Политика

Павышэньне прэстыжу сілавікоў, шлюб у 17 гадоў, парлямэнцкая рэспубліка. Канапацкая агучыла сваю перадвыбарчую праграму

Канапацкая абяцае абмежаваць уладу прэзыдэнта «двума 4-гадовымі тэрмінамі знаходжаньня адной асобы на пасадзе».

Политика www.svaboda.org
0

З 1 студзеня ў Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя да выбараў прэзыдэнта, кандыдаты могуць знаёміць выбарнікаў са сваімі перадвыбарнымі праграмамі. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар, адзначае "Свабода".

0120000

Ганна Канапацкая з падпіснымі лістамі

У першы ж дзень сваю перадвыбарчую праграму прэзэнтавала Ганна Канапацкая, былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, удзельніца прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. У ёй Канапацкая сьцьвярджае, што яе праграма «Беларусь для людзей!» пабудаваная «на базавых прынцыпах дэмакратычнай, сувэрэннай, сацыяльнай дзяржавы» і называе «адной з найважнейшых задач» «замацаваньне і выкананьне дзяржавай палітычных і прававых нормаў, якія вызначаюць правы і свабоды чалавека».

У палітыцы Канапацкая абяцае абмежаваць уладу прэзыдэнта «двума 4-гадовымі тэрмінамі знаходжаньня адной асобы на пасадзе» і ініцыяваць рэфэрэндум у пытаньні пераўтварэньня Беларусі ў парлямэнцкую рэспубліку.

Яна абяцае рэфармаваць і мадэрнізаваць эканоміку, разьвіваць тэхналягічныя галіны, правесьці прыватызацыю некаторых дзяржаўных прадпрыемстваў і закрыць неэфэктыўныя вытворчасьці, разьвіваць прадпрымальніцтва і малы бізнэс, зьменшыць падатковую нагрузку, увесьці інстытут прыватнай уласнасьці на зямлю, «выканаць умовы для адмены санкцыяў» і інш.

У сацыяльнай палітыцы Канапацкая ставіць сабе задачу «росту колькасьці насельніцтва» і, сярод іншага, абяцае стымуляваць нараджэньне дзяцей, заканадаўча замацаваць інстытут сурагатнага мацярынства і зьнізіць для жанчын заканадаўча дазволены ўзрост уступленьня ў шлюб да 17 гадоў (са згоды бацькоў), падтрымліваць жанчын і дзяцей і няпоўныя сем’і зь дзецьмі і інвалідамі. Таксама яна хоча павысіць прызыўны ўзрост да 20 гадоў «з паэтапным пераходам да прафэсійнага кантрактнага войска». Пэнсіянэрам яна абяцае спыніць далейшае павышэньне пэнсійнага ўзросту.

Канапацкая абяцае забясьпечыць «умовы для вяртаньня і гарантыі» тым, хто пакінуў краіну па палітычных, эканамічных і іншых матывах, а палітвязьням — новыя амністыі ці зьмякчэньне пакараньня.

Згодна з праграмай, яна таксама плянуе «ўзьняць прэстыж» праваахоўнікаў і сілавікоў і павялічыць іх «узаемадзеяньне з грамадзянскай супольнасьцю».

Што да міжнародных адносінаў, сваёй задачай Канапацкая бачыць «аднаўляць узаемавыгадныя, дзелавыя сувязі з усімі суседзямі, кіруючыся, у першую чаргу, уласнымі, прагматычнымі інтарэсамі». Цалкам праграму Канапацкай можна пачытаць тут.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году ўсе выбарчыя кампаніі ў Беларусі праводзіліся з грубымі парушэньнямі заканадаўства, іх вынікі істотна фальсыфікаваліся. Цяперашняя выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць ва ўмовах палітычнага крызісу і шырокамаштабных рэпрэсій.

Ганна Канапацкая стала шырока вядомая беларусам пасьля таго, як на выбарах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 2016 году трапіла ў парлямэнт як адна з дзьвюх дэпутатак ад апазыцыі (да 2019 году яна была сябрам зьліквідаванай цяпер апазыцыйнай партыі АГП).У Палаце прадстаўнікоў Канапацкая заклікала да скасаваньня саюзу з Расеяй, крытыкавала Эўразійскі саюз, СНД і тагачаснага расейскага амбасадара ў Беларусі.

У 2020 годзе Канапацкая ўдзельнічала ў прэзыдэнцкіх выбарах.

Пасьля масавых пратэстаў і палітычных рэпрэсіяў у Беларусі 2020–2021 году Канапацкая засталася ў Менску. Цяпер яна крытыкуе ўсе прадэмакратычныя сілы, у тым ліку Сьвятлану Ціханоўскую і ўсіх іншых палітыкаў на эміграцыі. Яе запрашалі на прадзяржаўныя мерапрыемствы ў Палату прадстаўнікоў (2022 год) і на Ўсебеларускі народны сход (2021 год).

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
канопацкая
выборы
агитация
беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
В мире
WP: Россия передает Ирану данные о целях для атак на объекты США
Общество
Белорусам предлагают конфискат - дешевые телефоны и технику. В чем подвох?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
В мире
WP: Россия передает Ирану данные о целях для атак на объекты США
Общество
Белорусам предлагают конфискат - дешевые телефоны и технику. В чем подвох?
ВСЕ НОВОСТИ