Политика

Цыганкоў: «Пара б зразумець, што нікуды Лукашэнка не ўцячэ. Толькі «наперад нагамі»

Ведаючы кіраўніка менскага рэжыму, можна меркаваць, што ён праз колькі дзён распавядзе ў сваёй манеры, пра што дамовіліся (ці не дамовіліся) у Валдаі.

Политика gazetaby.com
0

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў прапануе некалькі высноў з апошніх навін.

1. Са зьдзіўленьнем і нават нейкім раздражненьнем назіраў на мінулым тыдні фразачкі кшталту «Лу ўцякае з краіны» ня толькі ад ананімных камэнтатараў, але і ад сьпікераў з прозьвішчамі. Я разумею – хайп, але ж трошкі сорамна ўжо такое бачыць. Мала вам 2020 году, калі таксама спадзяваліся, што «улетит вдруг диктатор в голубом вертолёте»? Пара б зразумець, што нікуды ён не ўцячэ. Толькі «наперад нагамі». Праціўніка варта ацэньваць адэкватна, 30 гадоў даволі вялікі тэрмін, каб зрабіць пэўныя абгрунтаваныя высновы.

2. Наконт беларуска-ўкраінскай вайны і веры некаторых, што яна прынясе вызваленьне. Таварыш Мао ў 1957 годзе на сустрэчы камуністычных партый у Маскве казаў прыкладна наступнае: калі імпэрыялісты разьвяжуць сусьветную вайну і нават загінуць сотні мільёнаў людзей, у выніку імпэрыялізм будзе разьбіты, а ўвесь сьвет стане сацыялістычным.

Я разумею, што ўсё гэта ад адчаю, ад жаданьня, каб перамены прыйшлі любым коштам, «хоть тушкой, хоть чучелом». Але – не, варыянт вайны (як я перакананы) не прынясе нічога добрага.

3. Інтэрвію Пуціна расейскаму журналісту Зарубіну – вельмі камічна, у сэнсе формы. Большую частку інтэрвію Пуцін яўна чытае з суфлёра, манатонна пералічваючы назвы населеных пунктаў, указваючы падрабязнасьці ажно да назваў вуліц і нейкага метражу дамоў. Напэўна, хацеў уразіць электарат сваёй выдатнай ФСБшнай памяцьцю. Я не думаю, што атрымалася.

4. Наконт вынікаў сустрэчы Пу і Лу можна рабіць толькі ўскосныя лагічныя высновы, якія вынікаюць з аналізу некаторых папярэдніх выказваньняў і падзеяў. Днямі Лукашэнка заявіў, што сустракаўся ў Менску з украінскімі прадстаўнікамі, не называючы іх. Але ў нядзелю Павел Латушка паведаміў, што гэта быў начальнік Галоўнага ўпраўленьня разьведкі Міністэрства абароны Украіны Алег Івашчанка.

Цалкам магчыма, што ўкраінскі бок праз Лукашэнку захацеў перадаць Пуціну нейкія прапановы наконт варыянтаў замірэньня альбо хаця б выкананьня пэўных правілаў падчас баявых дзеяньняў. Гэта пацьвярджаецца тым, што Пуцін адрэагаваў –- у нядзелю ўзгадаў прапанову Украіны ўзаемна спыніць далёкасяжныя ўдары па тылах, і заявіў, што Крэмль на гэта ня пойдзе.

Але галоўнае для беларусаў пытаньне, што вырашылі Пуцін і Лукашэнка наконт больш актыўнага ўдзелу ў вайне, ці націскаў Пуцін, ці «супраціўляўся» гэтаму Лукашэнка і наколькі пасьпяхова – пакуль застаецца без адказу. Аднак, ведаючы кіраўніка менскага рэжыму, можна меркаваць, што ён праз колькі дзён у той ці іншай ступені абавязкова распавядзе ў сваёй манеры, пра што дамовіліся (ці не дамовіліся) у Валдаі. 

У любым выпадку гэтая тэма бліжэйшыя месяцы будзе вісець над намі. Расея, безумоўна, разглядае розныя варыянты эскалацыі, і ўступленьне Беларусі ў вайну – адна з опцыяў.

5. У панядзелак 29-га Лукашэнка наведаў Кітай, дзе сустрэўся з Сі Цзіньпінам. Менск і Пэкін даўно разьвіваюць тое, што называецца «усепагоднае стратэгічнае супрацоўніцтва», хаця яно і нясе калясальны эканамічны дысбалянс на карысьць Кітая. Бо дэфіцыт гандлёвага сальда, перавышэньне кітайскага імпарту над беларускім экспартам, дасягае ўжо 5-6 мільярдаў у год.

Аднак Лукашэнка гатовы ісьці на эканамічныя саступкі дзеля палітычнага даху ад Пэкіна, жадаючы, каб Кітай стаў для яго «рэальным старэйшым братам», мацнейшым за Расею. У Кітаі ён шукае абароны як ад Расеі, так і ад Захаду, спадзеючыся, што Пэкін стрымае абодва бакі ад уцягваньня Беларусі ў вайну (Кітаю гэта сапраўдны не патрэбна, бо тады ўзьнікне пагроза транзыту праз Беларусь).

Кітай у сваёй заяве падтрымаў захаваньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі, – не ўдакладняючы, аднак, ад каго (Украіны ці Крамля), з пункту гледжаньня Кітая, сыходзіць пагроза гэтаму сувэрэнітэту.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Беларусь сворачивает поставки топлива россиянам. Что произошло?
Общество
В Красном костеле в Минске во время реставрации восстановят росписи
Общество
Гражданка Беларуси – в реанимации после атаки дрона на грузовик в Брянской области
Общество
«Жить за границей невозможно, готов приехать, просить прощения» – Генпрокурор рассказал о комиссии по возвращению
Общество
В Беларуси собирают ДНК у политзаключенных и родных эмигрантов
Общество
Сотрудники КГБ и КГК будут включены в состав облисполкомов и Мингорисполкома
Новости Жодино
В Жодино появится новое освещение возле школы, больницы и гимназии
Общество
В Брестской областной больнице арестовали руководство — "Наша Ніва"
Политика
Карбалевич: От «черного лебедя» у диктатуры защиты нет все равно
Общество
Вооруженные люди в масках силой гнали мигрантов из Беларуси в Латвию
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Беларусь сворачивает поставки топлива россиянам. Что произошло?
Общество
В Красном костеле в Минске во время реставрации восстановят росписи
Общество
Гражданка Беларуси – в реанимации после атаки дрона на грузовик в Брянской области
Общество
«Жить за границей невозможно, готов приехать, просить прощения» – Генпрокурор рассказал о комиссии по возвращению
Общество
В Беларуси собирают ДНК у политзаключенных и родных эмигрантов
Общество
Сотрудники КГБ и КГК будут включены в состав облисполкомов и Мингорисполкома
Новости Жодино
В Жодино появится новое освещение возле школы, больницы и гимназии
Общество
В Брестской областной больнице арестовали руководство — "Наша Ніва"
Политика
Карбалевич: От «черного лебедя» у диктатуры защиты нет все равно
Общество
Вооруженные люди в масках силой гнали мигрантов из Беларуси в Латвию
ВСЕ НОВОСТИ