Политика

Дракахруст: Паміж Кіевам і Мінскам ёсць пэўнае джэнтльменскае пагадненне

На ўзроўні рыторыкі з двух бакоў, такое пагадненне - пакт аб ненападзе, напэўна, існуе.

Политика gazetaby.com
0

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст абмеркаваў з Филином апошнія важныя падзеі ў Беларусі і вакол яе.

— Паводле даследванняў сацыёлага Андрэя Вардамацкага, якія праводзіліся ад пачатку вайны ва Украіне, 85% беларусаў выступаюць супраць уводу беларускіх войскаў на украінскую тэрыторыі дзеля ўдзелу ў канфлікце. Вардамацкі кажа, што не сустракаў такой кансалідаванай пазіцыі беларусаў да чаго заўгодна за 30 год сацыялагічных даследванняў.

На вашу думку, што азначае для беларускага рэжыму і для Лукашэнкі асабіста гэтая кансалідацыя? Гэта падарунак лёсу? Ці яна робіць іх закладнікамі пры прыняцці тых ці іншых рашэнняў?

— Безумоўна, гэта фактар. Фактар, які калі і не вызначае рашэнні Лукашэнкі, то ўплывае на іх. І, магчыма, уплывае і на рашэнні Крамля. Бо мы разумеем, што рашэнне аб уступленні Беларусі ў вайну сваім войскам будуць прымаць там.

І калі ім на стол кладуць такія лічбы, яны разумеюць, што народ, які так не хоча ваяваць, менавіта ў гэтай вайне, то ён будзе так і ваяваць, калі яго пашлюць туды.

Гэта істотна адрозніваецца ад сітуацыі ў Расіі, таму, магчыма, гэта і не адбываецца дагэтуль. Бо і Лукашэнка бачыць гэтыя лічбы, Пуцін іх бачыць. І яны абодва прыходзяць да высновы, што не варта гэтага рабіць.

Хаця, я магу трошкі ўдакладніць выказванне спадара Вардамацкага. Падчас анэксіі Крыма, пачатку вайны на Данбасе былі даследванні НІСЭПД. Тады ставілася пытанне пра стаўленне да ўдзелу беларусаў на тым ці іншым баку канфлікта.

За ўдзел на баку сепаратыстаў, як і за удзел на баку ўкраінскага войска, выступалі прыблізна роўныя невялікія групы апытаных. І абсалютная большасць, таксама недзе пад 80%, былі супраць і таго, і таго.

Таму я б не сказаў, што гэта абсалютна ўнікальныя лічбы. Стаўленне да канфлікту ва Украіне і тады, і цяпер прыблізна сувымернае. Падобныя лічбы былі і перад вайной. Калі ж яна пачалася, гэтая лічба ізноў узнікла і дагэтуль фактычна не змяняецца, незалежна ад таго, што адбываецца на вайне.

— Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускіх кампаній, сярод якіх «Беларуськалій» і «Беларуская чыгунка». Яны трапілі ў адзін спіс з расійскімі, тым не менш, гаворка пра больш, чым два дзясяткі прадпрыемстваў. Чаму гэта здарылася толькі цяпер? Ці не давядзецца Лукашэнку адклікаць свае кампліменты Кіеву?

— Мне падаецца, што гэта ў значнай ступені сімвалічны крок. Гандлю паміж Беларуссю і Украінай няма, ён спыніўся ў мінулым годзе. Калі не ў лютым ці сакавіку, то ў красавіку ці траўні. Гандлю няма.

Таму, я лічу, такая мера магла быць прынятая і ў мінулым годзе.

Магчыма, цяпер, калі робіцца такі вось жэст, не выключана, што гэта спосаб ціску на Лукашэнку. З адным пасланнем: «Не ваюй, не даcылай сваё войска. Мы дасылаем табе сігнал, каб ты гэтага не рабіў».

Можна гэта памясціць і ў больш шырокі кантэкст. Трохі раней мы чулі, што Еўразвяз рыхтуе чарговы пакет санкцый адносна Беларусі. Я думаю, што больш сімвалічныя санкцыі Кіева могуць быць прынятыя ў рэчышчы рашэння ЕЗ.

Магчыма, але гэта ўжо з вобласці канспіралогіі, такім чынам Кіеў спрабуе апраўдацца перад грамадскай думкай, беларускай ці заходняй, за тыя чуткі, напэўна, небеспадстаўныя, што ўкраінцы нібыта прасілі не ўключаць Беларусь у дзявяты санкцыйны пакет.

І цяпер вось такі адказ: мы ж і самі санкцыі ўводзім. А тое, што яны дзейнічаюць супраць таго, чаго ўжо няма, неістотна, мы іх прымаем. Еўразвяз рыхтуецца прымаць, а мы ўжо прынялі.

З беларускага боку пакуль ніякай рэакцыі няма, здаецца. Ніякіх скандалаў, ніякіх заяваў пра тое, што ўкраінцы нам здрадзілі, пад чыюсьці дудку скачуць. Я не бачыў такой рэакцыі. А калі яе няма, то можна дапусціць, што Лукашэнка разумее гэтую гульню. Калі ўзаемны гандаль роўны нулю, то гэты нуль скараціць нельга.

Удар па іранскіх ваенных аб’ектах многія ўкраінцы ўспрынялі, як пэўную справядлівасць, адплату за падтрымку Расіі ў вайне. Эксперты ўжо кажуць пра магчымыя рахункі Ізраіля з Тэгеранам.

Як гэтую навіну сустрэлі ў Мінску? Ці ёсць ў гэтым пагроза, што Кіеў можа пабачыць у гэтым прыклад таго, як можна вырашаць праблему небяспечных суседзяў?

— Па-першае, Ізраіль заўсёды кіраваўся выключна ўласнымі нацыянальнымі інтарэсамі. Ён жыве ў такіх умовах, што для яго пытанні бяспекі — гэта пытанне фізічнага выжывання. Каб яго банальна не скінулі ў мора, што яму ўжо не адно дзесяцігоддзе абяцаюць зрабіць «добрыя» блізкія і дальнія суседзі.

Калі Ізраіль лічыць, што ягоная бяспека пад пагрозай, ён дзейнічае вельмі жорстка. Дзейнічае на розных пляцоўках, гэта далёка не першая такая аперацыя. Я думаю, што тыя самыя дроны пагражаюць не толькі Украіне, яны пагражаюць самаму Ізраілю. Таму і была гэтая бамбёжка, каб стрымаць Іран, прадухіліць магчымыя атакі.

Тое, што гэта было ўспрынята як жэст у бок Украіны, я такога не выключаю. Але тут гэта быў хутчэй бонус, не думаю, што пры прыняцці рашэння яны сыходзілі з інтарэсаў Украіны. Яны сыходзілі з уласных інтарэсаў.

— Але ці не падае Ізраіль такім чынам пэўны прыклад Кіеву?

— Думаю, што не. Бо ў дадзеным выпадку Кіеў дзейнічае з пункту гледжання сваіх інтарэсаў. А яны, зразумела, адрозніваюцца ад ізраільскіх. І ў гэтым сэнсе ўкраінскія ўлады прынамсі пакуль даволі жорстка трымаюцца лініі, падаўляючы памкненні гарачых галоваў і паўтараючы як мантру: мы не атакуем Беларусь.

Гэта прынцып іх палітыкі. І прыклады хоць Ізраіля, хоць ЗША, хоць каго заўгодна для іх не ўзор. Яны так дзейнічаць не будуць. Калі Зяленскаму задалі пытанне пра згаданы Лукашэнкам пакт аб ненападзе, ён сказаў: «Мы не будзем атакаваць Беларусь. Мы яе не атакавалі і не будзем атакаваць». Ён не сказаў пры гэтым, што пакта няма.

Я б гэтае пасланне Зяленскага прачытаў так. Натуральна, на паперы такого пакту няма. Наўрад ці Крэмль даў бы Лукашэнку падпісаць такое міждзяржаўнае пагадненне. Ну, і потым, пагадненні з ім каштуюць не шмат.

Але, мяркуючы па ўсім, па гэтай заяве Зяленскага, ёсць пэўнае джэнтльменскае пагадненне, пры ўсёй умоўнасці джэнтльменства Лукашэнкі. Тым не менш, прынамсі на ўзроўні рыторыкі з двух бакоў, такое пагадненне, напэўна, існуе.

Лукашэнка фактычна толькі 24 лютага на ранішняй нарадзе выказаўся пра тое, што і мы «можам ударыць», дапамагчы нашым расійскім братам. А потым ягоная рыторыка змянілася і застаецца нязменнай: «Мы не ўдзельнічаем», «Мы не ваюем». Як мантру паўтарае гэта.

З Кіева гаварылася рознае. У свой час, у пачатку вайны, кіраўнік Рады бяспекі Данілаў казаў, што мы таксама можам ударыць, калі прэзідэнт дасць загад. А прэзідэнт не дае такі загад. Гэта іх падыход, ён можа змяніцца.

Я думаю, гэта здарыцца ў выпадку, калі беларуская армія пойдзе праз мяжу. І цэлі ўкраінцаў адразу могуць стаць рознымі і вельмі цікавымі. Але пакуль што яны трымаюцца сваёй лініі. Я думаю, што гэтую пазіцыю падзяляюць і заходныя партнёры, якія вельмі раяць сябе так паводзіць.

Бо сітуацыя вельмі складаная. Танкі нібыта даюць пакрысе. Але цэлы комплекс прычын падштурхоўвае Кіеў да таго, каб пакуль не атакаваць. Датуль, пакуль не пайшлі войскі. І пакуль яны не пайшлі, украінцы будуць сцяўшы зубы стрымліваць моцную спакусу ўрэзаць па расійскіх аб’ектах на беларускай тэрыторыі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
пакт аб ненападзе
Лукашэнка
Зяленскі
Юрый Дракахруст
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ