Политика

Павел Усаў: Мы ўсе павінны несьці адказнасьць за сваю гісторыю і гістарычныя памылкі

"Дыктатура будавалася не адразу, а з маўклівай згоды грамадства, хто вінаваты ў гэтым?"

Политика ex-press.by
0

З адной дыскусіі пра тое, хто ж вінаваты ў тым, што Лукашэнка прыйшоў да ўлады. І чамусьці калектыўная адказнасьць пераносіцуа на Зянона Пазьняка і БНФ. У ннкаторай ступені мы сутыкнуліся з комплексам невінаватасьці грамадства ў тым, што адбылося ў 90-х. Гэта, я лічу не праўда, піша палітолаг Павел Усаў.

Грамадства, як і палітыкі - адно. Грамадства стварае палітыкаў і грамадства ўтрымлівае палітыкаў пры ўладзе. Часткова са страху, а часткова з няведаньня, а часткова з нежаданьня разумець, а таксама ацэньваць уласныя дзеяньні.

Так хто ж вінават у тым, што моладзі (таму, каму ў той час было 18-19 год), было напляваць на сваю краіну і яна не пайшла на выбары. Моладзь нават не разумела, што ў яе есьць уласная краіна і ўласная гісторыя. Хто вінаваты ў тым, што частка насельніцтва хацела жыць у СССР?

Дудзінскі даволі добра сфарміраваў пэўны ўзровень палітычнага мысьленьня 90-х, а дакладней адсутнасьць гэтага мысьленьня - кто виноват в том, что население хотело жить в наступнымі словамі: "я не хацеў галасаваць за Пазьняка, бо ен голасна крычэў у мегафон".

Вінаваты ў гэтым Пазьняк, ці ўзровень палітычнай культуры грамадства. Ці Пазьняк лапатай і кайлом павінен быў кожнаму ўпраўляць мазгі ў кірунку нацыянальнай культуры? Выбар нараджаецца з ведаў. У 90-я гады, ды нават у нулявыя і зараз, доступ да ведаў быў вольны і неабмежаваны, але каб ведаць, трэба прыкласьці жаданьне.

У 90-я Лукашэнка перамог таму, што прапанаваў "няведаньне", камфорт бязвольля, стан застацца маленькім чалавекам, вінцікам. Пазьняк жа прапанаваў барацьбу і ўзьнесласьць духа, што псыхалагічна было прыняць вельмі цяжка.

Хто вінаваты ў тым, што савецкая інтэлегенцыя не прымала нацыянальнага і зьбягала ў расейскі сьвет?

Дарэчы, хто вінаваты, што немалая частка грамадства жыла і жыве ў ім зараз?

Ці Пазьняк ыінаваты ў тым, што "незалежныя сацыялагічныя цэнтры Беларусі" выдавалі вынікі па якіх 70% беларусаў хочуць быць разам з Расеяй?

Але добра, Пазьняк прайграў выбары ў 1994 годзе, але не з гэтага пачалася дыктатура Лукашэнкі.

Дарэчы, пры захаваньні дэмакратыі Пазьняк мог бы перамагчы ў 1999 годзе. Але дэмакратыя чамусьці не была пажаданай.

Дыктатура пачынаецца са зьбіцьця дэпутатаў ў 1995 годзе, з рэфэрэндуму 1995 і 1996. Хто вінаваты ў арганізацыі і правядзеньні зьнішчальных галасаваньнях, хто вінаваты і "рэалізацыі" вынікаў.

Дыктатура будавалася не адразу, а з маўклівай згоды грамадства, хто вінаваты ў гэтым?

Хто вінаваты ў тым, што насельніцтва пачало цікавіцца сваёй гісторыяй, толькі пасьля таго, як атрымала па галаве.

Толькі пасьля гэтага шмат хто зразумеў, што мы аказваецца ўсе 20 год жылі пры дыктатуры, а да гэтага ж усе было добра і хораша, людзі працавалі на сістэму, хвалілі Лукашэнку і галасавалі за яго. Хто вінаваты ў тым, што большасьць сёньняшніх апазіцыйных палітыкаў спакойна функцыянавала ўнутры дыктатуры, ды яшчэ запэўнівала грамадства, што ніякай дыктатуры ў Беларусі няма і што апазіцыя гэта нейкія вар’яты, якія хочуць невядома чаго. Ці ў гэтым вінаваты Пазьняк?

А можа Пазьняк вінаваты, што пры наяўнасьці такой колькасьці рэсурсаў і падтрымкі за 5 год новая апазіцыя з дарадцамі ад "старой і дасьведчанай", не здолела пабудаваць функцыянальных структур, якія б прынамсі не дыскрэдытавалі саміх сябе і апазіцыю як такую.

Ці Пазьняк вінаваты ў тым, што актыўнасьць апазіцыі 20+ зьвялася да турыстыкі, фуршэтаў і рэстарацыяў, чым гэтыя "палітыкі" несаромячыся ганарацца?!

Ці Пазьняк вінаваты, што незалежная журналістыка імгненна пераўтворваецца ў абслугоўваючы, прапагандыстцкі апарат таго, ці іншага "лідара", уводзіць цэнзуру, ці займаецца маніпуляцыямі?

Ці Пазьняк вінаваты ў тым, што альтэрнатыўныя структуры пераўтворваюцца ў зачыненыя, скарумпаваныя міні-карпарацыі са сваёй унутранай таталітарнай этыкай?

На нашых вачах аўтарытарная культура 90-х хутка перацякла ў 20-я. Культура, якая не жадае фундаментальных перамен і трансфармацыі, палітычнай этыкі.

Можа ўрэшце рэшт кожны павінен задаць сам сабе пытаньне, а ці не я вінаваты ў тым, што перамог не Пазьняк, а Лукашэка?

А ці не я вінаваты ў тым, што дыктатура будавалася і існавала 30 год? Ці не я вінаваты ў тым, што рускі мір быў бліжэй ад беларускага і хацелася як у Маскве.

І што я тут і цяпер магу зрабіць каб не спарадзілася новая скарумпаваная, безадказная ўлада. Што зрабіць, каб стала больш актыўных, адказных палітыкаў, якіх не сапсуюць грошы і прэстыж.

Чаму за 5 год не з’явілася адказных і прафісійных людзей, якія б маглі стаць цалкам новай палітычнай элітай? 5 год гэта вялізарны тэрмін.

Няўжо ў 150-200 тысячнай беларускай эміграцыі, роўнай па колькасьці насельніцтву Афінаў у 4-м стагоддзі да нашай эры, няма волі да палітычнага, няма ініцыятывы стварэньня?

Упрост скажу - без новага палітычнага класу, новай нацыянальна-арыентаванай эліты Беларусь не стане дэмакратычнай нават па сьмерці Лукашэнкі.

Мы ўсе павінны несьці адказнасьць за сваю гісторыю і гістарычныя памылкі. Ведаць, разумець і выпраўляць йх.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
диктатура
социум
беларусь
лукашенко
русский мир
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ