Политика

Цыганкоў: Быў бы Лукашэнка кіраўніком Расеі — ужо, баюся, ядзернай вайной усё б скончылася

Але ж Беларусь адносна невялікая краіна, таму Лукашэнка і «мірны».

Политика gazetaby.com
0

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў на Еўрарадыё — пра тое, чаму беларускі правіцель зноў змяніў агрэсіўную рыторыку на аблічча голуба міру.

На сённяшняй нарадзе Рады бяспекі Лукашэнку прадставілі праект указу аб ацэнцы стану нацыянальнай бяспекі. Яго плануецца прыняць у працяг новай Канцэпцыі нацбяспекі, але змест дакумента засакрэчаны.

Правіцель заявіў, што Беларусь — «мірная краіна, заўжды адкрытая для раўнапраўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», і што «мы нікому ніколі не пагражалі». Каму былі адрасаваныя гэтыя заявы, і ці не ёсць яны ў пэўным сэнсе рэакцыяй на нядаўні саміт міру ў Швейцарыі?

— У соты ці мо ў тысячны раз ён такое кажа, — цытуе палітычнага аглядальніка Віталя Цыганкова Салідарнасць. — Але наконт «мірнай краіны» хочацца прыгадаць показку «з’есці б ён з’еў, ды хто ж яму дасць» — у тым сэнсе, што ўявіце: быў бы Лукашэнка кіраўніком большай геаграфічна, з большым насельніцтвам краіны, якім ён быў бы «мірным»?

Быў бы ён кіраўніком Расеі — ужо, баюся, ядзернай вайной усё б скончылася. Але ж Беларусь адносна невялікая краіна, таму Лукашэнка і «мірны». Ён не можа нікому пагражаць, таму што беларуская армія маленькая, слабая, з маленькім ваенным бюджэтам і г.д.

Таму ён і гаворыць тое, што гаворыць. А што вы хочаце пачуць — «Мы ваяўнічая краіна, на ўсіх хочам нападаць»? Не, лепш лішні раз паўтарыць пра мірную краіну.

Ніякай канкрэтнай прывязкі ў гэтай рыторыцы да нядаўняга саміту міру ў Швейцарыі, на думку Віталя Цыганкова, няма. Бо «тэма Беларусі як магчымага пасярэдніка ва ўкраінска-расійскай вайне даўно закрытая, кандыдатамі на гэтую ролю называюць ці то Кітай, ці то Турэччыну альбо Ватыкан, дый тое пры пэўных абставінах».

— Другі аспект — ён хоча ўсё ж на будучыню прасунуць тэзіс, што «мы не ўдзельнікі вайны, мы проста саюзная Расеі краіна, мы прадаставілі сваю тэрыторыю, аэрапорты і ўсё астатняе для нападу, але ў нас не было выбару», — разважае журналіст. — Потым калі-небудзь ён будзе, — дай божа, мы пачуем, — у рамках судовага працэсу расказваць, што ён не пры чым, яго прымусілі, а ён не хацеў.

Больш за ўсё тут хвалюе пытанне, якое застаецца актуальным у апошнія два гады: ці будзе беларускае войска ўцягнутае ў вайну непасрэдна? Памятаю, як цяжка было мне даказваць у першыя месяцы, калі большасць лічыла: так, неўзабаве гэта адбудзецца, — што ўсё ж такі негатыўны прагноз менш верагодны, паколькі гэта не трэба ні Лукашэнку, ні, па вялікім рахунку, Пуціну. На сёння выглядае, што ў гэтым дасягнуты пэўны кансэнсус і гэтага не адбудзецца, паколькі Лукашэнка нейкім чынам пераканаў Пуціна, што карысці ад таго не будзе, адна шкода.

Натуральна, усё можа змяніцца, і гэтае пытанне па-ранейшаму самае балючае.

На ўсялякі выпадак беларусаў прывучаюць да вайны — і прапаганда, і ўсё на гэта працуе. Адбівацца Лукашэнка хоча і можа, але такі момант можа наступіць. У ягонай традыцыі ўжываць вельмі супярэчлівыя меседжы, але на сёння, з аналітычнага гледзішча, больш верагоднасці, што пакуль наўпроставага ўдзелу Беларусі ў вайне не павінна адбыцца.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Віталь Цыганкоў
Лукашэнка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ