Политика

Карбалевiч: За папрокамі Лукашэнкі ў адрас Украіны і ЗША хаваецца папярэджаньне ў бок Расеі

Лукашэнку хочацца легітымнасьці і допуску да мірных перамоваў.

Политика www.svaboda.org
0

Прамова Аляксандра Лукашэнкі 17 верасьня на ўрачыстым вечары з нагоды «Дня народнага адзінства» атрымалася ня надта сьвяточнай — сумбурнай, блытанай і супярэчлівай, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Такое адчуваньне часткова склалася з прычыны таго, што некаторыя думкі ён выказваў не адкрыта, а ўскосна, намёкамі, якія нялёгка было распазнаць.

Падчас сьвяточнай прамовы Лукашэнка не ўстрымаўся ад пагроз у адрас усіх нязгодных:

«А калі нехта, можа быць, з вас, па-за межамі гэтай залі, сумняваецца ў тым, што мы не аддамо на ганьбу Беларусь, мы вас будзем пераконваць. Моцна пераконваць».

Як у Беларусі «пераконваюць» тых, хто сумняваецца, добра вядома. Гэта выразны сыгнал усім, што палітычныя рэпрэсіі ніхто спыняць не зьбіраецца.

Каб паказаць важкасьць уласнай фігуры ў гісторыі Беларусі, Лукашэнка зьвярнуўся да гістарычнай рэтраспэкцыі:

«1919 год... Голас толькі што створанай Беларускай Савецкай Рэспублікі на гэтым фоне быў ледзь чутны. Магчыма, і таму, што ўнутры яе не было адзінства... Нацмены ўсіх масьцяў наперабой прызначалі сябе „ўладамі“... Магчыма, калі б на сьвітанку мінулага стагодзьдзя мы мелі моцную ўладу і згоду, то выстаялі б. І не было б тады трагедыі Рыскай дамовы...».

Ну вы зразумелі. Не было «моцнай улады». Перакладаю на простую мову: калі б тады ў краіне існавала дыктатура кшталту цяперашняга рэжыму на чале з Лукашэнкам, то ў краіне быў бы парадак. Уся трагедыя Беларусі ад таго, што не было Лукашэнкі: ён зьявіўся ў беларускай гісторыі занадта позна. (У дужках зазначу, што за 30 гадоў ніхто ня змог растлумачыць беларускаму ўладару, што слова «нацмены» азначае нацыянальныя меншасьці, а не нацыяналістаў, як ён чамусьці лічыць).

І цяпер, паводле Лукашэнкі, менавіта ён стаіць у цэнтры сусьветнай палітыкі. Вось жа, як выяўляецца, амэрыканцы «апошнім часам вельмі часта намякалі нам аб перамовах і нават выставілі ўмовы для гэтых перамоваў, мы пагадзіліся». Значыць, ЗША зьвярнуліся ў пытаньні перамоваў не да Ўладзіміра Пуціна ці Ўладзіміра Зяленскага, а да Аляксандра Лукашэнкі, бо разумеюць, хто галоўны ў гэтым рэгіёне?

І яшчэ важны тэзіс з вуснаў беларускага ўладара:

«Напад на Беларусь, запомніце гэта, гэта трэцяя сусьветная вайна».

Выходзіць, напад на Ўкраіну не перарос у трэцюю сусьветную вайну, а напад на Беларусь перарасьце. Прычым, як можна зразумець з кантэксту, гаворка ідзе ня толькі пра вонкавую агрэсію, але і пра ўнутраныя спробы зрынуць цяперашні рэжым. Такім чынам, выбар невялікі: або захоўваецца ўлада Лукашэнкі над Беларусьсю, або трэцяя сусьветная вайна.

Чым далей выступаў Лукашэнка, тым больш ягоная прамова была блытанай, сэнс выпадаў з-пад увагі. Таму патрэбна расшыфроўка, раскадаваньне. Ён упершыню згадаў пра расейскія бесьпілётнікі, якія ўжо два месяцы час ад часу залятаюць у неба Беларусі, ствараючы ня толькі праблему бясьпекі, але і палітычную праблему. Апошняя палягае ў там, што беларуская ўлада не кантралюе сваёй паветранай прасторы.

Уся тонкасьць сытуацыі зьвязаная з тым, што гэтыя бесьпілётнікі расейскія. І звышзадача палягала ў тым, каб выказаць папрок у адрас Расеі, але замаскаваць яго. Трэба было абставіць гэта так, каб не давесьці справу да публічнай палемікі з Масквой, не пакрыўдзіць яе. Адсюль такая дзіўная слоўная эквілібрыстыка. Маўляў, «лялькаводы» з Вашынгтону штурхаюць Украіну да супрацьстаяньня зь Беларусьсю. Але пры гэтым Лукашэнка кажа:

«Я хачу, каб гэта пачулі і расіяне. Мы да іх не даводзілі пакуль гэтай інфармацыі... Расейскія бесьпілётнікі лятаюць над тэрыторыяй, побач з тэрыторыяй Беларусі... Мы дамовіліся па каналах з украінцамі, што мы ня будзем у СМІ падсьвятляць факты залёту бесьпілётнікаў (і расейскіх, і ўкраінскіх) на нашу тэрыторыю. Чаму гэта адбываецца? Таму што і тыя, і другія дрэнна кіруюць гэтымі бесьпілётнікамі. Па-першае, новыя для іх. Па-другое, працуюць сыстэмы радыёэлектроннай барацьбы, якія зьбіваюць з курсу бесьпілётнікі. І адзін зь іх мы знайшлі ажно пад Бабруйскам, у цэнтры Беларусі. І гэта былі ўкраінскія бесьпілётнікі, а не расейскія. Хаця і з другога боку бывае».

Такім чынам, за папрокамі ў адрас Украіны і ЗША хаваецца папярэджаньне ў бок Расеі. Хоць, маўляў, бесьпілётнікі над беларускай тэрыторяй украінскія (што няпраўда), але здараюцца і расейскія («і з другога боку бывае»). І хто стымулюе супрацьстаяньне Беларусі і Ўкраіны? Толькі ЗША? Ці можна тут прачытаць намёк і на Расею? Можа, і вызваленьне больш як сотні палітвязьняў нейкім чынам зьвязана з узьнікненьнем напружаньня ў адносінах з РФ?

Яшчэ адзін, але ўжо больш празрысты сюжэт. Паводле Лукашэнкі, апазыцыя («зьбеглыя») дамовілася зь Літвой, каб «выключыць» яго зь міжнароднай арэны, прыцягнуць да Гааскага трыбуналу дзеля таго, каб ён ня мог удзельнічаць у мірных перамовах па Ўкраіне.

І з гэтага становіцца зразумела, што за сыгнал перадае Лукашэнка Захаду, вызваляючы палітвязьняў. Ён хоча дамагчыся прызнаньня заходнімі краінамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году і прызнаньня яго прэзыдэнтам Беларусі, каб у легітымным статусе ўзяць удзел у перамовах паміж Захадам і Расеяй аб прымірэньні ва Ўкраіне.

Уся праблема ў тым, што сыгналы ў выглядзе шыфраграмы могуць і не дайсьці да адрасата. А выказвацца адкрыта Лукашэнка асьцерагаецца.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
война
беларусь - украина - запад - россия
лукашенко
выборы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ