16 лістапада ў Бабруйскай калоніі павінна была адбыцца сустрэча экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з яго адвакатам Андрэем Варвашэвічам.
Тым не менш, спатканне не адбылося. У калоніі адвакату сказалі, што Саннікава перавялі ў іншае месцы. Пра гэта «НН» паведаміў сябра «Еўрапейскай Беларусі» Павел Юхневіч.
Пры гэтым пакуль невядома, дзе менавіта будзе адбываць далей пакаранне палітык. Яшчэ ў мінулы чацвер Саннікаў быў у Бабруйску.
Такім чынам, гэта будзе ўжо трэцяя калонія, дзе будзе сядзець Саннікаў. Нагадаем, што першапачаткова ён адбываў пакаранне ў Наваполацку.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter