Политика

Віталь Цыганкоў: Ці напала б Расея на Беларусь у 2020-м?

"Стала агульным месцам, амаль аксіёмай лічыць, што калі б у жніўні 2020 рэвалюцыя перамагла, Крэмль адразу ўвёў бы ў Беларусь войскі".

Политика ex-press.by
0

Стала агульным месцам, амаль аксіёмай лічыць, што калі б у жніўні 2020 рэвалюцыя перамагла, Крэмль адразу ўвёў бы ў Беларусь войскі, пiша палiтычны аналiтык Віталь Цыганкоў.

І ніхто не жадае паразважаць на 2 крокі наперад, разьвіць гэтую думку, паспрабаваць агрунтаваць, даказаць яе. Мне падаецца, найперш таму, што гэта гіпотэза (якая стала мэйстрымам) усім падабаецца. І зразумела, чаму – бо гэта гэта прыемнае апраўданьне таго, што адбылося. Маўляў, калі б раптам мы перамаглі – было б яшчэ горш, вайна і акупацыя.

Галоўная праблема гэтай гіпотэзы ў схільнасьці мераць мінулае сёньняшнімі рэаліямі, і аўтаматычна пераносіць гэтыя рэаліі ў мінулае. Давайце ўзгадаем, у якіх умовах праходзіла выбарчая кампанія 2020. Ва ўмовах, скажам мякка, даволі напружаных адноcінаў паміж Менскам і Масквой, апагеем чаго стала жорсткае затрыманьне вагнераўцаў на тэрыторыі Беларусі і абвінавачнваньне іх у падрыхтоўцы перавароту. Багата было выказваньняў набліжаных да ўлады расейскіх дзеячоў, якія транслявалі думку, што Лукашэнка ўжо занадта раздражняе Крэмль, што для інтарэсаў Масквы някепска было б перайсьці да больш спакойнага і прадказальнага варыянту без Лукашэнкі, але з моцнай прарасейскай фракцыяй ва ўладзе і ў парламенце.

І вось уявім, што рэвалюцыя даволі хутка, ужо ў жніўні, перамагла, адбылася рэальная зьмена ўлады, Лукашэнка зьнік (мы не ведаем, як гэта адбылося – але мы ж вырашылі абмяркаваць менавіта гэты гіпатэтычны варыянт). Легітымным прадстаўніком улады становіцца Сьвятлана Ціханоўская, якая абвяшчае нейкі пераходны перыд альбо наступныя выбары. Бабарыка, Ціханоўскі ды іншыя палівязьні вызваляюцца, Цапкала вяртаецца ў краіну, і ўсе яны напэўна уваходзяць у склад пераходнага кіраўніцтва.

Нагадаю, што ў камандах трох асноўных кандыдатаў не было яўна антырасейскіх (на той момант) палітыкаў. Нагадаю, што пратэст 2020 ня быў геапалітычным, як не раз было падкрэсьлена, на мітынгах ніколі не лунала эўрапейскіх сьцягоў і патрабаваньне “Беларусь у Эўропу” не гучала.

І што зрабілі б гэтыя людзі, лідэры пратэсту, лідэры трох гэтых камандаў у першыя ж дні пасьля перамогі? Не будучы дурнямі і палітычнымі самагубцамі – яны б адразу заявілі, што пасьля зьмены ўлады расейскія інтарэсы ў Беларусі ніяк не пацерпяць. Па-першае, гэта сапраўды быў бы лагічны крок з гледзішча таго, каб не даць падставы Расеі ўмешвацца і звяргаць новую ўладу. Па-вашаму, Бабарыка-2020 заявіў бы пра выхад з АДКБ і уступленьні ў Эўразьвяз? Не падобна.

Ці “паверыла” б ім Расея? А чаму б і не? Калі нехта кракае як качка… Мяркую, што на той момант Расея мела два варыянты падзеяў. Адзін – аслабіць Лукашэнку, які ў выніку прыпаўзе на карачках прасіць літасьці і дапамогі (што і адбылося). Другі – калі яго зьвергнуць, то кантраляваць сітуацыю, каб перамаглі не антырасейскія сілы, і працаваць з новай уладай. Як яны даволі спакойна ўспрынялі народную рэвалюцыю ў Арменіі, у выніку чаго да ўлады там прыйшоў Пашынян.

І ня трэба параўноўваць нас з Украінай. Па-першае, ва Ўкраіне быў Эўрамайдан, пад лозунгамі інтэграцыі ў Эўропу. Па-другое, расейская прапаганда разам з тэлебачаньнем і кіновытворчасьцю (вы ещё за Севостополь ответите) ляпіла з украінцаў ворагаў мінімум гадоў 15 да анексіі Крыма.

Беларусь жа і беларусы ўспрымаліся ў 2020 у Расеі як максімальна дружалюбны да расейцаў народ. Як бы Крэмль і прапаганда патлумачыла неабходнасьць ваеннай агрэсіі супраць такога народа, тым больш калі новае кіраўніцтва не заяўляе пра ўступленьне ў НАТО і (прынамсі, па першым часе) ўсяляк выказвае прыхільнасьць да Расеі. Калі б ва Ўкраіне быў умоўны Януковіч, Расея на яе не нападала б. І не было ніякага сэнсу нападаць на Беларусь пасьля сыходу Лукашэнкі – не таму, што Масква была мяккая і пухнятая (мэты, стратэгіі і мэтады асабліва не мяняліся), а таму, што ў гэтым не было ніякай неабходнасьці. Дабівацца сваіх геапалітычных мэтаў можна было іншымі сродкамі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Жду, пока везде будет Россия». Таксист с такой нашивкой ездит по Бресту
Общество
В Беларуси перестал работать еще один сервис "Яндекса"
Политика
«Неудивительно, что кое-кто так паникует от путинских «наступлений». Понимает, что на него могут наступить и даже не заметить»
В мире
Три месяца вагнеровцы вывозят золото из ЦАР в Беларусь — WSJ
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ проиграл в Могилёве "Днепру"
Общество
По-осеннему тепло и сухо, но к выходным испортится. Прогноз на следующую неделю октября
Общество
Лукашенко мало милиции, армии и спецслужб. Нужно еще и ополчение из сельсоветов
В мире
Пастухов: У Путина не получается с Европой то, что так легко прокатило с Трампом
Новости Жодино
В Смолевичском районе выявляют незаконные сливы нечистот у дорог
Новости Борисова
Набережная Березины: «Пролетарский молот» снова оказался в центре внимания
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Жду, пока везде будет Россия». Таксист с такой нашивкой ездит по Бресту
Общество
В Беларуси перестал работать еще один сервис "Яндекса"
Политика
«Неудивительно, что кое-кто так паникует от путинских «наступлений». Понимает, что на него могут наступить и даже не заметить»
В мире
Три месяца вагнеровцы вывозят золото из ЦАР в Беларусь — WSJ
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ проиграл в Могилёве "Днепру"
Общество
По-осеннему тепло и сухо, но к выходным испортится. Прогноз на следующую неделю октября
Общество
Лукашенко мало милиции, армии и спецслужб. Нужно еще и ополчение из сельсоветов
В мире
Пастухов: У Путина не получается с Европой то, что так легко прокатило с Трампом
Новости Жодино
В Смолевичском районе выявляют незаконные сливы нечистот у дорог
Новости Борисова
Набережная Березины: «Пролетарский молот» снова оказался в центре внимания
ВСЕ НОВОСТИ