Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч размясціла пісьмо мужа ў сацыяльных сетках.
«...Ты ведаеш, што на наступным тыдні будзе яшчэ адна гадавіна (маецца на ўвазе гадавіна Плошчы-2010 – Аўт.), — піша Мікалай Статкевіч. -- Мне не сорамна за той дзень. Аднаго не магу дараваць сабе — дазволіў тады завезці сябе ў тую пастку... [...] Праўда, далей, здаецца, памылак не рабіў, бо працавалі ўжо інстынкты [пры нападзе]. Адразу закрыў спіну, стаўшы да «праваахоўнай» машыны, правільна ўдарыў, правільна прымаў удары. Каб хоць адзін прапусціў, то, гледзячы па стане прадплеччаў, якімі блакаваў удары дубін пад вострым вуглом, ужо нікуды б не дайшоў. Правільна таксама, што не здолеў ударыць «маску», што паўзла да мяне, бо не лічыў за ворага і баяўся біць нагой у галаву. А галоўнае, што чэрап аказаўся моцным (вынік 600-гадовага адбору :)) і адна нага ацалела, што дазволіла дайсці».
Нагадаем, што палітзняволены Мікалай Статкевіч так і не падпісаў за кратамі прашэнне аб памілаванні.
Добро пожаловать в реальность!