Сайт belultras.by связался с болельщиком, задержанным на матче квалификации EURO-2016 Беларусь — Македония (0:0), и задал несколько актуальных вопросов.
- Как считаешь, какова настоящая причина того, из-за чего вас забрали?
- Безумоўна, затрыманні адбыліся з-за шалікаў з пагонямі, бо амапаўцы некалькі хвілін пераконвалі і пагражалі, калі не здымем іх — будзе гора. Мы адмовіліся здымаць сымболіку, па выніках апынулася, што лаяліся матам і кідаліся на зямлю, размахвалі рукамі і г. д. У пастарунку некалькі "афіцэраў" казалі, што такія, як мы, ганьбім краіну, што з-за нас пачнецца, як ва Ўкраіне, паяданьне дзяцей...
- Согласен с приговором? Ведь могло быть намного хуже или, может, стоит обжаловать?
- Насамрэч рады, што не далі "суткі" і мы "аддзелаліся" штрафамі. Відавочна, што розгалас у прэсе, падтрымка сяброў, сьведкі і выдатная праца адваката. (Хлапец, які сьведчыў, прыехаў на таксоўцы з Менску, каб пасьпець на суд!) Цягам судовага паседжаньня стала відавочна, што амапаўцы ілжэсьведчаць, блытаюцца ў паказаньнях і "нічога не памятаюць", бо тыдзень "працавалі" на выбарах. Рашэньне, верагодней за ўсё, буду абскарджваць і таксама буду скардзіцца на ўмовы трыманьня. Бо нас трымалі ў Барысаве ў камеры, без адной шыбы ў вакне, было халодна і дзьмуў моцны скразьняк, а таксама мы былі амаль 24 гадзіны без пітной вады
- На следующем матче сборной тебя ждать на секторе или… бойкот всех матчей сборной?
- Ня ведаю, ці пайду. Пэўна трэба нейк калегіяльна вырашыць такое пытаньне. Варта сачыць за развіцьцём справы. Дый ня хочацца пакідаць нацыянальную зборную без нават кволай, як на матчы з Македоніяй, падтрымкі. Хацелася б, па-шчырасьці, каб гэты інцэдэнт з затрыманьнямі паставіў "супрацоўнікаў" праваахоўных ворганаў на месца і вярнуў у межы прававога поля. І падобныя выпадкі не паўтараліся не толькі не зборнай, але і матчах чэмпіяната Беларусі.
- Чувствовалась ли на суде поддержка, которую оказывали многочисленные друзья и болельщики?
- Падтрымка адчувалася з самага моманту затрыманьня, калі даведаліся, што хлапцы сыйшлі з сектара.
З-за ўвагі прэсы, юрыстаў і грамадзкасьці, міліцыянты і амап не так разняволена, як заўжды, паводзілі сябе. У судзе безумоўна было прыемна бачыць сяброў, адвакатку і праваабаронцаў. Відавочна і гэта не дало магчымасьці "больш жорстка" паставіцца да нас. Адпаведна аддзелаліся штрафамі. Калі вярнулі тэлефон, было прыемна бачыць паведамленьні, тэлефанаваньні і бачыць заяву кіраўніцтва федэрацыі футбола, аб правамоцнасьці затрыманьня і сымболікі з "Пагоняй", якая, дарэчы, унесена ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Шкада, што не атрымалася даглядзець матч і падтрымаць зборную.
Апроч таго, спадзяюся, што наступным разам міліцыянты і амап недазволяць сабе формаў звароту да заўзятараў "пашлі пагаварым", "э, ідзісюда", "прайдзёмце з намі, у раўсе раскажам" і г. д.

- И последний актуальный вопрос, как думаешь, с чем связанна нізкая посещаемость на матчах сборных и что надо изменить, чтобы стало лучше?
- Людзі стаміліся ад паразаў і кепскага абыходжаньня з боку міліцыі, як бы дзіўна не гучала. На матчах не хапае добрай такой беларускай атмасфэры, якая бы яднала людзей у прагненьні пазаўзець і падтрымаць зборную. Банальна нават добрых беларускіх гітоў перад і пасьля матча. У дадатак, Барысаў — не самы зручны горад для зборнай. Верагодна, тая ж Гародня, Берасьце ці нават Гомель, з-за адсутнасьці належнага стадыёна ў Менску, маглі б сабраць лепшую аўдыторыю.
Хто захоча ехаць у такі прахалодны дзень на матч, які нічогатне вырашае ў турнірным значэньні? А барысаўчукам, як відаць, такія падзеі, на жаль, не надта цікавыя, , — цитирует болельщика belultras.by
Хто захоча ехаць у такі прахалодны дзень на матч, які нічогатне вырашае ў турнірным значэньні? А барысаўчукам, як відаць, такія падзеі, на жаль, не надта цікавыя, , — цитирует болельщика belultras.by
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter