Салідарнасць собрала первые реакции на ультиматум от Зеленского Лукашенко.
Владимир Зеленский дал Александру Лукашенко неделю, чтобы убрать от границы технику, которая корректирует удары РФ по Украине.
— Я думаю, ему недели будет достаточно, чтобы это сделать. Если он это не сделает, это сделаем мы, — заявил украинский президент.
Лукашенко никак пока не отреагировал на ультиматум. А вот лидер беларуских демократических сил Светлана Тихановская высказалась по этому поводу.
— Мы сур’ёзна ставімся да ўсіх сігналаў, якія паступаюць ад украінскага боку адносна ўцягвання Беларусі ў вайну і бяспекі ў рэгіёне. Ва Украіны ёсць усе падставы быць пільнай: менавіта з беларускай тэрыторыі ў 2022 годзе пачалося расійскае ўварванне, і сёння рэжым Лукашэнкі працягвае падтрымліваць расійскую агрэсію.
На гэтым тыдні ў Кіеве Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне правяла круглы стол, на якім эксперты і прадстаўнікі BELPOL прадставілі інфармацыю пра мілітарызацыю Беларусі і планы Расіі па далейшым уцягванні нашай краіны ў вайну. Гэтыя пагрозы нельга ігнараваць або недаацэньваць — да іх неабходна ставіцца з поўнай сур’ёзнасцю.
Украіна размаўляе з Лукашэнкам мовай сілы, бо менавіта яе ён разумее лепш за ўсё. Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім.
Сёння рэжым Лукашэнкі застаецца саўдзельнікам агрэсіі. Ён прадастаўляе тэрыторыю і інфраструктуру, дапамагаючы Расіі наводзіць удары па ўкраінскіх гарадах, пастаўляе Расіі зброю, паліва і абсталяванне для расійскай ваеннай машыны.
Калі Лукашэнка сапраўды хоча міру, ён павінен даказаць гэта не словамі, а канкрэтнымі дзеяннямі: спыніць любую падтрымку агрэсіі.
Я ведаю, што беларусы супраць вайны. Таму звяртаюся да кожнага з вас: беражыце сябе і не дазваляйце ўцягнуць сябе ў чужую вайну. Не паддавайцеся прапагандзе, не верце ў навязаныя страхі і варожасць. Не становіцеся інструментам у чужых імперскіх амбіцыях — бо гэта не наш выбар.
Нашая агульная задача — не дапусціць, каб Беларусь была канчаткова ўцягнутая ў вайну. Гэта адпавядае перш за ўсё нацыянальным інтарэсам нашай краіны, — отметила Светлана Тихановская.
Впрочем, аналитики также отмечают, что заявления Зеленского вовсе не похожи на блеф.
Дмитрий Чернышев, российский публицист:
— Возможно, я ошибаюсь, но мне кажется, что украинцы давно работают над тем, чтобы последовательно выбивать всех союзников России.
И если перебегать на сторону победителей, то сейчас самое время.
Украина не блефует — она сможет быстро обнулить всю армию Беларуси. А также все ее НПЗ. Все два — Мозырский и Новополоцкий.

Андрей Стрижак, правозащитник:
— Назіраем цікавы суседскі пінг-понг заявамі. Па-над мiннымi палямі.
Игорь Лосик, журналист:
— Зеленский пока еще не подписал указ о разрешении проведения уборочной и Дажынак в Беларуси в этом году.
Аббас Галлямов, политтехнолог:
— Вот это эскалация! Зеленский предъявил Лукашенко ультиматум. Он, похоже, чувствует себя теперь очень уверенно. Видимо, российская армия его совсем перестала впечатлять.
Владимир Некляев, поэт:
— Усё ў гэтым свеце да чаго павінна дайсці, да таго і дойдзе. Як малая рака да большай ракі.
З майго гледзішча, Зяленскі пераацаніў важкасць прабачэнняў Лукашэнкі перад ім. І менавіта з гэтага вынікае ягоны ультыматум: ці ты за тыдзень разбярэшся з рэтранслятарамі, якія карэктуюць агонь расійскіх дронаў па ўкраінскім насельніцтве, «ці гэта зробім мы».
Што можа вынікнуць з гэтага ультыматуму? Дэмантаж рэтранслятараў і мір ва ўсім свеце?..
Удар па любых аб’ектах на тэрыторыі Беларусі, хоць расійскія тыя аб’екты, хоць кітайскія, – гэта ўдар па тэрыторыі Беларусі. І ён будзе вымагаць, інакш проста не можа быць, адпаведных дзеянняў у адказ. Калі на іх не рашыцца Лукашэнка, яму дапаможа ў гэтым Пуцін: расійскія ракеты ўжо размешчаныя ў «саюзнай дзяржаве».
Ёсць устойлівае клішэ: беларусы ні ў якім разе не будуць ваяваць з украінцамі. Што значыць не будуць? Ні ў якім разе не хочуць – так. Але калі мабілізуюць, сунуць у рукі зброю, пагоняць на фронт – куды падзенуцца?
Любы сілавы канфлікт – рэальная пагроза наўпроставага ўцягвання Беларусі ў расійска-украінскую вайну. Гэта нават не правакацыя з ударам па аўтобусе з беларускімі дзецьмі, а тым больш не палітычныя перапалкі – хай нават абразлівыя. І калі з абразамі ў напружаным вайной свеце трэба асцярожней, дык з ультыматумамі – тым больш.
Добро пожаловать в реальность!