TuTak

Беларусы на Дзяды наведалі магілы землякоў ў Варшаве. Фота

Памяць пра продкаў аб’яднала беларускую дыяспару за мяжой.

TuTak ex-press.by
0

На Дзяды, у дзень памяці продкаў, беларусы-эмігранты сабраліся на варшаўскіх могілках Павонзкі, каб ушанаваць памяць вядомых дзеячаў, звязаных з Беларуссю. Сярод іх — кампазітар Станіслаў Манюшка, паэт Адам Плуг, фатограф Ян Булгак, пісьменнік Тадэвуш Даленга-Мастовіч, этнограф Міхал Федараўскі і ня толькі.

У цэнтры польскай сталіцы, на гістарычных, самых знакамітых могілках Павонзкі, беларуская дыяспара сабралася, каб ушанаваць памяць сваіх землякоў у Дзень памяці продкаў — Дзяды.

Гэта традыцыйнае свята стала нагодай не толькі ўзгадаць знакамітых кампазітараў, пісьменнікаў, этнографаў і мастакоў, але і адчуць сувязь сучасных беларусаў з роднай зямлёй. Людзі розных пакаленняў прыйшлі да магіл, каб пакласці кветкі, запаліць свечкі і падзяліцца гісторыямі пра асоб, якія зрабілі значны ўнёсак у беларускую культуру і спадчыну, хоць частка іх жыцця праходзіла за межамі Беларусі.

Арганізаваў гэты ўрачысты сход вядомы беларускі ксёндз Вячаслаў Барок, які ўжо некалькі гадоў дапамагае не толькі каталікам, але усей беларускай дыяспары падтрымліваць традыцыі і памяць продкаў. Насамрэч магілы беларусаў есць амаль на ўсіх могілках Варшавы, і хаця не ўсе яны наведваюцца так арганізавана, кожная з іх захоўвае частку нашай гісторыі і культурнай спадчыны.

А вось каго наведалі беларусы на Павонзках:

Ян Булгак (1876–1950), які лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай фатаграфіі, нарадзіўся ў маёнтку каля вёскі Асташын Наваградскага павета (цяпер Карэліцкі раён, Беларусь). Ён жыў у Вільні, Кракаве і Варшаве, меў маёнтак пад Мінскам і ўсюды фатаграфаваў помнікі архітэктуры, пейзажы і гістарычныя мясціны. Найбольш значныя яго працы прысвечаны Вільні і Паўночна-Заходняй Беларусі. Помнік Булгаку на Алеі Заслужаных на Павонзках упрыгожаны каменным вобразам Маці Божай Вострабрамскай.

1
Тут пахаваны Ян Булгак. Фота чытачоў.

Станіслаў Манюшка (1819–1872) нарадзіўся ў фальварку Убель Ігуменскага павета (цяпер Чэрвеньскі раён, Беларусь). Ён жыў у Вільні, Варшаве і Берліне. Яго оперы «Галька» і «Страшны двор» насычаныя матывамі беларускага фальклору і ўспамінамі дзяцінства. Манюшка пакінуў вялікую спадчыну для польскай класічнай музыкі, а пахаваны на Павонзках побач з бацькамі Фрэдэрыка Шапэна.

2
Справа магіла Манюшкі, а злева ад яго — бацькі Фрэдэрыка Шапэна. Фота чытачоў.

Марыя Ямант, пазней Дмахоўская (1842–1908), нарадзілася ў сям’і палымяных патрыётаў гістарычнай Літвы, тэрыторыя якой сёння ўваходзіць у Беларусь. Яна была нарачонай Кастуся Каліноўскага, удзельніка паўстання 1863 года. Пасля пакарання Каліноўскага і высылкі сям’і ў Сібір, Марыя вярнулася ў Варшаву і там, праз гады, выйшла замуж за былога паўстанца Войцеха Дмахоўскага. Яе жыццё і лёс цесна звязаны з беларускай зямлёй і патрыятызмам.

3
Тут пахавана нарачонная Кастуся Каліноўскага — Марыя Ямант. Фота чытачоў.

Чэслаў Неман (1939–2004), вядомы рок-спявак, нарадзіўся ў вёсцы Старыя Васілішкі (цяпер Шчучынскі раён, Беларусь). Ён вучыўся ў Гродне, жыў у Гданьску і Варшаве. Псэўданім Немен паходзіць ад назвы ракі Нёман, падкрэсліваючы беларускія карані мастака.

4
Чэслаў Немен — польская зорка, якая нарадзілася на Беларусі. Да яго магілы прыходзіць шмат людзей з розных краін. Фота чытачоў.

Тадэвуш Даленга-Мастовіч (1898–1939) нарадзіўся ў вёсцы Акунёва (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). Ён быў польскім пісьменнікам, журналістам і сцэнарыстам, аўтарам раманаў «Карыера Нікодыма Дызмы», «Знахар» і «Прафесар Вільчур». Дзяцінства Даленгі-Мастовіча прайшло на беларускай зямлі.

5
Тут пахаваны Тадэвуш Даленга- Мастовіч, яго 100-годдзе адзначалася вечарамі памяці і выставамі ў Глыбокім. Фота чытачоў.

Міхал Федароўскі (1853–1923) правёў 27 гадоў жыцця ў Беларусі, у Пружанскім і Слонімскім паветах, дзе займаўся этнаграфіяй і збіральніцтвам беларускага фальклору. Ён аўтар зборніка «Люд беларускі на Русі Літоўскай» і працы «Пружана і яе ваколіцы». Федараўскі размаўляў па-беларуску з сялянамі, вывучаў мясцовыя звычаі і збіраў архіўныя матэрыялы, што зрабіла яго асобу значнай для беларускай культуры.

6
На помніку Міхала Федароўскага напісана «этнографу народу беларусскага». Фота чытачоў.

Адам Плуг (Антон Пяткевіч, 1823–1891) нарадзіўся ў вёсцы Замосце на Случчыне (цяпер Беларусь). Ён быў паэтам і пісьменнікам, адзін з прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага Адраджэння.

Плуг пісаў на беларускай мове, ствараў апавяданні і вершы, працаваў педагогам і журналістам, захоўваючы сувязь з роднай зямлёй і культурнай спадчынай Беларусі.

7
На магіле пісьменніка Адама Плуга напісана і яго сапраўднае імя. Фота чытачоў.

Казімір Альхімовіч (1840–1916) нарадзіўся ў вёсцы Дэмброва, Лідскі павет, Гродзенская губернія, цяпер Беларусь. Польскі і беларускі мастак і скульптар, прадстаўнік апошніх польскіх мастакоў рамантычнага напрамку. Тэматыка яго твораў — жыццё сялян, гісторыя Літвы і Беларусі, рэлігійныя і гістарычныя сцэны. Альхімовіч вучыўся ў Мюнхене, працаваў з фарфорам і дрэвам, а шмат яго работ захоўваецца ў Варшаўскім нацыянальным музеі.

8
Магіла вядомага польскага мастака Казіміра Альхімовіча. Фота чытачоў.

Хочаце расказаць сваю навіну? Пiшыце: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фота чытачоў
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ