Былы міністар спорту і турызму Юрый Сівакоў лічыць: сьцьвярджаць, што перадалімпійскія страты ніяк не адаб’юцца на баяздольнасьці беларускага калектыву, безадказна.
– Я ўжо гэта праходзіў на ўласным досьведзе, казаў тады і цяпер кажу — пупок разьвяжацца. Натуральна, плянка завышаная, адназначна неадэкватныя задачы.
Але гэта наш прынцып, які рэалізуецца ўжо шмат гадоў: патрабуй немагчымага — атрымаеш максымальнае. І ў гэтым сэнсе людзі да такога прынцыпу таксама прызвычайваюцца, бо чалавек, як вядома, да ўсіх абставінаў умее адаптавацца — і пачынаем хлусіць там, дзе трэба і дзе ня трэба.
У нас міністар, кіраўнік ведамства ня мае магчымасьці і імкненьня нейкім чынам выказаць свой пункт гледжаньня, не разумее таго, што яго задача — ня бегаць, не скакаць і не ўздымаць на грудзі штангу, а асноўная задача — не перашкаджаць падначаленым прафэсійна працаваць і стварыць для іх спрыяльныя ўмовы для гэтай працы. Вось у гэтым уся наша праблема, – сказаў Юрый Сівакоў
«Радыё Свабода».
Нагадаем, спартовыя і дзяржаўныя функцыянэры акрэсьлілі беларускім атлетам задачу-мінімум — прывезьці зь Лёндану 25 узнагародаў, прычым 5 зь іх павінны быць вышэйшай вартасьці.
Добро пожаловать в реальность!