Политика

Аляксандр Фрыдман: Лукашэнка падводзіць вынікі жыцця і дзейнасці. Але навошта яму новы тэлеканал?

"Дзіўнавата, што Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію, бо да яе яшчэ досыць далёка".

Политика ex-press.by
0

29 жніўня Лукашэнка сабраў на нараду сваіх галоўных прапагандыстаў.

Навошта? Афіцыйна аб’яўлена пра запуск новага інфармацыйнага тэлеканала «Першы інфармацыйны», новага сайта Белдзяржтэлерадыётэлебачання і беларускага ютуба.

Лукашэнка не хаваў, што выпускае прапагандысцкага дракона напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2025 года. Але шэраг фактараў выклікае недаўменне.

Пра «белыя плямы» прапагандысцкага паректа BGmedia пагаварылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

Прапаганда не крычыць пра ўзрост Лукашэнкі

— Напэўна, рэжым падводзіць вынікі. Лукашэнка адзначае дзень народзінаў – 70-годдзе. Для прапаганды гэта вельмі важная дата, бо яна адпрацавала цыкл. Першы цыкл звязаны з 30-годдзем Лукашэнкі ва ўладзе, а другі цыкл – з асабістым 70-годдзем. На працягу гэтага перыяду ішло распаўсюджванне культу асобы, хай сабе і мяккае: Лукашэнка такі моцны кіраўнік і так многа зрабіў для дзяржавы за 30 гадоў ва ўладзе.

Што цікава: прапаганда не акцэнтавала ўвагу на лукашэнкавым 70-годдзі. І, напэўна, падчас святкаванняў святкаваць не будуць: узрост ужо не дзіцячы і нават псіхалагічны пераход у катэгорыю 70+ — гэта не тое, што яны хацелі б выносіць у публічную прастору. Але падвесці вынікі мае сэнс. Тым больш, што ягонае атачэнне, якое зараз побач з ім, прайшлі з Лукашэнкам апошнія чатыры гады: і Наталля Эйсмант, і Іван Эйсмант, і Марат Маркаў.

Што да стварэння новага тэлеканала «Першага інфармацыйнага», то гэта дзіўная гісторыя для мяне: а навошта яна? Прапаганды і так хапае, і я не бачу дадатковага запыту на прапагандыскія паслугі. Наадварот, калі беларусы будуць шмат ведаць пра палітычную сітуацыю ў краіне, небяспеку вайны – хіба гэта тое, што патрэбна Лукашэнку? Лукашэнку якраз такі і не патрэбна, каб людзі актыўна цікавіліся палітычнымі працэсамі.

Спроба выцясніць расійскі кантэнт? Не ведаю.

Задумка стварыць дадатковы прапагандысцкі канал, ды яшчэ і на рускай мове, для мяне зусім не зразумелая. Прапаганду за мяжой лукашэнкаўскі рэжым ужо актыўна не праводзіць. Калі б ён стварыў англамоўны канал для прапаганды, то тут быў бы сэнс. Інакш я не бачу сэнсу выдатковаць шалёныя рэсурсы на стварэнне новага тэлеканала.

Дзве прычыны для датэрміновых выбараў

- Дзіўнавата, што Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію, бо да яе яшчэ досыць далёка. А танальнасць нарады сведчыць за тое, што кампанія амаль пачалася. Гэтая акалічнасць дае глебу для спекуляцый наконт таго, что выбары могуць адбыцца раней, і значна раней.

Я сыходжу з таго, што існуюць два фактары, якія могуць прымусіць Лукашэнку правесці гэтую кампанію раней. Пры ўмове, што ён сам удзельнічае ў ёй.

Першы фактар – становішча ва Украіне. Сітуацыя можа змяніцца так, што стане не да выбараў, а Беларусь можа аказацца ўцягнутай у вайну яшчэ ў большай ступені.

Другі фактар – гэта стан здароўя Лукашэнкі. Калі ён адчувае, што яму можа спатрэбіцца шпіталізацыя, што ён можа знікнуць з публічнага поля на пэўны час, што будзе не ў лепшай фізічнай форме ў наступным годзе (магчыма, ён гэта сам ужо адчувае), то сапраўды мае сэнс правесці прэзідэнцкую кампанію раней. І сапраўды хапае дыктатараў, якія так і рабілі: яны адчувалі надыход горшых часоў і спрабавалі апярэдзіць наступленне нямогласці.

Лукашэнка даў глебу для спекуляцый. Пры гэтым ён не адказаў на пытанне, ці збіраецца вылучацца. Мне здаецца, ён проста абраў какетлівую стратэгію: усе ведаюць, што ён збіраецца вылучацца. Але ён гэтага не пацвярджае. І не адмаўляе, натуральна.

Рэжым рыхтуецца да апускання жалезнай заслоны?

— Рэжым залпам запускае: новы тэлеканал, новы сайт Белтэлерадыёкампаніі (тэлеканал ствараецца на тэхнічнай базе АТН, новый сайт – абноўлены цяперашні сайт), «беларускі ютуб». Навошта робіцца гэта залпам, адначасова?

— Магчыма, беларускі рэжым рыхтуецца да магчымага інфармацыйнага вакуўма, калі апусціцца жалезная заслона і адрэжа краіну ад знешняга свету.

У кантэксце выбараў павелічэнне інфармацыйных патокаў мае сэнс. Але толькі пры неабходнасці дабіцца сур’ёзных вынікаў, напрыклад, змяніць стаўленне да сябе. Зараз сітуацыя не такая, выглядае, што ўсё знаходзіцца пад кантролем, прапаганды хапае з ліхвой. Жанр цалкам інфармацыйных каналаў вельмі спецыфічны. Так, у Еўропе, у ЗША ён папулярны сярод палітызаванай публікі, аднак нават на Захадзе інфармацыйная прадукцыя не перажывае рэнесанс у фармаце тэлебачання.

Канешне, Беларусь, незалежная краіна, мусіць мець такі канал. Пытанне ў іншым: чаму такі канал не з’явіўся 10—15 гадоў таму, а менавіта зараз, выдаткоўваючы велізарныя сродкі не ў самы лепш час для эканомікі? З пункту гледжання прапагандыстаў, гэта важная падзея: іншыя заробкі, дадатковыя працоўныя месцы. Думаю, не будзе недахопу ад тых, хто пажадае папрацаваць на гэтым канале.

— Увогуле беларуская прапаганда (дзяржаўнае тэлебачанне, радыё, газеты) – гэта копія расійскай прапаганды ці нешта большае?

— Беларуская прапаганда імкнецца быць копіяй расійскай, але таннай копіяй: і рэсурсы, і парфесійная падрыхтоўка не параўнальныя з расійскімі. Яны арыентуюцца на Расію, напэўна, на гэтым тэлеканале могуць з’явіцца і людзі з расійскай правінцыі. Зноў жа: інфармацыйны канал – гэта вялікія грошы, патрэбная разгалінаваная карэспандэнцкая сетка за мяжой. Рэалізаваць такі праект цяжка, але можна. Але зважаючы на ўзровень цяперашняй беларускай прапаганды, нічога новага новы тэлеканал прапанаваць не зможа. Будуць арыентавацца на Расійскую Федэрацыю і расійскі кантэнт, як, зрэшты і робіць ужо з 2020 года.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
фридман
пропаганда
выборы
беларусь
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ