Касацыйную скаргу на прысуд Першамайскага суду Віцебска павiнен быў разглядаць абласны суд. Але ж разгляд справы прыпынены да заключэння псіхіятраў аб псiхалагiчным стане палiтзняволеннага Сяргею Каваленкi.
Як паведамiў праваабаронца Сяргей Сыс на сваёй старонцы ў «Фэйсбук», судовая калегія вынесла вызначэнне аб прызначэнні Сяргею Каваленку комплекснай псіхіятрычнай экспертызы ва ўмовах стацыянару («Навінкі», Мiнск).
Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Першамайскага суду Віцебска прыпынены. У судзе было прадстаўленае папярэдняе заключэнне псіхіятраў аб тым, што у Каваленкі маецца псіхічнае расстройства, якое выражаецца, ў тым ліку, і ў адмове ад ежы.
«Экспертыза мусіць высветліць наступныя пытанні: ці пакутваў Каваленка на псіхічнае захворвання ў момант здзяйснення крымінальнага злачынства, здзейсненага 7 студзеня 2010 года, ці мог асэнсоўваць на той час свае дзеянні; ці пакутвае на псіхічнае захворванне зараз; ці патрабуюцца да яго меры прымусовага лячэння; ці мае індывідуальныя асаблівасьці псіхічнага стану».
Нагадаем, 10 красавіка ў Віцебскім абласным судзе павiнен быў адбыцца разгляд касацыйнай скаргі на леташні прысуд Сяргею Каваленку — 3 гады «хатняй хіміі». Гэтак яго пакаралі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на гарадской навагодняй ёлцы. У знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў актывіст КХП-БНФ абвясціў галадоўку, падчас якой страціў палову свайго вагі.
Добро пожаловать в реальность!