Политика

Турарбекава: «Арэшнік» у Беларусі ўзмацняе рызыкі для Эўропы, а адзінага Захаду больш няма

Палітоляг Роза Турарбекава адказала на пытаньне, як Захад адказвае на разьмяшчэньне ў Беларусі расейскіх ракет сярэдняй далёкасьці «Арэшнік».

Политика www.svaboda.org
0

Гісторык і палітоляг Роза Турарбекава ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» на "Свабодзе" адказала на пытаньне, як Захад адказвае на разьмяшчэньне ў Беларусі расейскіх ракет сярэдняй далёкасьці «Арэшнік».

Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня апублікаваў вялікі артыкул, у якім пісаў пра вялікую пагрозу выкарыстаньня Расеяй зь тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі і «Арэшніка», у тым ліку і ў ядзернай мадыфікацыі, для нападу ці шантажу Эўропы.

Роза Турарбекава часткова падзяляе гэтыя перасьцярогі, адзначаючы пры гэтым абвальваньне сыстэмы міжнародных дамоваў аб ядзернай і глябальнай бясьпецы, якая склалася ў другой палове XX — пачатку XXI стагодзьдзя.

Паводле палітоляга разьмяшчэньне расейскай тактычнай ядзернай зброі і комплексу «Арэшнік» у Беларусі робіць тэрыторыю краіны патэнцыйным тэатрам ваенных дзеяньняў. А намеры разьмясьціць «Арэшнік» у Беларусі было абвешчана Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімірам Пуціным напрыканцы 2024 году. Тады гэта падавалася, як адказ на пляны ЗША разьмясьціць свае ракеты сярэдняй далёкасьці ў Нямеччыне. Рашэньне было прынятае падчас саміту NATO летам 2024 году, пачатак разгортваньня быў прызначаны на 2026 год.

Аднак з прыходам новай адміністрацыі ў ЗША ў 2025 годзе зьнешняя палітыка Вашынгтона кардынальна зьмянілася, адносіны з Эўропай пераглядаюцца, і на сакавік 2026 няма пацьверджанай інфармацыі аб тым, што разьмяшчэньне амэрыканскіх ракет у Нямеччыне сёлета пачнецца, адзначыла Турарбекава.

Яна зьвярнула ўвагу на нядаўна ратыфікаваную дамову паміж Беларусьсю і Расеяй аб гарантыях бясьпекі, дзе ўмовы ўжываньня тактычнай ядзернай зброі сфармуляваныя вельмі расплывіста — практычна любая падзея можа быць выкарыстана як нагода. Гэта ўзмацняе асьцярогі, выказаныя Статкевічам.

Палітоляг скептычна ацэньвае імавернасьць паўтарэньня сцэнару 1987 года — «нулявога варыянту» Рональда Рэйгана і Міхаіла Гарбачова, калі ЗША адмовіліся ад разьмяшчэньня ў Эўропе сваіх ракетаў сярэдняй далёкасьці, а СССР дэмантаваў свае. Тады ў СССР была перабудова і «новае мысьленьне» (дэадэалягізацыя зьнешняй палітыкі), а цяперашняя Расея наадварот — упарта прасоўвае ідэалёгію «русского мира».

На пытаньне, як Захад адкажа на выклік «Арэшніка» у Беларусі, Турарбекава адказала сустрэчным пытаньнем: «А ці ёсьць Захад?». На яе думку, адзінага салідарнага Захаду ўжо няма. Ядзернай зброяй у Эўропе валодаюць толькі Францыя і Вялікая Брытанія, прычым брытанскія гарантыі нашмат слабейшыя за ранейшыя амэрыканскія. Таму ў Эўропе (асабліва ў Паўночнай Эўропе, Польшчы, Нямеччыне) набірае папулярнасьць ідэя стварэньня нацыянальных ядзерных праграмаў — адзначыла Роза Турарбекава.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Борисовский БАТЭ вышел в четвертьфинал
Общество
Как беларусский «Оптик» обеспечивает российскую армию и при чем здесь КГБ?
Политика
Латвийский полковник рассказал о «фальшивой границе», которую Беларусь создала для мигрантов
Новости Жодино
В Смолевичах ищут источник попадания нефтепродуктов в реку Плиса
Новости Борисова
Водитель школьного автобуса лишен прав из-за обгона на пешеходном переходе в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ