Политика

Карбалевiч: У Беларусі пачаў усталёўвацца рэжым, у межах якога выбарчыя працэдуры страцілі свой сэнс

Адначасова пачаўся стратэгічны разварот замежнай палітыкі Беларусі ад Эўропы ў бок Усходу і Поўдня.

Политика www.svaboda.org
0

Беларусь прыняла афіцыйнае рашэньне не запрашаць назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкія і мясцовыя выбары 25 лютага гэтага году, піша палітолаг Валер Карбалевiч.

Уладам не патрэбныя назіральнікі, якія крытыкуюць існы выбарчы працэс у Беларусі. Запрошаныя толькі тыя, якія яго хваляць.

Адносіны беларускіх уладаў зь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) і Парлямэнцкай асамблеяй заўсёды былі складаныя. Шмат гадоў паўтаралася падобная сытуацыя. Назіральнікі ад гэтых арганізацый прыяжджалі, назіралі і рабілі высновы, што ўсе выбары і рэфэрэндумы ў Беларусі, пачынаючы з 1995 году, не адпавядалі стандартам АБСЭ, былі непразрыстыя і несумленныя. У адказ афіцыйны Менск абвінавачваў АБСЭ ў перадузятасьці і падвойных стандартах. Чвэрць стагодзьдзя такая гульня ў цэлым задавальняла абодва бакі.

Аднак 2020 год усё памяняў. У Беларусі пачаў усталёўвацца рэжым адкрытай дыктатуры, у межах якой выбарчыя працэдуры страцілі свой сэнс. Улады больш не зважаюць на нейкія дэмакратычныя і прававыя стандарты ў працэсе выбарчай кампаніі. Адначасова пачаўся стратэгічны разварот замежнай палітыкі Беларусі ад Эўропы ў бок Усходу і Поўдня. Менск пачаў выходзіць зь міжнародных інстытутаў, дзе дамінуе Захад, або дыстанцыявацца ад іх, і спрабуе інтэгравацца ў незаходнія структуры (ШАС, БРІКС і інш.). У выніку Беларусь не запрашала назіральнікаў АБСЭ на прэзыдэнцкія выбары ў 2020 годзе і на канстытуцыйны рэфэрэндум 2022 году. Ня будзе іх і цяпер, затое назіраць за выбарамі прыедуць прадстаўнікі СНД, АДКБ, ШАС.

8 студзеня пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас афіцыйна праінфармаваў дырэктара Бюро па дэмакратыі і правах чалавека АБСЭ Матэа Мэкачы пра тое, што Менск «устрымаецца ад запрашэньня назіральнай місіі» гэтай арганізацыі на беларускія выбары.

Пры гэтым сп. Дапкюнас паспрабаваў абгрунтаваць такое рашэньне, назваўшы чатыры прычыны незапрашэньня місіі БДІПЧ АБСЭ. Па-першае, у гэтай арганізацыі нібыта адсутнічаюць адзіныя стандарты назіраньня за выбарамі, існуюць «перакосы».

У адказ АБСЭ выступіла з заявай, у якой адрынула абвінавачваньні прадстаўніка Беларусі і сьцьвердзіла, што выкарыстоўвае «комплексную мэтадалёгію, якая распрацоўвалася на працягу многіх гадоў і выкарыстоўваецца аднолькава ў кожнай краіне».

І сапраўды, БДІПЧ АБСЭ — гэта ў рэальнасьці самая аўтарытэтная міжнародная структура ў пляне назіраньня за выбарамі, якая мае распрацаваную мэтадалёгію і грунтоўна падрыхтаваных назіральнікаў, чаго ня маюць іншыя арганізацыі, кшталту СНД, АДКБ, ШАС.

Па-другое, паводле Дапкюнаса, агульная атмасфэра на прасторах АБСЭ сьведчыць пра «востры крызіс даверу, адсутнасьць дыялёгу паміж канфліктуючымі краінамі».

Але якраз правядзеньне справядлівых выбараў у Беларусі, што зафіксавалі б незалежныя назіральнікі, і спрыяла б нармалізацыі палітычнай атмасфэры ў Эўропе.

Па-трэцяе, Дапкюнас цьвердзіць, што санкцыі ЭЗ у дачыненьні да членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў перашкаджаюць запрашаць назіральнікаў АБСЭ.

Аргумэнт дзіўны і да канца не зразумелы: як адно перашкаджае другому?

Нарэшце, па-чацьвёртае, паводле Дапкюнаса, яшчэ адзін фактар, які ўскладняе запрашэньне міжнародных назіральнікаў ад АБСЭ, — пагаршэньне па віне Захаду лягістычных магчымасьцяў выезду і ўезду ў Беларусь для замежных грамадзян праз закрыцьцё памежных пунктаў пропуску заходнімі суседзямі Беларусі, абмежаваньне авіяцыйных зносін зь Беларусьсю.

Абгрунтаваньне трохі кур’ёзнае. Ужо назіральнікі БДІПЧ АБСЭ знайшлі б шляхі і фізычныя магчымасьці прыехаць у краіну.

Сапраўдныя прычыны адмовы ў рэальным назіраньні за выбарамі іншыя, і яны відавочныя. Улады ня хочуць, каб былі сьведкі таго, як цяпер у рэальнасьці ў Беларусі адбываюцца працэдуры, якія яны называюць «выбарамі». Невыпадкова, адначасова зь незапрашэньнем місіі БДІПЧ АБСЭ, ліквідуецца і інстытут незалежных унутраных назіральнікаў. Праўда, ЦВК абвясьціў, што на адзіны дзень галасаваньня ў Беларусі ўжо акрэдытаваныя 3959 нацыянальных назіральнікаў, але ўсе яны прадстаўляюць праўладныя арганізацыі, іх функцыя — не назіраць за выбарамі, а легітымізаваць іх.

То бок уладам не патрэбныя назіральнікі, якія крытыкуюць існы выбарчы працэс, патрэбныя толькі такія, якія яго хваляць.

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
выборы
наблюдатели
беларусь
лукашенко
диктатура
ОБСЕ
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
Происшествия
Сельчанин в Дрибинском районе убил на почте железным прутом женщину
Общество
За время "помилований" количество политзаключенных выросло — правозащитники
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
Происшествия
Сельчанин в Дрибинском районе убил на почте железным прутом женщину
Общество
За время "помилований" количество политзаключенных выросло — правозащитники
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
ВСЕ НОВОСТИ