Политика

Тышкевіч: Гэтая прэс-канферэнцыя атрымалася ці то не найлепшым падарункам для Лукашэнкі

Менавіта гэта магла быць адной з мэтаў, чаму «бабарыканцаў» вывезлі менавіта ва Украіну.

Политика gazetaby.com
0

У выходныя з беларускіх вязніц былі вызваленыя і прымусова вывезеныя з краіны 123 палітзняволеных, у тым ліку грамадзяне іншых краін і знакавыя асобы беларускага супраціву. 114 чалавек са 123 аказаліся ва Украіне, піша Салідарнасць.

Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што гэта была ўмова беларускага боку, які адмовіўся перадаваць людзей у краіны ЕС — а значыць, ні пра якія выпадковасці гаворка не ідзе. А ў чым магла быць мэта беларускіх уладаў?

— Гэта цудоўна, што людзі выйшлі на волю. І цікава: фактычна ўсё ядро палітычнай сілы Віктара Бабарыкі выйшла разам, — разважае на сваім канале аналітык Ігар Тышкевіч. — І ўсе яны аказаліся на тэрыторыі Украіны, без пашпартоў, проста з даведкамі пра вызваленне.

Тут ёсць два варыянты: палітычнае рашэнне кіраўніцтва Украіны па транспарціроўцы вызваленых людзей на тэрыторыю ЕС па гуманітарным трэку (пры ўмове, што тая краіна пагаджаецца іх прымаць), альбо што гэтыя людзі застаюцца ва Украіне і легалізуюцца праз механізмы міграцыйнай службы як бежанцы, асобы без грамадзянства ці асобы, якія патрабуюць дадатковай абароны.

І ўзнікае пытанне: а чаму менавіта гэтую групу вывезлі такім чынам?

На думку Тышкевіча, тут прасочваецца палітычны разлік. У прыватнасці, на тое, што ў апазіцыі рэжыму Лукашэнкі імаверна адбудзецца ўзнікненне яшчэ аднаго палітычнага цэнтра:

— Калі выходзіць такі цяжкавагавік у новай беларускай апазіцыі, то якое будзе ягонае месца пад сонцам? Дзе месца Офіса Святланы Ціханоўскай, дзе — Паўла Латушкі і астатніх? І гэта на фоне крызісу, які і так працягваецца, — яшчэ не ўнутраныя войны, але ў пэўным сэнсе прыцірка паміж ужо трыма палітычнымі цэнтрамі. Што, натуральна, не будзе дадаваць дынамізму ў працы беларускіх дэмсіл у выгнанні.

Дэ-факта Лукашэнка стварае дадатковую крызісную сітуацыю, перадусім для Святланы Ціханоўскай. І маштаб патэнцыйных супярэчнасцяў з яе Офісам у разы большы, чым гэта было пасля вызвалення Сяргея Ціханоўскага.

Але пытанне яшчэ і на ўкраінскім накірунку. Частка яго, на маю думку, ужо раскрылася: звярніце ўвагу, што Зяленскі павіншаваў з вызваленнем Марыю Калеснікаву, але ўстрымаўся ад званка Віктару Бабарыку.

Чаму так? Бо гісторыя папярэдняй працы гэтага цяпер ужо палітыка — «Белгазпрамбанк», стоадсоткавая «дачка» расійскага «Газпраму». Для ўкраінскага палітыка гэта супертаксічная гісторыя.

Яе можна зняць пэўнымі заявамі, дэманстрацыяй пэўнай палітычнай пазіцыі. Але вось адбылася першая прэс-канферэнцыя. І, на жаль (а для кагосьці, напрыклад, у Менску — на шчасце) не знайшлося чалавека, які загадзя здолеў бы прабрыфаваць людзей перад прэс-канферэнцыяй хаця б па палітычных падзеях.

Таму красамоўнымі былі адказы Віктара Бабарыкі пра ўкраінцаў, расейцаў і г.д. На ўкраінскім інфаполі сёння гэта супертаксічныя адказы. Цяжка патлумачыць пра супрацоўніцтва і добрыя адносіны чалавеку, каторы перад тым пахаваў кагосьці знаёмага, ці, крый божа, сваяка. Альбо калі штодня ідзе інфармацыя пра гібель цывільных з-за расійскіх удараў.

У дадзеным выпадку гэтая прэс-канферэнцыя атрымалася ці то не найлепшым падарункам для Лукашэнкі. Бо пасля гэтага ён зможа выходзіць на ўкраінскі накірунак і казаць: маўляў, бачыце, якая там беларуская апазіцыя.

І менавіта гэта магла быць адной з мэтаў, чаму «бабарыканцаў» вывезлі менавіта ва Украіну.

Пры гэтым, дадае Ігар Тышкевіч, у апошнія некалькі месяцаў тэза пра тое, што ва Украіне мусіць быць асобная беларуская палітычная структура, дайшла да ўкраінскіх палітыкаў. Прынамсі ёсць разуменне, што такі партнёр і супраца з ім патрэбныя.

— Але ў цяперашніх варунках з’яўленне ва Украіне беларускага палітычнага цяжкавагавіка і кожная ягоная заява, не вывераная з рэаліямі вайны, не адпаведная настроям грамадства краіны, у якой ты знаходзішся, будзе біць па беларусах ва Украіне, па апанентах Лукашэнкі агулам, — мяркуе Тышкевіч. — Таму прымусовы вываз менавіта гэтай групы вязняў ва Украіну — спроба зрабіць палітычную дыверсію для апанентаў рэжыму.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
палітзняволеныя
Віктар Бабарыка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевич: Почему Европа может пойти на диалог с Лукашенко
В мире
«Прежде всего я хотел бы попросить прощения». Президент Болгарии уходит в отставку
В мире
Молдова начала процедуру выхода из СНГ
В мире
Следователи обнаружили возможную причину страшной железнодорожной катастрофы в Испании, которая произошла при «странных условиях»
Общество
Федута – об идее диалога ЕС с Лукашенко: «Не учите жить тех, кто устал набивать шишки»
Политика
Коул: Если власти Беларуси арестовывают новых людей, то мы доберемся до этого позже
Общество
Прокуратура о смерти Мелкозерова: у журналиста было хроническое заболевание
Не стыдно
Налог на розовое: почему женщины платят больше
Экономика
С 1 февраля 2,3 млн белорусов будут ждать повышенную пенсию
Политика
С миллиардом долларов или по льготе? Трамп пригласил Лукашенко в "карманный ООН" - в Совет мира
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Карбалевич: Почему Европа может пойти на диалог с Лукашенко
В мире
«Прежде всего я хотел бы попросить прощения». Президент Болгарии уходит в отставку
В мире
Молдова начала процедуру выхода из СНГ
В мире
Следователи обнаружили возможную причину страшной железнодорожной катастрофы в Испании, которая произошла при «странных условиях»
Общество
Федута – об идее диалога ЕС с Лукашенко: «Не учите жить тех, кто устал набивать шишки»
Политика
Коул: Если власти Беларуси арестовывают новых людей, то мы доберемся до этого позже
Общество
Прокуратура о смерти Мелкозерова: у журналиста было хроническое заболевание
Не стыдно
Налог на розовое: почему женщины платят больше
Экономика
С 1 февраля 2,3 млн белорусов будут ждать повышенную пенсию
Политика
С миллиардом долларов или по льготе? Трамп пригласил Лукашенко в "карманный ООН" - в Совет мира
ВСЕ НОВОСТИ