Политика

Iгар Тышкевіч: Для беларускага рэжыму любоў да Расеі заўжды мела пэўны кошт, які вымяраўся ў колькасці грашовых знакаў

Аналітык Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч — пра няпростыя ваенныя дачыненні паміж Беларуссю і Расеяй.

Политика ex-press.by
0

Беларусь і Расея не змаглі старгавацца наконт дэталяў і вузлоў да ракетных сістэм залпавага агню «Град»: паводле Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны, беларускі падрадчык быў гатовы паставіць прадукцыю у 5-6 разоў даражэй, чым чакалі расейскія заказчыкі, піша Салідарнасць.

У выніку, паведамляе ўкраінская выведка, бакі вырашылі: вырабляць патрэбныя элементы будуць субпадрадчыкі. Гэта абыдзецца танней, аднак ліцэнзій гэтыя вытворцы не маюць. А значыць, якасці прадукцыі не гарантуюць, а рызыкі выкарыстання сабраных «Градаў» падвышаюцца.

Што стаіць за такімі «высокімі адносінамі» беларускіх вытворцаў і расейскага ваенпраму: банальнае жаданне падзарабіць, пакуль ёсць магчымасць, ці жаданне «адпаўзці» ад новых санкцый за саўдзел у агрэсіі, і як наогул складваюцца сёння беларуска-расейскія ваенныя дачыненні, Филин  пагутарыў з аналітыкам Украінскага інстытуту будучыні Ігарам Тышкевічам.

Аналітык зазначае, што абаронныя замінкі маюць двухбаковы характар. І хоць афіцыйны Менск запэўнівае, што Расея гатова дапамагчы беларускай арміі з узбраеннем, насамрэч усё далёка не так аптымістычна, і летась многія пастаўкі ваеннай тэхнікі былі сарваныя. Па сутнасці, у Крамля няма «лішняй» зброі для Лукашэнкі.

— Для беларускага ВПК гэта адыгрывае ў нечым станоўчую ролю, — гаворыць Ігар Тышкевіч. — Бо калі ў Крамля няма тэхнікі, ты мусіш думаць, што можна зрабіць сваё. І цяпер частка беларускіх узораў узбраення і тэхнікі прымаюцца на ўзбраенне ўласна ў беларускай арміі, а тыя, якія былі распрацаваныя, тэрмінова выпрабоўваюцца.

У нечым гэта замінае рэалізацыі ідэі расейскага ВПК — вярнуцца ва ўмоўны 2013 год. Бо тады, хачу нагадаць, 76-77% экспарту беларускага дзяржваенпрама прыпадала на РФ. Прычым большая частка ўзораў тэхнікі — гэта былі не гатовыя вырабы, а фактычна камплектацыя, умоўна кажучы, прыцэл для танку, асобныя платы і г.д.

У 2019 годзе, згадвае аналітык, сітуацыя змянілася. І хоць гандаль зброяй і тэхнікай застаўся для Беларусі важнай экспартнай галіной, аднак беларускі ВПК зменшыў сваю абслугоўваючую ролю да менш чым 30% паставак у РФ. Беларусь прадавала свае «Паланэзы», «Кайманы», у прыватнасці, у Азербайджан, краіны Афрыкі і Азіі.

— Натуральна, гэта сітуацыя не надта падабалася Крамлю, бо калі беларускі ваенпрам адчапляецца ад расейскага, гэта цягне некаторыя цяжкасці. Прыкладам, згадаем расейскія спробы зрабіць замену МЗКТ пры вытворчасці балістычных ракет: яны вырабілі колавую «Платформу-О», але скончылася гэта тым, што на паказальных выступах перад Пуцінам не здолелі забяспечыць сінхронны паварот колаў, і сёння пра тую «Платформу-О» ўжо ніхто і не чуе.

Словам, у Масквы ёсць інтарэс, каб беларускі ваенпрам працаваў напоўніцу для Расеі. Аднак тут, гаворыць Ігар Тышкевіч, паўстаюць натуральныя абмежаванні. Узяць РСЗА «Паланэз», якія знаходзяцца ў адной нішы з амерыканскімі «Хаймарсамі»:

Улічваючы, колькі праблем расейскай арміі нарабілі «Хаймарсы», ці была б Расея зацікаўленая набыць падобныя ўстаноўкі, толькі больш сучасныя, для сваёй арміі?

Хутчэй за ўсё, так. Але пытанне ў тым, што «Паланэз» пабудаваны на кітайскіх тэхналогіях, а Кітай не дае дазволу на перадачу сучасных вайсковых тэхналогій РФ. Гэтак жа сама ёсць абмежаванні і з пастаўкамі часткі ўзораў сістэм радыёэлектроннай барацьбы, часткі ўзораў абароненай сувязі.

— Альбо возьмем Баранавіцкі авіярамонтны завод. Ёсць такая прылада «Талісман», прызначаная для абароны самалёта ад кіраваных ракет (прылада стварае да 6-7 несапраўдных цэляў для радараў). Гэтай прыладай актыўна карысталася ў часе карабахскага канфлікту армія Азербайджану, і карыстаецца дагэтуль. Улічваючы страты ад украінскай супрацьпаветранай абароны, таксама, хутчэй за ўсё, у пастаўках РФ была б зацікаўленая.

Але — тут ёсць, зноў жа, кітайскія тэхналогіі, і да таго ж турэцкі інтарэс. І можна назваць яшчэ з дзясятак таварных пазіцый, якія Расея з гэтых прычын набыць не мае магчымасці.

З іншага боку, калі гаварыць пра напаўправаднікі класа «мілітары», — беларускі «Інтэграл» і «Планар» працуюць якраз па расейскіх замовах, і загружаныя напоўніцу. Узяць оптаэлектроніку — часткова ёсць згаданыя вышэй абмежаванні на пастаўкі альбо нежаданне іх выконваць.

Каб скіраваць беларускія прадпрыемствы на сябе, Расія, гаворыць аналітык, робіць хітры ход: пастаўляе ў Беларусь пэўныя віды тэхнікі, кшталту БТР альбо танкаў, лёгкабраніраванай тэхнікі — каб «малодшы брат» не набываў гэтую тэхніку ў іншых краін альбо не пачынаў вырабляць сам, забяспечваючы ўласныя патрэбы.

Але пасля вельмі вялікіх страт тэхнікі ў 2022—пачатку 2023-га выявілася, што і ў Расіі ўжо не хапае вытворчых магутнасцяў для гэтых задач, да таго ж паралельны імпарт камплектуючых і тэхналогій самім патрэбны.

— Так што ў 2023 годзе былі сарваныя пастаўкі па БТРах, па мадэрнізацыі танкаў і браніраваных аўтамабілях, яшчэ па нейкіх дробязях, — пералічвае суразмоўца. — Гэта вылілася ў тое, што ў Беларусі пачалі актыўна выпрабоўваць БТР вытворчасці МЗКТ — Volat-V2. І можна меркаваць, хто хутчэй за ўсё, неўзабаве ён будзе ўзяты на ўзбраенне і пачне серыйна вырабляцца. Як і мадэрнізацыю танкаў Т-72, і браніраваныя аўтамабілі Volat V-1 — паколькі няма паставак ад Расеі, выкарыстоўваюць сваё. Гэта можа і вымушаны сабе дазволіць афіцыйны Менск.

Што да спрэчак вакол беларускіх паставак камплектуючых, пытанне, мяркуе Ігар Тышкевіч, тлумачыцца проста: калі ты застаешся хіба не манапольным пастаўшчыком, чаму б не запрасіць большыя грошы і не паспрабаваць «зрабіць гешэфт».

— Жаданне адпаўзці — гэта іншая логіка, яно выяўлялася б інакш. Яны ж не адмаўляюцца ад кантрактаў цалкам, — заўважае аналітык, — а спрабуюць пагуляцца з коштам.

З іншага боку, калі паглядзім на пэўнае ахалоджванне паміж Лукашэнкам і Пуціным у апошнія месяцы — гэта таксама можа быць нейкім чынам звязана з цяперашняй нацэнкай.

Пры тым на публіку, як мы бачым і чуем, беларускі правіцель працягвае распавядаць, як прыкрывае Расейскай Федэрацыі «спіну», ловіць дыверсантаў два-тры разы на тыдзень і стрымлівае пагрозы з боку НАТО.

— Для яго на бліжэйшыя год-паўтара гэта цалкам лагічныя паводзіны, — гаворыць Ігар Тышкевіч.

У Беларусі ёсць кансэнсус наконт недапушчэння вайны. Вайну як катастрофу успрымаюць і праціўнікі Лукашэнкі, і ягоная, так бы мовіць, група падтрымкі. І калі няма народнай любові, Лукашэнка спрабуе выставіць сябе абаронцам, і адкрытым тэкстам ужо некалькі разоў казаў: маўляў, каб не я, у нас бы ўжо ўсё палыхала.

Вось гэты наратыў ён актыўна прасоўвае, і на фоне адсутнасці яркіх апанентаў такое сапраўды можа «зайсці», па прынцыпе меншага зла. Яму не трэба, каб яго любілі — трэба, каб не скінулі, гэта розныя рэчы і адсюль ягоная ваяўнічая рыторыка.

Таму на словах Лукашэнка вымушаны падтрымліваць Расею ва ўсім: відавочна, што расейскі ўплыў павялічыўся шматкроць і што Расея на сёння з’яўляецца адзінай сілай, якая можа вырашыць беларускую праблему Лукашэнкі, проста не мае адэкватнай замены.

— Але яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў і нейкі час пасля іх Расея, хоць і робіцца ўсё больш жорсткай аўтакратыяй, вымушаная будзе зважаць на грамадскую думку. І эмацыйныя заявы пра «прыкрыццё спіны» — гэта гульня не на расейскія эліты, якія ведаюць нашага кадра як аблупленага, а менавіта на сярэднестатыстычнага расейскага выбаршчыка: паглядзіце, у вас няма іншага саюзніка, апроч мяне.

Усе гэтыя паводзіны ўкладваюцца ў логіку выжывання: сцяць зубы, перачакаць, пратрымацца. Ну, а калі ёсць магчымасць нават у дрэнны час атрымаць маленькі гешэфт — чаму б не. Для беларускага рэжыму любоў да Расеі заўжды мела пэўны кошт, які вымяраўся ў колькасці грашовых знакаў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
игорь тышкевич
вооружения
ВПК
беларусь - россия
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
Латушко: «Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
Происшествия
Сельчанин в Дрибинском районе убил на почте железным прутом женщину
Общество
За время "помилований" количество политзаключенных выросло — правозащитники
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
Латушко: «Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
Происшествия
Сельчанин в Дрибинском районе убил на почте железным прутом женщину
Общество
За время "помилований" количество политзаключенных выросло — правозащитники
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
ВСЕ НОВОСТИ