Политика

Дракахруст: Ці варта чакаць у Беларусі палітычнай адлігі?

У пытаньні колькасьці палітвязьняў можна сказаць, што адліга ўжо адбываецца.

Политика www.svaboda.org
0

Падчас 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі палітычныя пацяпленьні зьмяняліся замаразкамі і наадварот некалькі разоў. Дык чаму адліга немагчымая цяпер?

Перш чым адказаць на пытаньне, ці магчымая ў Беларусі ў хуткім часе палітычная адліга, варта нагадаць першапачатковы, мэтэаралягічны сэнс гэтага паняцьця, а потым — эвалюцыю адпаведнай палітычнай мэтафары адносна хрушчоўскай эпохі ў СССР, пiша палітычны аналітык Юры Дракахруст на «Свабодзе».

Адліга («оттепель» па-расейску, thaw па-ангельску) — гэта пацяпленьне да плюсавой тэмпэратуры ў разгар зімы ў нашых паўночных шыротах. Пацяпленьне ў студзені ад −10 да −5 — гэта не адліга. І +1 у сакавіку — гэта не адліга, гэта ўжо вясна.

Адліга — заўважнае, якаснае — да раставаньня сьнегу — пацяпленьне, але ў халодную пару году, калі холад, мінусавая тэмпэратура — гэта норма. А адліга — адхіленьне ад гэтай нормы, якое ў любы момант можа зьмяніцца новым пахаладаньнем, новымі замаразкамі.

Трапнае слоўца Ільлі Эрэнбурга

А цяпер — да знакамітай палітычнай мэтафары. Аповесьць Ільлі Эрэнбурга «Адліга» выйшла ў сьвет у траўні 1954 году. Тут вельмі важны час. Сталін памёр за год да таго, яго партрэты яшчэ вісяць, а помнікі — стаяць па ўсёй краіне; ягоным імем яшчэ клянуцца малыя і вялікія начальнікі. Праўда, ужо арыштаваны і расстраляны Лаўрэнці Берыя. Але пры ўладзе — тая ж сталінская гвардыя, у якой рукі па локаць у крыві, як і ў яго. Праўда, ужо пачаліся паступовыя вызваленьні «палітычных».

Па вялікім рахунку, фактычна не зьмянілася яшчэ нічога. Аднак зьмянілася грамадзкая атмасфэра. І аповесьць Эрэнбурга адлюстравала, «ухапіла» адчуваньне гэтай зьмены і прадчуваньне зьменаў наступных. А назва — дала імя эпосе. Прычым усёй.

Хоць насамрэч слоўца адпавядала хутчэй адчуваньню менавіта 1954 году — калі практычных зьменаў яшчэ ніякіх не было. І калі не было ніякай упэўненасьці, што тэндэнцыя да зьменаў захаваецца, калі існавала перасьцярога, што ў кожны момант могуць ізноў ударыць траскучыя маразы. Словам, калі палітычная мэтафара адпавядала першаснаму значэньню паняцьця.

ХХ зьезд КПСС, «выкрыцьцё культу асобы», зрынутыя помнікі Сталіну, вызваленьне соцень тысячаў палітзьняволеных — усё гэта адбылося значна пазьней. Такія зьмены, напэўна, і ня мроіліся ў 1954 годзе, калі Эрэнбург пісаў сваю аповесьць.

Аднак тое, што яе назва стала імем эпохі, мела і пэўнае паліталягічнае абгрунтаваньне. Пры ўсіх зьменах і пры Хрушчову, і пры ягоных камуністычных пераемніках СССР заставаўся таталітарнай дзяржавай. Падчас кіраваньня Хрушчова савецкія войскі ўтапілі ў крыві антыкамуністычнае паўстаньне ў Вугоршчыне. Дый у самім СССР парадкі былі ня тое каб надта лібэральныя. У параўнаньні са сталінскімі часамі — дык пэўна жыцьцё стала вальнейшым, але аб’ектыўна — ня вельмі.

І структурна Савецкі Саюз заставаўся камуністычнай дыктатурай. А пасьля Хрушчова пачаліся і выразныя палітычныя «замаразкі». Не да сталінскіх «тэмпэратураў», але заўважна. І ў гэтым сэнсе назва «адліга» аказалася адэкватнай усяму гэтаму пэрыяду савецкай гісторыі.

Гэты доўгі гістарычны экскурс карысны для ўдакладненьня паняцьцяў у цяперашніх беларускіх спрэчках пра магчымасьць палітычнай адлігі ў сучаснай Беларусі.

Што разумець пад палітычнай адлігай

Калі кажуць, што пры Аляксандру Лукашэнку немагчымая адліга, праводзячы аналёгію з камуністычным рэжымам у СССР у часы Хрушчова, то што маецца на ўвазе? Што рэжым не скасуе сам сябе, ня зьменіцца структурна, што ён застанецца аўтакратыяй? Хутчэй за ўсё — так. Але камуністычны рэжым і тады, ажно да 1991 году, па сутнасьці мала зьмяніўся.

Тым больш незразумела, чаму ў цяперашняй Беларусі немагчымыя зьмены кшталту тых, якія адбываліся ў СССР у першы год пасьля сьмерці Сталіна і якія натхнілі Эрэнбурга. Падчас 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі палітычныя пацяпленьні зьмяняліся замаразкамі і наадварот некалькі разоў.

Вось днямі адбылася дзявятая зь мінулага лета хваля памілаваньняў палітвязьняў. Усе папярэднія гады колькасьць палітвязьняў штогод павялічвалася, за 2024 год — зьнізілася. Так, рэпрэсіі працягваюцца, у нечым калі не пашыраюцца, дык паглыбляюцца. Амаль палова палітвязьняў, якія былі за кратамі на канец 2024 году, трапілі туды на працягу мінулага году. Але да лета 2024-га, пачынаючы з 2020-га, было толькі адно памілаваньне 13 чалавек (увосень 2021 году).

Вызначэньне «палітычная адліга» — не мэдаль «Ударніку дэмакратычнага будаўніцтва». Гэта няпэўнае, няўстойлівае пацяпленьне, якое не азначае зьмены «пары году» і ў любы момант можа зьмяніцца нармальнымі для «палітычнай зімы» замаразкамі.

Пры такім вызначэньні — чаму ж падобнае ў цяперашняй Беларусі немагчыма? У пытаньні колькасьці палітвязьняў можна сказаць, што адліга ўжо адбываецца.

Аднак адліга — гэта ня лета і не вясна. У палітычнай сфэры яна можа як быць, гэтак і ня быць прадвесьцем палітычнай вясны.

Нагадаю, што ад часу зьяўленьня аповесьці Эрэнбурга да краху камунізму ў СССР мінула 37 гадоў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракохруст
политическая оттепель
диктатура
беларусь
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Жодино без ржавой воды? На водозаборе «Северный» достраивают станцию обезжелезивания
Технологии
Ученые назвали опасные побочные эффекты использования искусственного интеллекта для мозга
Политика
«И рад бы Лукашенко снова подносить кофе ведрами, да только не рвутся в его дворец дорогие гости»
Новости Жодино
Средняя зарплата в Жодино в 2024 году: кто заработал больше всех
Новости Борисова
В Борисове изготовили новую модель спецтехники для МЧС — автомобиль пенного тушения
Спорт
Скандал в испанском футболе: игрок «Барселоны» коснулась промежности соперницы, но все отрицает
В мире
Мужчины чаще женщин пользуются сайтом с «точной датой» своей смерти
В мире
Умерла зеленая сова Duolingo
Новости Борисова
«Моя жизнь — суета и круговерть. Чувствую себя никчемной». История беларуски, которая ничего не успевает
Новости Борисова
Телевизор в «режиме ожидания» сжег дачу борисовчан в Крупском районе. Фото
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Жодино без ржавой воды? На водозаборе «Северный» достраивают станцию обезжелезивания
Технологии
Ученые назвали опасные побочные эффекты использования искусственного интеллекта для мозга
Политика
«И рад бы Лукашенко снова подносить кофе ведрами, да только не рвутся в его дворец дорогие гости»
Новости Жодино
Средняя зарплата в Жодино в 2024 году: кто заработал больше всех
Новости Борисова
В Борисове изготовили новую модель спецтехники для МЧС — автомобиль пенного тушения
Спорт
Скандал в испанском футболе: игрок «Барселоны» коснулась промежности соперницы, но все отрицает
В мире
Мужчины чаще женщин пользуются сайтом с «точной датой» своей смерти
В мире
Умерла зеленая сова Duolingo
Новости Борисова
«Моя жизнь — суета и круговерть. Чувствую себя никчемной». История беларуски, которая ничего не успевает
Новости Борисова
Телевизор в «режиме ожидания» сжег дачу борисовчан в Крупском районе. Фото
ВСЕ НОВОСТИ