Ім далі жытло пасля разгону санкцыянаванага “Маршу мільёнаў” 6 траўня.
Гаспадарамі кватэр у Маскве сталі шэсць супрацоўнікаў АМАП і паліцыі. Заяўнікі акцый пратэсту асцерагаюцца, што падобны палітычны жэст развяжа рукі паліцыянтам, якія абавязкова захочуць выслужыцца ў наступны раз.
Імёны людзей, якія атрымалі кватэры, не называюцца. У першыя дні пасля акцыі знайсці амапаўцаў у маскоўскіх шпіталях спрабаваў дэпутат Дзярждумы ад “Справядлівай Расіі” Ілля Панамароў, аднак жаданне “эсэра” сустрэцца з пацярпелымі супрацоўнікамі МУС не знайшло падтрымкі кіраўніцтва ведамства.
Прадстаўнік прэс-службы ГУУС тады тлумачыў дэпутату, што “амапаўцы не хочуць сустракацца і размаўляць з аранжавай пагрозай”, піша Газета.ру.
Некалькі амапаўцаў сапраўды пацярпелі падчас супрацьстаяння на Малым Каменным мосце, але адбылося гэта з-за іх уласнай безадказнасці, упэўнены кіраўнік прафсаюза супрацоўнікаў паліцыі Масквы Міхаіл Пашкін. Сярод байцоў ёсць “спартсмены”, якія проста не надзелі каскі, адпраўляючыся на Балотную плошчу.
Добро пожаловать в реальность!