншае. Што такое ісламафобія, і чаму з ёй трэба змагацца.

Калі браць слоўнікавае тлумачэньне, то ісламафобія – гэта the fear of, hatred of, or prejudice against the religion of Islam or Muslims in general (страх, нянавісьць альбо перадузятасьць супраць рэлігіі іслама альбо мусульман у цэлым).

Можна пагадзіцца, што нэгатыўнае стаўленьне да нейкай групы людзей на падставе іхняй рэлігійнай прыналежнасьці не прымальна, і з гэтым варта на ідэйным узроўні змагацца. Але разам з тым, любая спроба змагацца з нейкімі "фобіямі" юрыдычна, забараняць нэгатыўныя пачуцьці альбо ацэнкі – гэта прыкмета антылібералізма і нават таталітарных практык. Чалавек ў свабодным грамадзтве мае права не любіць носьбітаў нейкіх ідэяў ці рэлігій -- калі ён ім не прыносіць ніякай шкоды і нічым не пагражае.

Аднак што тычыцца не людзей, а самой рэлігіі, то хочацца спытаць: а што, непрыняцьце нейкай рэлігіі – гэта злачынства, зь якім трэба змагацца?
Калі нехта будзе называць канцэпцыю іслама шкоднай, несучаснай альбо сьцябацца з некаторых яе пастулатаў – яго за гэта будуць караць?

У жыцьці і ў сацыяльных сетках мы сустракаем процьму людзей, якія радыкальна не прымаюць рэлігію ўвогуле і, напрыклад, хрысьціянства ў прыватнасьці. Здаецца, ніхто зь імі не змагаецца.

Калі вы раптам такія змагары з ісламафобіяй, то тады адначасова змагайцеся з непрыманьнем любых іншых рэлігіяў – сінтаізма, індуізма, будызма, хрысьціянства.

Дзе дзяржаўная стратэгія барацьбы з хрысьціянафобіяй? Калі лічыце, што яна не патрэбная, бо хрысьціяне -- большасьць, то гэта вельмі не правільная тэндэнцыя, калі адны грамадзяне (“прыгнечаныя”) атрымліваюць іншыя правы, адрозьныя ад астатніх. Пазытыўная дыскрымінацыя (адмененая, дарэчы, Вярхоўным Судом ЗША), рэпарацыі выключна за колер скуры, і гэтак далей – юрыдычнае парушэньне прынцыпу роўных правоў.

І калі мусульман раптам трэба асабліва абараняць у ЗША нейкай стратэгіяй, то чаму будзістаў, індуістаў, і, дарэчы, атэістаў – ня трэба? 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ