Политика

Віталь Цыганкоў: Украіна памякчае тон у стаўленні да Менску. Дээскалацыя?

Апошнія заявы Буданава і Зяленскага сьведчаць пра пэўную дээскалацыю на беларуска-украінскім рытарычным фронце.

Политика ex-press.by
0

Прапаную зафіксаваць гэты момант: апошнія заявы Буданава і Зяленскага сьведчаць пра пэўную дээскалацыю на беларуска-украінскім рытарычным фронце. Магчыма, Кіеў задаволены тым, як развівалася гісторыя з рэтранслятарамі, і вырашыў, што на дадзены момант пакуль няма сэнсу і неабходнасьці далей падымаць стаўкі. Магчыма, свае дыпламатычныя намаганні прыклалі эўрапейцы ці кітайцы – гэта я (мы) ня можам ведаць. У любым выпадку, мы бачым (часовую) дээскалацыю, якую, аднак, ніякім чынам нельга лічыць стратэгічнай зменай стаўленьня Кіева да Менску– бо для такой змены няма ніякіх падставаў, пiша палiтычны аналiтык Віталь Цыганкоў.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што вайна з Украінай для Беларусі завяршылася б крахам. Адказваючы на пытанне журналіста, ці пачуў Аляксандр Лукашэнка нашы (украінскія) перасцярогі, Буданаў сказаў: «Мяркуючы па ўсім, пачуў. Але ў прынцыпе я больш спакойна ставіўся б да пытання Беларусі… Мець яшчэ аднаго ворага і яшчэ адну зону баявых дзеянняў нам дакладна не выгадна. Тое, што яны нас пачулі – гэта вельмі правільны крок. І трэба ўспрымаць яго менавіта так» – заявіў Буданаў і працягваў:

«Я нават не разумею, для чаго ў тэорыі гэта магло б яму быць патрэбна. Вайна з Украінай для іх завершыцца крахам. Таму што з аднаго боку Расея, якая будзе душыць у брацкіх абдымках і задушыць у такіх умовах да канца. І яны гэта цудоўна ведаюць. З іншага боку Украіна, якая, скажам так, нешта можа».
Фактычна ў той жа дзень прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю для Financial Times таксама выказаўся на беларускую тэму. Паводле яго слоў, у вайне Расеі супраць Украіны Лукашэнка, у адрозненне ад расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, «цалкам разумее ўсе рызыкі».

«Калі ты ведаеш, што вайна не выйграная, і цябе раптам яшчэ больш уцягваюць у гэтую вайну як саюзніка… Што ж, у яго дастаткова здаровага сэнсу, каб зразумець, што яго не варта ў гэта ўцягваць», – лічыць прэзідэнт Украіны.

Словы ўкраінскіх палітыкаў можна лічыць прыкметай пэўнага часовага змякчэння рыторыкі, але яны ня могуць азначаць сапраўдную стратэгічную дээскалацыю ў беларуска-ўкраінскіх адносінах.

Памятаем, што яшчэ нядаўна афіцыйны Кіеў выкарыстоўваў у дачыненні да Лукашэнкі значна больш жорсткія фармулёўкі, падкрэсліваючы яго адказнасць за выкарыстанне беларускай тэрыторыі для расійскага ўварвання ва Украіну. Цяпер жа Зяленскі фактычна прызнаў, што Лукашэнка не зацікаўлены ў яшчэ больш глыбокім уцягванні Беларусі ў вайну і будзе ўсяляк пазбягаць такога сцэнару.

Гэта не азначае, што Кіеў змяніў сваю ацэнку беларускай улады. Хутчэй гэта прызнанне палітычнай рэальнасці. Украіна разумее, што адкрыццё новага фронту з тэрыторыі Беларусі адпавядала б найперш інтарэсам Крамля, а не Менска. І калі Лукашэнка сапраўды спрабуе не дапусціць прамога ўдзелу беларускай арміі ў вайне, то гэта абʼектыўна супадае з інтарэсамі самой Украіны.

Кіеў дэманструе, што пакуль усё ж гатовы адрозніваць падтрымку Расеі ад непасрэднага ўдзелу Беларусі ў баявых дзеяннях. Гэта пакідае прастору для мінімальнай камунікацыі і зніжае рызыку выпадковай эскалацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Аднак галоўныя супярэчнасці нікуды не зніклі. Беларусь застаецца ваенным і палітычным саюзнікам Расеі, на яе тэрыторыі працягвае дзейнічаць расейская ваенная інфраструктура, а Кіеў па-ранейшаму разглядае беларускі напрамак як патэнцыйную крыніцу пагрозы. Украіна ў адказ на спыненне дзейнасці «тых самых» рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі гатовая трошкі змякчыць рыторыку. Але гэта тактычная і магчыма, часовая, змена тону, а не стратэгічны паварот у беларуска-ўкраінскіх адносінах".

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Беларусь сворачивает поставки топлива россиянам. Что произошло?
Общество
В Красном костеле в Минске во время реставрации восстановят росписи
Общество
Гражданка Беларуси – в реанимации после атаки дрона на грузовик в Брянской области
Общество
«Жить за границей невозможно, готов приехать, просить прощения» – Генпрокурор рассказал о комиссии по возвращению
Общество
В Беларуси собирают ДНК у политзаключенных и родных эмигрантов
Общество
Сотрудники КГБ и КГК будут включены в состав облисполкомов и Мингорисполкома
Новости Жодино
В Жодино появится новое освещение возле школы, больницы и гимназии
Общество
В Брестской областной больнице арестовали руководство — "Наша Ніва"
Политика
Карбалевич: От «черного лебедя» у диктатуры защиты нет все равно
Общество
Вооруженные люди в масках силой гнали мигрантов из Беларуси в Латвию
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Беларусь сворачивает поставки топлива россиянам. Что произошло?
Общество
В Красном костеле в Минске во время реставрации восстановят росписи
Общество
Гражданка Беларуси – в реанимации после атаки дрона на грузовик в Брянской области
Общество
«Жить за границей невозможно, готов приехать, просить прощения» – Генпрокурор рассказал о комиссии по возвращению
Общество
В Беларуси собирают ДНК у политзаключенных и родных эмигрантов
Общество
Сотрудники КГБ и КГК будут включены в состав облисполкомов и Мингорисполкома
Новости Жодино
В Жодино появится новое освещение возле школы, больницы и гимназии
Общество
В Брестской областной больнице арестовали руководство — "Наша Ніва"
Политика
Карбалевич: От «черного лебедя» у диктатуры защиты нет все равно
Общество
Вооруженные люди в масках силой гнали мигрантов из Беларуси в Латвию
ВСЕ НОВОСТИ