Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку затрымалі на памежным пераходзе Катлоўка на беларуска – літоўскай мяжы.?
Па словах палітыка, першая спроба праехаць па вернутаму КДБ пашпарту пакуль атрымліваецца не ўдалай.
— Як сярэднестатыстычны грамадзянін я паспрабаваў выехаць. Атрымалася пакуль не вельмі ўдала. У спісках у “чорных” мяне няма, я гэта зафіксаваў, але прозвішча такое, што нават не паверылі вачам сваім, пайшлі раіцца. Ну і вось гэта кансультаванне прывяло да таго, што мяне спачатку адставілі з чаргі на беларуска-літоўскай мяжы, потым агляд правялі, сказалі запоўніць дэкларацыю. А пасля ўвогуле зрабілі асабісты дагляд маёй аўтамашыны і маіх асабістых рэчаў.
Такім чынам, Анатоль Лябедзька некалькі гадзін знаходзіцца на памежным пераходзе. “Для мяне такі выпадак – гэта, можа быць, у які 121 раз. Вярнуліся “чорныя” спісы на мяжу. Нейкі час іх не было і людзі маглі праязджаць. І час губляеш, і вельмі непрыемна. Праязджаюць розныя людзі – грамадзяне Расіі, Літвы. А грамадзянін Беларусі, быццам прадстаўнік горшай касты, не можа свабодна перасекчы мяжу сваёй краіны,” – канстатуе Анатоль Лябедзька.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter