Политика

Ажубаліс: Без падтрымкі Расіі Лукашэнка абрынецца

Политика Радыё Свабода
0

Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс адказаў на пытанні беларускай службы Радыё Свабода.

Свабода: Ці будуць змены ў палітыцы Літвы ў дачыненні да Беларусі пасля выбараў, якія нядаўна прайшлі ў вашай краіне?

Ажубаліс: Літва ёсць часткай ЕС і падзяляе яго знешнюю палітыку. Як вы ведаеце, ЕС у цяперашні час рэалізуе палітыку крытычнага ўзаемадзеяння ў адносінах да Беларусі з-за рэпрэсій беларускіх уладаў у дачыненні да грамадзянскай супольнасці і парушэнняў грамадзянскіх правоў. Умовы для змены гэтай палітыкі вельмі ясныя: безумоўнае вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Свабода: Ці чакаеце вы якіх-небудзь крокаў у бок лібералізацыі ад рэжыму Лукашэнкі?

Ажубаліс: Ну, у першую чаргу, вы павінны адрасаваць гэтае пытанне спадару Лукашэнку!

Шчыра кажучы, у мяне няма ніякіх чаканняў ад Лукашэнкі. За апошнія 10-15 гадоў мы маглі назіраць некалькі «d?tentes», якія завяршаліся ў дакладна аднолькавай манеры – новымі рэпрэсіямі супраць рэшткаў грамадзянскай супольнасці. Вядома, я не выключаю магчымасці яшчэ адной так званай «лібералізацыі», што ня будзе большым, чым проста звычайным пачаткам гульні «з нуля», калі Лукашэнка будзе спрабаваць атрымаць новыя эканамічныя саступкі, пагражаючы Пуціну «фліртам» з Еўрасаюзамм. Я думаю, што толькі адзіная і моцная апазіцыя пры падтрымцы палітыкі ЕС магла б прымусіць рэжым зрабіць некаторыя ліберальныя рэформы.

Свабода: Ці магчымы ўплыў Еўрасаюзу на Беларусь праз Маскву? Ці з'яўляецца Лукашэнка незалежным дыктатарам, альбо ён марыянэтка Масквы?

Ажубаліс: Я б прапанаваў падзяліць гэтыя два пытанні. Я хацеў бы пачаць з другога.

Уся эканоміка Беларусі прывязаная да Расіі праз розныя субсідыі альбо ўзмоцнены кантроль вытворчасці. Калі Расія прывядзе свае эканамічныя адносіны з Беларуссю на тыя ж падставы, як адносіны з Літвой або якой заўгодна іншай еўрапейскай краінай, беларуская эканоміка абрынецца. Без сумневу – як і Лукашэнка, Пуцін ведае гэта вельмі добра. І гэта вызначае ступень незалежнасці Лукашэнкі.

І, што да першага пытання – вы бачыце, што на Беларусь можна было б вельмі лёгка паўплываць праз Маскву. Але хіба Еўрасаюз павінен уплываць такім чынам? Мы зацікаўленыя ў дэмакратычнай Беларусі з цалкам дзеяздольнай рынкавай эканомікі і вяршэнствам закона. І, на жаль, цяперашняя Расія не ў стане дапамагчы нам дасягнуць вышэйзгаданай мэты.

Свабода: Спадар Ажубаліс, нядаўна Вы выказалі прапанову пра новы цэнтар улады за межамі Рэспублікі Беларусь – што менавіта Вы мелі на ўвазе?

Ажубаліс: Я ня стаў удакладняць, што гэты альтэрнатыўны цэнтар улады павінен дзейнічаць па-за межамі Беларусі, але я з вамі згодны. Аўтакратычны беларускі рэжым проста не пакідае месца для істотнай грамадзянскай дзейнасці ўнутры краіны. Шматлікія актывісты апазіцыі і грамадзянскай супольнасці вымушаныя працаваць па-за межамі Беларусі – у Літве і іншых дэмакратычных краінах. У такіх абставінах было б ня дзіўна, калі працэс аб'яднання апазіцыі праходзіў бы за мяжой. Апазіцыя і грамадзянская супольнасць пры садзейнічанні дэмакратычных краінаў магла б выпрацаваць адзіную стратэгію, прывабную для беларускага грамадства, быць рэальнай і жыццяздольнай альтэрнатывай цяперашняму рэжыму. Толькі тады, я лічу, дэмакратыя мае шанец выйграць у Беларусі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Солнце еще высоко. Лукашенко опять мечтал о крепостном праве
Общество
Зима подождет: в Беларуси ожидаются дожди и аномальное тепло
Новости Борисова
Щука длиной более метра попалась на «мышь» в Борисовском районе
Экономика
В Беларуси с 15 ноября вводят предельные цены на картофель, овощи и яблоки. Сколько они будут стоить
Политика
Карбалевич: Почему буксует диалог Минска и Вашингтона?
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Солнце еще высоко. Лукашенко опять мечтал о крепостном праве
Общество
Зима подождет: в Беларуси ожидаются дожди и аномальное тепло
Новости Борисова
Щука длиной более метра попалась на «мышь» в Борисовском районе
Экономика
В Беларуси с 15 ноября вводят предельные цены на картофель, овощи и яблоки. Сколько они будут стоить
Политика
Карбалевич: Почему буксует диалог Минска и Вашингтона?
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
ВСЕ НОВОСТИ