Политика

Сяргей Навумчык: На гэты момант беларускай дзяржавы ў яе правільным, не скажоным разуменьні, не існуе

Найбольш дакладнае вызначэньне таго, што зараз існуе на тэрыторыі краіны Беларусь — “антыбеларускі прарасейскі рэпрэсіўны рэжым”.

Политика ex-press.by
0

У нас існуе драматычнае ў сваёй супярэчнасьці слова-паняцьце — “дзяржава”, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Яно спалучае і дзяржаву як незалежную дэ-юрэ краіну (зьдзейсьненую 25 жніўня 1991 мару пакаленьняў беларускіх патрыётаў) — і дзяржаўна-рэпрэсіўны апарат, які, акрамя таго што ламае чалавечыя лёсы сотнямі тысяч, яшчэ і зьнішчае гэтую дзяржаву, рвхтуе яе пад анэксію Расеяй (яго галоўная палітычная мэта, нароўні з захаваньнем улады Лукашэнкі).

Нажаль, мы ня ўсе яшчэ здольны разьмяжоўваць гэтыя паняцьці. Але рабіць гэта трэба.

І ўжо ні ў якім разе ня варта выкарыстоўваць словазлучэньне “беларуская дзяржава” у дачыненьні да дзяржаўнага (а па сутнасьці, антыдзяржаўнага, бо антыбеларускага) апарату.

30 гадоў зь бюджэту ішлі каласальныя сродкі на ўтрыманьне чыноўнікаў, якія зьнішчалі Беларусь (адзін толькі апарат “саюзнай дзяржавы” — сотні чалавек з зарплатамі, пэўна, ня менш як тысяча эўра ў месяц), на ўтрыманьне дзясяткаў антынацыянальных арганізацый кшталту “Белай Русі”, “БРСМ” і г.д. — уявіце, колькі карыснага можна было б зрабіць на гэтыя сродкі для ўмацаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, для падтрымкі беларускай культуры, беларускага школьніцтва, беларускага кнігадруку, тэатра, кіно…
Але апарат разьмяркоўвае вынікі працы беларусаў — супраць беларусаў.

І на гэты момант беларускай дзяржавы ў яе правільным, не скажоным разуменьні, не існуе.

Ёсьць дэ-юрэ краіна, вылучаная на ўсіх сусьветных мапах (за гэта змагалася Рада БНР у замежжы і беларускія патрыёты ў БССР дзесяцігодзьдзямі, і гэта зусім ня мала — сотні народаў такога ня маюць, некаторыя, як курды, паклалі дзясяткі тысяч жыцьцяў, але так і не дамагліся краіны на мапе). Ёсьць дзяржаўныя атрыбуцыі, урад, мытня, войска, грашовая сыстэма, МЗС (усё гэта было створана да 1994, хаця Лукашэнка прыпісвае сабе).

Не ідэальнае, але найбольш дакладнае вызначэньне таго, што зараз існуе на тэрыторыі краіны Беларусь — “антыбеларускі прарасейскі рэпрэсіўны рэжым”.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ